Logo Polskiego Radia
Print

Хвароба Альцгаймэра мае сувязь з парадантозам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.05.2019 17:27
  • 30.05.2019_навука.mp3
Да сёньня няма лекаў супраць хваробы Альцгаймэра.
Photo: sabinevanerp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дасьледчыкі вызначылі, што існуе блізкая сувязь паміж парадантозам і хваробай Альцгаймэра. Існуюць навуковыя доказы, што бактэрыі, якія выклікаюць хваробы дзяснаў, нясуць адказнасьць таксама за Альцгаймэра. Гэтыя бактэрыі й таксічныя рэчывы, якія яны вырабляюць, былі знойдзены ў мозгу людзей з хваробай Альцгаймэра і адначасова з парадантозам.

Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) упершыню выдала афіцыйныя ўказаньні адносна простых мер, якія могуць нас зьберагчы ад дэмэнцыі.

Дэмэнцыя - гэта нэўрадэгенэрацыйная хвароба, якая вядзе да збояў памяці, мысьленьня, разуменьня, аналізу, здольнасьці вучыцца, камунікацыі і правільнай ацэнкі сытуацыі.

Гэтая хвароба зьбірае ўсё большы плён і закранае ўжо 50 млн людзей ва ўсім сьвеце. Паводле САЗ, кожны год колькасьць хворых павялічваецца на 10 млн. Зьмена ладу жыцьця дае шанцы зьберагчы ад дэмэнцыі траціну магчымых хворых.

На жаль, да сёньня няма лекаў супраць хваробы Альцгаймэра. Аднак, кожны чалавек можа прадпрымаць захады, якія зьмяншаюць рызыку хваробы або запавольваюць яе разьвіцьцё.

*У першую чаргу вельмі важная фізкультура. Дарослы чалавек павінен як мінімум 150 хвілін на тыдзень займацца простай фізкультурнай актыўнасьцю.

*Нельга курыць, бо курэньне шкоднае для мозгу.

*Штодзённа трэба есьці многа сьвежай агародніны і фруктаў.

*Варта прымаць вітамін Д.

*Трэба трэнаваць мозг, напрыклад, вырашаць крыжаванкі, ці вывучаць замежныя мовы.

*Рэкамэндуецца пазьбягаць адзіноты, падтрымліваць знаёмствы.

*Нельга набіраць лішнюю вагу. Гэта мае значэньне для якасьці сасудаў, а сасуды харчуюць мозг.

*Высокі ціск і вялікі ўзровень халестэрыну паскарае разьвіцьцё дэмэнцыі.

*Неабходна таксама лячыць дыябэт і парадантоз.

Паводле Gazeta Wyborcza/ яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт