15 чэрвеня 1970 г. была арыштавана група савецкіх грамадзянаў па гэтак званай «самалётнай справе».
У пачатку 1970 года група габрэяў вырашыла захапіць самалёт і зьбегчы ў Швецыю дзеля таго, каб прыцягнуць ўвагу да сытуацыі габрэяў у Савецкім Саюзе. Справа ў тым, што ў 60-х гадах у СССР разгарнуўся маштaбны антысіянісцкі рух. Прычынай былі войны Ізраіля з арабскімі краінамі, якія падрымліваліся Масквой. Разам з гэтым савецкія ўлады абмяжоўвалі магчымасьць выезду за мяжу грамадзя, у тым ліку й габрэям, якія імкнуліся выехаць у Ізраіль. У 1960 годзе зьявіўся нават тэрмін «адмоўнікі», гэта грамадзяне, якія не атрымалі дазволу ад уладаў, каб выехаць з краіны.
Фармальна да 1973 году, калі СССР ратыфікаваў міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, улады Савецкага Саюзу не прызнавалі нават права выезду грамадзяніна за мяжу. У 1972 годзе быў прыняты адмысловы закон, па якому, грамадзяне, якія выяжджалі за мяжу, павінны былі аплаціць затраты на iх адукацыю ў ВНУ краіны. Такім чынам, у СССР намагаліся прадухіліць масавую эміграцыю з «савецкага раю».
Жыцьцё тых, хто адважыўся прасіць замежны пашпарт і дазвол на выезд, пасьля адмовы не было простым . У дачыненьні да «адмоўнікаў» праводзіўся палітычы й эканамічны ціск, іх пазбаўлалі працоўнага месца, заносілі ў чорныя сьпісы і г.д.
«Самалётная справа» праходзіла ў Ленінградзе.
Ідэя захопу самалёта належала сябру ленінградзкай габрэйскай арганізацыі Гігелю Бутману. Нягледзячы на тое, што большасьць сябраў гэтай арганізацыі былі супраць гэтай акцыі (супраць выступаў і ўрад Ізраіля), частка актывістаў, у тым ліку Эдуард Кузьняцоў і Марк Дымшыц вырашылі яе рэалізаваць.
Гэтую апэрацыю назвалі «Шлюб»
Спачатку плянавалася выкупіць квіткі на рэйс Ту-124 па маршруту «Ленінград-Мурманск», а на магчымыя пытаньні службаў казаць, што людзі ляцяць на шлюб. Але з прычыны тэхнічнай складанасьці рэалізацыі, ад пачатковага пляну прыйшлося адмовіцца. Было вырашaна захапіць невялічкі самалёт Ан-2, якім можна было б лёгка кіраваць. Усяго ў акцыі ўзялі ўдзел 16 чалавек.
Усе яны былі арыштаваныя КДБ 15 чэрвеня ў трапа самалёта. Іх абвінавацілі па артыкулах „здрада Радзіме, антысавецкая агітацыя, спробa крадзяжу ў буйных памерах”. Двое ўдзельнікаў Кузьняцова і Дымшыца прыгаварылі да расстрэлу (прысуд зьмянілі на 15 год зьняволеньньня), большасьць была прыгаворана да 10-15 год зьняволеньня. U 1978 годзе iх абмянялі на савецкіх агентаў.
Павал Усаў