Слуцкія паясы да чэрвеня ў Менску
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
22.02.2012 11:35
У Нацыянальным мастацкім музэі адчынілася выстава ўнікальных твораў мастацтва 18-19 стст.
На экспазыцыі ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі ў Менску выстаўленыя шэсьць слуцкіх паясоў са славутай радзівілаўскай мануфактуры.
Чатары паясы на выставу прывезьлі зь віленскага Музэя летувіскага мастацтва, а два зьяўляюцца ўласнасьцю менскага музэя. На жаль, захаваліся толькі іх фрагмэнты.
Гэтыя ўнікальныя творы мастацтва былі прыкметай прыналежнасьці для шляхты й каштавалі казачныя грошы. Мануфактура пачала працу ў 1746 годзе й дзейнічала каля 100 гадоў. Слуцкія паясы ўпрыгожвалі золатам, срэбрам, дыямэнтамі. Некаторыя зь іх былі пяць мэтраў у даўжыню й зьмяшчалі больш як 200 грамаў золата й срэбра.
Мануфактуру ў Слуцку зачынілі ў 1846 годзе. Пасьля паўстаньня 1830 году ўлады Расейскай імпэры забаранілі паясы па палітычных матывах.
Выстава працуе да 17 чэрвеня.
дг