Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскі дзень моваў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.09.2011 15:18
Сёньня адзначаецца Эўрапейскі дзень моваў, які вызначыла Рада Эўропы ў 2001 годзе. Мэтай зьяўляецца прамоцыя навучаньня іншаземных моваў ды павагі для культурнай разнастайнасьці Эўропы.
hubal.radom.plhubal.radom.pl

У Польшчы гэты дзень адзначаецца такім чынам, што ў школах праводзяцца ўрокі мала папулярных моваў, такіх як кітайская, партугальская, арабская. Арганізоўваюцца шматмоўныя культурныя мерапрыемствы, як тэатральныя сустрэчы для моладзі.

Цяпер у сьвеце прымяняюцца каля 7-мі тысяч моваў. Цяжка вызначыць дакладную колькасьць, таму што мовазнаўцы не пагаджаюцца, ці выдзяляць дыялекты, этнамовы як асобныя мовы. Большая частка моваў ня мае пісьмовай формы.

Найбольш распаўсюджаная мова ў сьвеце, на якой размаўляе больш за 700 мільёнаў чалавек – ангельская мова. На другім месцы – кітайская мова, якую ведае 400 мільёнаў людзей.

У першай дзясятцы гішпанская, гіндзі, арабская, расейская, бэнгальская й француская.

Польскую мову ведае 45 мільёнаў людзей у сьвеце, пры гэтым для 44 мільёнаў гэта родная мова.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт