Альма – самы сучасны тэлескоп
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.10.2011 16:42
Ён павінен дапамагчы зьдзейсьніць неверагодныя адкрыцьці ў астраноміі.
Эрапейскія навукоўцы працуюць над стварэньнем на тэрыторыі Чылі найбуйнейшага й найбольш складанага тэлескопу сьвету. Альма - так называецца гэтая прылада – складаецца зь некалькіх дзясяткаў спадарожнікавых антэнаў. Яна створаная з мэтай наватарскіх адкрыцьцяў у сусьвеце.
Тэлескоп будавалі з 2003 году. Цяпер у дзеяньне былі ўведзеныя 20 спадарожнікавых антэнаў. Гэта гіганцкія белыя тарэлкі, якіх праз два гады павінна быць ажно 66. Цяпер навукоўцы складаюць вялікую мазаіку з панэляў, якія адбіваюць сьвятло сонца.
Альма павінна рэгістраваць электрамагнітную хвалю даўжынёй у мілімэтар, а нават і карацейшую. Гэта, паводле навукоўцаў, дазволіць асабліва падрабязна дасьледаваць найстарэйшыя рэгіёны сусьвету, чорныя дзіркі ці народзіны плянэтаў.
Паводле адмыслоўцаў, антэны Альмы - гэта „піраміды XXІ стагодзьдзя”, якія пачнуць залаты пэрыяд у гісторыі астраноміі. Апэратарам тэлескопу зьяўляецца Эўрапейская паўднёвая абсэрваторыя.
аз