110 гадоў каралю мультыплікацыі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.12.2011 12:30
Юбілей Уолта Дыснэя. За сваю дзейнасьць ён атрымаў 26 Оскараў.
Дыснэй зьяўляецца заснавальнікам найбуйнейшай кампаніі па вытворчасьці мультыплікацый. Сёньня яго прадукцыю глядзяць 600 мільёнаў гледачоў у больш за 100 краінах сьвету.
5 сьнежня мінае 110 гадавіна з дня народзін Уолта Дыснэя. Ва ўзросьце 16 гадоў ён кінуў школу й дабраахвотна стаў кіроўцам хуткай дапамогі падчас Першай сусьветай вайны. У 1932 годзе разам з братам у Каліфорніі заснаваў мультыплікацыйную студыю пад назвай „Walt Disney”.
Пасьля сьмерці заснавальніка ў 1966 годзе студыя перажывала крызыс. На пераломе 80 і 90-х гадоў фірма вярнулася да рэалізацыі галоўнай ідэі заснавальніка – вытворчасьці мультыплікацыйных фільмаў. У 1994 годзе ўзьнік „Кароль Леў”, у якім постаці былі маляваныя яшчэ ўручную, аднак трохвымерныя й сьветлавыя эфэкты былі дасягнутыя пры дапамозе кампутара. Мульцік з музыкай Элтана Джона стаў адным з найлепш прадаваных вобразаў у гісторыі кінэматаграфіі.
Рэкорд папулярнасьці „Караля Льва” быў пабіты толькі стужкай „У пошуках Нэмо”.
ав