Кубак кавы супраць дэпрэсіі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.09.2011 15:47
                    
                                 
                
                
                    Паводле навукоўцаў з Гарвардзкага ўнівэрсытэту, кафэін паляпшае настрой і дае энэргію.
                
                
                
                
               
                
                         
  У выпадку жанчынаў штодзённае спажываньне кавы можа прадухіліць дэпрэсію. Пра гэта сьведчаць вынікі экспэрымэнтаў, праведзеных у ЗША.
Навукоўцы з Гарвардзкага ўнівэрсытэту правялі дасьледаваньні з удзелам 50 тысячаў мэдсёстраў. Аказалася, што жанчыны, якія пілі 2 кублі кавы ўдзень, рызыка дэпрэсіі зьменшылася на 15%. А пры чатырох кубках паказчык рызыкі дэпрэсіі зьнізіўся на 20%.
Пакуль навукоўцы ня ўмеюць адказаць на пытаньне, чаму кава дзейнічае прафіляктычна на дэпрэсію. Яны лічаць, што кафэін можа ўплываць на хімічныя рэакцыі ў мозгу чалавека. Навукоўцы з Гарвардзкага ўнівэрсытэту заяўляюць, што пакуль рана раіць пацыентам піць некалькі кубкаў кавы ўдзень, каб не захварэць дэпрэсіяй. Тым ня менш, яны не сумняюцца, што кафэін паляпшае настрой і павышае энэргію.
Згаданая інфармацыя можа быць асабліва важная восеньню, калі прызнакі дэпрэсіі ўзрастаюць у многіх грамадзян.
Вынікі дасьледаваньняў апублікаваў часопіс Архівы ўнутранай мэдыцыны ("Archives of Intenal Medicine").  
аз