Logo Polskiego Radia
Print

“Nie ma Solidarności bez miłości”.

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 15.01.2012 16:00
  • Мюзікл.mp3
Адным з аўтараў мюзіклу стаў і беларускі музыка Лявон Вольскі. Ён напісаў музыку да песьні “Танк”.

/

Праз тыдзень у варшаўскім тэатры “Palladium” адбудзецца прэм’ера мюзіклу “Nie ma Solidarności bez miłości”. Пастаноўка распавядае пра падзеі жніўня 1980 году ў Гданьскай карабельні.

Ідэю мюзіклу падтрымалі Лех Валэнса, Ежы Бузэк і Далайлама. Аўтары пастаноўкі кажуць, што пры яе стварэньні працавалі Элтан Джон і Бона. Апрача прафэсійных актораў, на сцэне выступяць і артысты-аматары, абраныя падчас кастынгу.

Сюжэт мюзіклу – гэта гісторыя закаханай пары падчас ваеннага становішча, кажа рэжысэр Мацей Вайтышка.

М. Вайтышка: Гэта будзе рамантычная гісторыя каханьня, гісторыя няпростая, пра двух маладых людзей у Польшчы ў 1980 годзе. Гісторыя хлопча зусім іншая, чым дзяўчыны. Мы пакуль ня хочам раскрываць усіх картаў. Але гэта даволі драматычная гісторыя, складаныя адносіны з бацькамі й сябрамі. Яна хоча зьмяніць сьвет, зьмяніць Польшчу, а ён хоча з гэтай Польшчы ўцячы, паколькі лічыць, што тут яму ні месца, што гэта найгоршае месца на сьвеце.

Мацей Вайтышка кажа, што мюзікл будзе грандыёзным відовішчам з цудоўнай харэаграфіяй і музыкай.

М. Вайтышка: Я думаю, што гэта даволі клясычны мюзікл. Будзе вельмі шмат песьняў, вельмі шмат музыкі, якую адмыслова напісаў для нас Кшэсімір Дэмбскі.

Нагадаем, урачыстая прэм’ера мюзіклу «Nie ma Solidarnosci bez Milosci» адбудзецца 21 студзеня ў варшаўскім тэатры “Palladium”. Квіткі на яго былі раскупленыя задоўга да прэм’еры.

Адным з аўтараў мюзіклу стаў і беларускі музыка Лявон Вольскі. Ён напісаў музыку да песьні “Танк”. Падрабязнасьці Лявон распавёў нам падчас тэлефоннай размовы.

Гук у далучаным гукавым файле

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт