Экалёгія моцна ўдарыць па цэнах новых аўтамабіляў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        04.07.2019 12:53
                    
                    Рост цэн будзе вынікам увядзеньня новых, вельмі завышаных лімітаў выкідаў дыяксіду вугляроду. 
                
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
Rzeczpospolita
Экалёгія моцна ўдарыць па цэнах новых аўтамабіляў
За невыкананьне новых лімітаў выкідаў СО2, якія пачнуць абавязваць з 2020 году, аўтамабільныя канцэрны будуць плаціць высокія кары. Гэта моцна зьменшыць іх даход, а за гэта заплацяць кіроўцы.
Рост цэн будзе вынікам увядзеньня новых, вельмі завышаных лімітаў выкідаў дыяксіду вугляроду. Са студзеня 2020 году 95% аўтамабіляў на рынку ЭЗ павінны выконваць максымальны ліміт выкідаў – 95г СО2 на адзін праеханы кілямэтар. У 2021 годзе гэтае патрабаваньне будзе тычыцца ўжо ўсіх нова зарэгістраваных аўтамабіляў. Для параўнаньня, у 2018 годзе сярэдні ўзровень газаў складаў 120,5 г/км і рос другі год запар.
Паводле прадстаўнікоў галіны, зьмяншэньне сярэдніх выкідаў дыяксіду вугляроду будзе выключным выклікам. Калі ўзяць пад увагу ўзровень актуальных выкідаў і новых патрабаваньняў, то памер патэнцыйнага штрафу можа скласьці нават 15 тысяч злотых (3500 эўра). Натуральна, што галіна перакіне гэтыя кошты на кліента.
Усё ж ня ўсе аўтамабілі падаражэюць. Павышэньне не закране мадэляў новага пакаленьня, пры вызначэньні цэн якіх новыя патрабаваньні ўжо былі ўзятыя пад увагу.

ав