Банкі харчаваньня - справаздача
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.10.2011 15:47
Кожны з нас можа спрычыніцца да лепшага выкарыстаньня ежы пачынаючы ад уласнай лядоўні.
Кожны чацьвёрты паляк прызнаецца ў марнатраўстве прадуктаў харчаваньня. Найчасьцей польскія спажыўцы выкідваюць хлебабулачныя вырабы, бульбу, вяндліну, а таксама садавіну й агародніну.
Дасьледаваньні праведзеныя па даручэньні Банкаў харчаваньня сьведчаць пра тое, што найчасьцей прычынамі марнатраўства харчаваньня зьяўляюцца: дрэннае плянаваньне набыткаў, гатаваньне празьмернай колькасьці страваў і неадпаведнае захоўваньне харчовых прадуктаў.
Харчаваньне марнатравяць ня толькі індывідуальныя спажыўцы, але таксама ягоныя вытворцы й гандлёвыя сеткі.
Старшыня Фэдэрацыі польскіх банкаў харчаваньня Марэк Бароўскі падкрэсьлівае, што шмат прадуктаў, асабліва садавіна й агародніна, якія выкідваюцца, маглі б быць перададзеныя патрабуючым.
Таму дзяржава павінна падрыхтаваць адпаведныя працэдуры.
Марэк Бароўскі: Іншыя дзяржавы справіліся з гэтай праблемай. Яны даплочваюць альбо да адпаведнага выкарыстаньня садавіны й агародніны, альбо да іх пераапрацоўкі на карысьць дабрачынных арганізацыяў. Добрым прыкладам зьяўляюцца Гішпанія, Партугалія й Францыя. У гэтых краінах згаданая праграма дзейнічае выдатна, а ашчаднасьці складаюць нават па некалькі дзясяткаў тонаў прадуктаў харчаваньня ў год.
- кажа Марэк Бароўскі.
Прадстаўнікі Банкаў харчаваньня падкрэсьліваюць, што разумнае кіраваньне харчовыму фондамі залежыць таксама ад звычайных спажыўцоў. Дзеля гэтага дастаткова лепш плянаваць свае набыткі й больш эфэктыўна выкарыстоўваць купленыя прадукты.
аз