Logo Polskiego Radia
Print

На дне Віліі ляжыць стогадовы помнік

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.12.2011 12:21
  • стогадовы помнік.mp3
У плянах краязнаўцаў – выцягнуць яго ўвесну на паверхню.

Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч заплянаваў на вясну – выцягнуць з дна ракі Віліі стогадовы помнік.

Абеліск, затоплены на дне ракі Віліі, датуецца 1915 годам – і быў пастаўлены непадалёк мясцовага касьцёла. У 1960-я гады камуністы зьнішчылі храм, а помнік, каб ня муляў вочы, выкінулі ў раку. На абеліску зьмешчаны надпіс “За веру ў цара й Айчыну”.

Пра затоплены помнік было вядома даўно, аднак ідэя дастаць яго ўзьнікла толькі цяпер. Кіраўнік вілейскага аддзяленьня Таварыства Дзяніс Канецкі зладзіў вандроўку для менскіх сяброў Таварыства. У часе гэтага падарожжа й было вырашана на вясну 2012 году наладзіць апэрацыю па выцягваньні помніка з ракі. Апроч гэтага, было вырашана прыбраць старыя могілкі ў Вязыні й сабраць дакумэнты, каб зрабіць могілкі помнікам мясцовага значэньня.

Затоплены абэліск знаходзіцца каля вёскі Сьцешыцы. Рэч у тым, што лінія фронту ў часе Першай сусьветнай стаяла ў Беларусі два з паловай гады, таму пакінула тут ледзьве ня больш матэрыяльных сьведчаньняў, чымсь Другая сусьветная – доты, пабудовы, могілкі, абеліскі, помнікі. Удзельнікі вандроўкі падкрэсьлілі, што нягледзячы на тое, што пад словам “Айчына” на помніку разумелася не Беларусь у цяперашніх межах, ратаваць і захоўваць такія помнікі трэба, бо ўсё гэта – наша гісторыя.

Арцём Багданаў, Менск

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт