Logo Polskiego Radia
Print

Перамога і няпоўная радасьць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.06.2019 14:43
Самы важны ўспамін з выбараў 1989 году? Чыстая, нічым не засмучаная радасьць.
PAP/Tomasz Waszczuk

Dziennik Gazeta Prawna
Самы важны ўспамін з падзей 30-гадовай даўніны? Чыстая, нічым не засмучаная радасьць. Перапоўненая надзеяй і інтуіцыяй, што доўгачаканыя, свабодныя, хоць часткова, выбары зьяўляюцца брамай для свабоднай, незалежнай і з кожнага пункту гледжаньня лепшай Польшчы – піша ў фэльетоне на тытульнай старонцы галоўны рэдактар Кшыштаф Едляк.
Усе выклікі і пастаянны спрэчкі, зьвязаныя з гэтым, прэтэнзіі і шкадаваньні, між іншым, у справе тэмпу і характару перамен, дэкамунізацыі, формы палітычных і гаспадарчых перамен, былі яшчэ перад намі. Яны прыйшлі з часам. Канешне, героі тых падзей, дасьледчыкі і палітыкі будуць доўга, а часамі вельмі голасна спрачацца пра Круглы стол, Леха Валэнсу, Лешка Бальцэровіча і ІІІ РП, пра тое, што трэба было зрабіць лепш.
Але давайце падумаем пра гэта так: гэта ўжо толькі гісторыя. На шчасьце, з добрым пачаткам і доўгачаканым, добрым завяршэньнем. Як і тады, у нас ёсьць прычыны радавацца. У самым галоўным надзея і інтуіцыя нас не падвялі. Мы вярнулі Польшчу. Яна нашая, свабодная. Нічога страшнага, што яна не выконвае яшчэ ўсіх спадзяваньняў. Гэтае бурнае «ўчора» не прывяло нас да доўгачаканага «сёньня». Аднак, прывяло нас на адпаведнае месца. Недастатковасьць – гэта добры, найлепшы з магчымых пунктаў выйсьця. У прынцыпе, значэньне мае толькі будучыня.

Гэта быў фэльтон галоўнага рэдактара газэты Dziennik Gazeta Prawna Кшыштафа Едляка пра выбары 4 чэрвеня 1989 году.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт