Logo Polskiego Radia
Print

Фэстываль «Шэкспір і Польшча» распачаўся ў Лёндане

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.06.2019 14:19
У праграме мерапрыемства – гістарычнае падарожжа ў выглядзе пошуку польскіх інтэрпрэтацый Гамлета.
pixabay.com/Public Domain CC0

У вядомым шэкспіраўскім тэатры «Глёбус» сёньня распачаўся фэстываль «Шэкспір і Польшча». У праграме мерапрыемства на чарговыя дні – гістарычнае падарожжа ў выглядзе пошуку польскіх інтэрпрэтацый Гамлета. «Удзельнікі будуць шукаць сувязі паміж Шэкспірам і творчасьцю польскіх пісьменьнікаў і драматургаў», – кажа Магда Рачыньска з Інстытуту польскай культуры. «Ці Палоній быў палякам» – гэта тэма заўтрашняй дыскусіі. На канец заплянавана дэканструкцыя Караля Ліра ў выкананьні тэатру «Песьня казла», спэктакль, шанаваны ў Вялікабрытаніі. Канцэпцыя ў галаве рэжысёра Гжэгажа Браля нарадзілася менавіта ў Лёндане.
«Спэктакль робіць кола. Ён нарадзіўся ў Лёндане. А праз дзесяць гадоў будзе зноў паказаны ў адным з найбольш прэстыжных тэатраў Вялікабрытаніі, а нават я адважуся сказаць – найлепшым у сьвеце, у тэатры «Глёбус», – сказала Марлена Лукасяк з Інстытуту польскай культуры.

У вядомым шэкспіраўскім тэатры «Глёбус» сёньня распачаўся фэстываль «Шэкспір і Польшча». У праграме мерапрыемства на чарговыя дні – гістарычнае падарожжа ў выглядзе пошуку польскіх інтэрпрэтацый Гамлета. «Удзельнікі будуць шукаць сувязі паміж Шэкспірам і творчасьцю польскіх пісьменьнікаў і драматургаў», – кажа Магда Рачыньска з Інстытуту польскай культуры.

«Ці Палоній быў палякам» – гэта тэма заўтрашняй дыскусіі. На канец заплянавана дэканструкцыя Караля Ліра ў выкананьні тэатру «Песьня казла», спэктакль, шанаваны ў Вялікабрытаніі. Канцэпцыя ў галаве рэжысёра Гжэгажа Браля нарадзілася менавіта ў Лёндане.

«Спэктакль робіць кола. Ён нарадзіўся ў Лёндане. А праз дзесяць гадоў будзе зноў паказаны ў адным з найбольш прэстыжных тэатраў Вялікабрытаніі, а нават я адважуся сказаць – найлепшым у сьвеце, у тэатры «Глёбус», – сказала Марлена Лукасяк з Інстытуту польскай культуры.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт