78 год назад гітлераўская Нямеччына напала на СССР
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.06.2019 17:36
-
22.06.1941_лісток календара.mp3
22 чэрвеня 1941 распачалася Вялікая Айчынная вайна.
Плян БарбаросаАўтар: AlexTref871, Shizhao - Гэты файл — вытворны твор ад: Operation Barbarossa clear.png:, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=45459808
Гітлер ніколі не разглядаў СССР як свайго саюзьніка, хаця выкарыстоўваў пацяпленьне ў адносінах з Масквой у сваіх інтарэсах.
Так было ў пытаньні зьвязаным з Польшчай, што прывяло да падпісаньня сакрэтных пратаколаў Молатаў-Рыбэнтроп ў 1939 годзе.
Аднак, ужо ў 1940 годзе Гітлер распачынае распрацоўваць пляны па нападзе на СССР. Першапачатковая дата атакі на СССР прыходзілася на вясну (травень) 1941 году. На прыканцы 1940 году Гітлер падпісаў дырэктыву № 21, якая атрымала ўмоўную назву «Плян Барбароса».
Згодна з плянам, войскі Нямеччыны і яе саюзьнікаў павінны былі ў вельмі кароткі час 3-4 месяцы разграміць асноўныя сілы СССР і выйсьці на апошні стратэгічны рубеж Архангельск-Волга-Астрахань.
Пачатак дзеяньняў плянаваўся на 15 траўня 1941 году. Гэтая кампанія атрымала яшчэ іншую назву «Blitzkrieg». Але ў сакавіку 1941 году Гітлер пачаў вайну супраць Грэцыі, з гэтай прычыны вайна на ўсходнім напрамку была перанесена з траўня на чэрвень, новай датай стала 22 чэрвеня.
Акрамя перамогі ў вайне, Гітлер ставіў і асноўныя ідэалягічныя мэты: зьнішчэньне габрэйска-бальшавіцкай эліты ў Расеі; рэсурснае падпарадкаваньне тэрыторый Расеі і тэрытарыяльнае драбленьне. «Нашая задача і палягае на тым, каб як мага хутчэй і з найменшымі затратамі ваенных высілкаў стварыць залежныя ад нас сацыялістычныя дзяржавы». Плянавалася ўвесьці нямецкі пратэктарат над Украінай, Беларусьсю і краінамі Балтыі.
Паміж 2 і 3 гадзінай ночы 22 чэрвеня 1941 году амбасадар Нямеччыны ў СССР Шулебург зачытаў Молатаву спэцыяльную тэлеграму, у якой казалася, што савецкае кіраўніцтва парушыла дамоўленасьці з Нямеччынай і праводзіла антынямецкую зьнешнюю палітыку, таму фюрэр загадаў супрацьдзейнічаць пагрозам усімі сіламі.
22 чэрвеня 1941 г. а 3-ай гадзіне раніцы пачаліся баявыя дзеяньні на тэрыторыі СССР. Трэба сказаць, што Савецкі Саюз меў значную перавагу ў салдатах і ў тэхніцы.
Але, нечаканы пачатак ваенных дзеяньняў, масавыя рэпрэсіі супраць вышэйшых афіцэраў савецкай арміі прывялі да паралічу і жудасных стратаў на пачатку вайны.
У гэтай вайне Савецкі Саюз страціў каля 30 мільёнаў чалавек (Беларусь каля 2 млн.) Нямеччына і яе саюзьнікі за ўсю вайну страцілі каля 12 мільёнаў людзей.
Павал Усаў