Хто будзе прасіць прабачэньня ў жонкі генэрала?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        17.01.2012 15:51
                    
                                 
                
                
                    Са стэнаграм кракаўскіх экспэртаў стала вядома, што генэрала Бласіка не было ў кабіне самалёта, а другі пілёт, падчас пасадкі, правільна называў вышыню.
                
                
                
                
               
                
                         
 
Гаворка ідзе пра смаленскую авіякастрофу 2010 году польскага ўрадавага самалёта. Тым часам, старшыня МАК Анодзіна разам з Аляксеем Марозавым, старшынём расейскага Сьледчага камітэта, апублікавалі інфармацыю пра нецьвярозага польскага генэрала, які аказваў ціск на сваіх падначаленых. А пілёты, маўляў, ня ведалі на якой вышыні яны знаходзяцца й няправільна адрэагавалі на папярэджаньне „pull up”. Спэцыялісты з Інстытуту судовых экпэртыз у Кракаве сьцьвярджаюць, што ўсё гэта няпраўда. 
На жаль, на месцы старой хлусьні й перакручанай інфармацыі зьяўляецца новая. Турнэ па тэлестанцыях праводзіць палкоўнік Эдмунд Кліх, які падтрымлівае расейскую прапаганду й заяўляе „няпраўда, што расейцы хлусілі, няпраўда, што фальсыфікавалі вынікі анатаміраваньня ахвяр», а доказам прысутнасьці генэрала Бласіка ў кабіне зьяўляецца расейская экспэртыза. 
А яна, як раз, зьнікла са старонак МАК, так як і ключавы відэазапіс са смаленскага бараку, які шумна назвалі вежай кіраваньня паветраным рухам, - піша „Rzeczpospolita” Аднак ў часы Інтэрнэту нішто не прападае й слаўную экспэртызу нумар 37 можна знайсьці. Прачытаўшы яе ўзьнікае выснова, што зыходным момантам быў тэзіс: „чуваць голас Бласіка”. Астатнюю частку рапарту дапасоўвалі падбіраючы доказы. Застаецца пытаньне „Хто павінен прасіць прабачэньне ў сваякоў пілётаў?” Я прашу прабачэньня за журналістаў, - напісаў камэнтатар „Rzeczpospolita” Цэзары Гмыз.
Rzeczpospolita/яс