Logo Polskiego Radia
Print

Ствалавыя клеткі супраць Альцгеймэра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.02.2012 07:30
Ці дасьледаваньні дапамогуць эфэктыўна лячыць хваробу Альцгеймэра?

/
Ствалавыя клеткі дапамагаюць змагацца з хваробай Альцгеймэра.

Найноўшыя дасьледаваньні ў гэтай галіне апублікавалі амэрыканскія навукоўцы.

Экспэрты выкарысталі нармальныя клеткі, якія былі генэтычна перапраграмаваныя такім чынам, каб сталі ствалавымі. Зь іх вырасьцілі нэйроны – мазгавыя клеткі, якія ў сваю чаргу прайшлі біяхімічнае тэставаньне.

„Нэйроны ў людзей з хваробай Альцгеймэра пачынаюць дзейнічаць няправільна яшчэ да ўзьнікненьня першых сымптомаў дэмэнцыі. Таму іхнае дасьледаваньне дапаможа хутчэй дыягназаваць першыя анамаліі,” - кажа Лёрэнс Гольдштэйн, аўтар дасьледаваньня з Каліфарнійскага ўнівэрсытэту.

Ён спадзяецца, што дасьледаваньні дапамогуць хутчэй дыягназаваць і эфэктыўнага лячыць згаданую хваробу.

Паводле ацэнак, у сьвеце жыве больш за 30 мільёнаў людзей з рознага віду прыдуркаватасьцю, у большасьці выпадкаў дэмэнцыяй віду Альцгеймэра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт