Logo Polskiego Radia
Print

Варшава ўсталюе ўнікальныя бутэлькаматы ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.05.2019 17:17
  • бутэлькаматы.mp3
Узамен за тару можна будзе атрымаць квіток у тэатар ці кіно.
maxmann/pixabay.com/CCO

У Варшаве паявяцца першыя дзесяць аўтаматаў для звароту ўпаковак. Гэта будуць першыя ў сьвеце аўтаматы, якія будуць прымаць тры розныя віды ўпаковак. А ўсё ў рамках чарговага этапу ініцыятывы «Сьвет без адкідаў», які распачалі фонд «Нашая зямля», кампанія Coca-Cola і гарадзкія ўлады польскай сталіцы.
Аўтаматы паставіць польская фірма EcoTech System. Схема працы вельмі простая. Кожны зможа кінуць у аўтамат плястыкавыя бутэлькі, алюмініевыя бляшанкі і шкляныя бутэлькі. Рэцыкламаты падключаныя да прыкладаньня, якое рэгіструе кожную аддадзеную тару і ўзамен прызнае эка-пункты.
Усе дадзеныя пра цэлы працэс сэгрэгацыі ў аўтаматах будуць перасылацца он-лайн на Цэнтральную плятформу ETS. Гэта, напрыклад, колькасьць сабранай сыравіны, прыблізная вага кожнага з гатункаў, узровень запаўненьня аўтамату, колькасьць чалавек, якія карыстаюцца бутэлькаматам, а таксама колькасьць сабраных эка-пунктаў.
Старшыня фонду «Нашая зямля» Славамір Бжузэк кажа, што гэта пакуль пілотная праграма, а аўтаматы паявяцца ў месцах, дзе ёсьць асабліва інтэнсіўны рух пешаходаў – турыстаў і жыхароў.
С. Бжузэк: Справа ў тым, каб упакоўкі ня трапілі на газоны, куды трэба потым высылаць службы па прыборцы, а каб бутэлькі траплялі ў аўтамат, які зможа іх правільна пасарціраваць і зьмяць, каб яны займалі менш месца. Чарговай вельмі цікавай рысай гэтага аўтамату зьяўляецца тое, што кожную штуку ўпакоўкі можна будзе памяняць на бонус. Канешне, гэта не азначае, што з аўтамату нешта будзе выскакваць. Але, напрыклад, можна будзе атрымаць код на мабільны тэлефон, ці сасканаваць QR-код, у некаторых будзе ўсталяваная друкарка чэкаў. Узамен за іх можна будзе, напрыклад, атрымаць зьніжку на білет у музэй. Мы правяралі, што жыхарам Варшавы было б цікава. Яны зьвярталі ўвагу на дзьве рэчы. Па-першае, ня можа быць так, што мы за наш клопат аб чыстых вуліцах атрымліваем узнагароду, бо гэта наш абавязак. Але, калі б у рамках такой акцыі, можна было б атрымаць дармовы білет у тэатар, кіно, ці на гарадзкі транспарт, то быў бы гэта добры праяў павагі да асоб, якія клапоцяцца аб навакольным асяродзьдзі. Мне таксама здаецца, што цікавым будзе рэклямны элемэнт сярод турыстаў. Атрымаць дармовы білет у Нацыянальны музэй, Музэй сучаснага мастацтва ці Музэй Варшаўскага паўстаньня – гэта быў бы добры сувэнір для гасьцей сталіцы. Ён напэўна расказаў бы пра гэта, вярнуўшыся дадому.
Славамір Бжузэк дадае, што аўтаматы не выконваюць ролю асноўнага сродка збору сьмецьця.
С. Бжузэк: Асноўны спосаб – гэта выкідваньне адкідаў у сьметніцы, якія стаяць на варшаўскіх вуліцах. Паглядзім, гэта пакуль пілотная праграма. Калі ён апраўдаецца, то ў вялікіх гарадах гэтая сыстэма можа мець патэнцыял для актывізацыі жыхароў і турыстаў. Першыя аўтаматы паявяцца ў Варшаве пад канец чэрвеня і будуць стаяць у цікавых месцах. Горад стварае пешаходныя зоны, куды ня можна заехаць аўтамабілем. Гэтыя месцы будуць спрыяць шпацырам, сустрэчам са знаёмымі. І менавіта ў такіх месцах будуць пастаўленыя аўтаматы.
У Польшчы ПЭТ-бутэлькі складаюць 6% камунальных адкідаў.

У Варшаве паявяцца першыя дзесяць аўтаматаў для звароту ўпаковак. Гэта будуць першыя ў сьвеце аўтаматы, якія будуць прымаць тры розныя віды ўпаковак. А ўсё ў рамках чарговага этапу ініцыятывы «Сьвет без адкідаў», які распачалі фонд «Нашая зямля», кампанія Coca-Cola і гарадзкія ўлады польскай сталіцы.

Аўтаматы паставіць польская фірма EcoTech System. Схема працы вельмі простая. Кожны зможа кінуць у аўтамат плястыкавыя бутэлькі, алюмініевыя бляшанкі і шкляныя бутэлькі. Рэцыкламаты падключаныя да прыкладаньня, якое рэгіструе кожную аддадзеную тару і ўзамен прызнае эка-пункты.

Усе дадзеныя пра цэлы працэс сэгрэгацыі ў аўтаматах будуць перасылацца онлайн на Цэнтральную плятформу ETS. Гэта, напрыклад, колькасьць сабранай сыравіны, прыблізная вага кожнага з гатункаў, узровень запаўненьня аўтамату, колькасьць чалавек, якія карыстаюцца бутэлькаматам, а таксама колькасьць сабраных эка-пунктаў.

Старшыня фонду «Нашая зямля» Славамір Бжузэк кажа, што гэта пакуль пілотная праграма, а аўтаматы паявяцца ў месцах, дзе ёсьць асабліва інтэнсіўны рух пешаходаў – турыстаў і жыхароў.

С. Бжузэк: Справа ў тым, каб упакоўкі ня трапілі на газоны, куды трэба потым высылаць службы па прыборцы, а каб бутэлькі траплялі ў аўтамат, які зможа іх правільна пасарціраваць і зьмяць, каб яны займалі менш месца. Чарговай вельмі цікавай рысай гэтага аўтамату зьяўляецца тое, што кожную штуку ўпакоўкі можна будзе памяняць на бонус. Канешне, гэта не азначае, што з аўтамату нешта будзе выскакваць. Але, напрыклад, можна будзе атрымаць код на мабільны тэлефон, ці сасканаваць QR-код, у некаторых будзе ўсталяваная друкарка чэкаў. Узамен за іх можна будзе, напрыклад, атрымаць зьніжку на білет у музэй. Мы правяралі, што жыхарам Варшавы было б цікава. Яны зьвярталі ўвагу на дзьве рэчы. Па-першае, ня можа быць так, што мы за наш клопат аб чыстых вуліцах атрымліваем узнагароду, бо гэта наш абавязак. Але, калі б у рамках такой акцыі, можна было б атрымаць дармовы білет у тэатар, кіно, ці на гарадзкі транспарт, то быў бы гэта добры праяў павагі да асоб, якія клапоцяцца аб навакольным асяродзьдзі. Мне таксама здаецца, што цікавым будзе рэклямны элемэнт сярод турыстаў. Атрымаць дармовы білет у Нацыянальны музэй, Музэй сучаснага мастацтва ці Музэй Варшаўскага паўстаньня – гэта быў бы добры сувэнір для гасьцей сталіцы. Ён напэўна расказаў бы пра гэта, вярнуўшыся дадому.

Славамір Бжузэк дадае, што аўтаматы не выконваюць ролю асноўнага сродка збору сьмецьця.

С. Бжузэк: Асноўны спосаб – гэта выкідваньне адкідаў у сьметніцы, якія стаяць на варшаўскіх вуліцах. Паглядзім, гэта пакуль пілотная праграма. Калі ён апраўдаецца, то ў вялікіх гарадах гэтая сыстэма можа мець патэнцыял для актывізацыі жыхароў і турыстаў. Першыя аўтаматы паявяцца ў Варшаве пад канец чэрвеня і будуць стаяць у цікавых месцах. Горад стварае пешаходныя зоны, куды ня можна заехаць аўтамабілем. Гэтыя месцы будуць спрыяць шпацырам, сустрэчам са знаёмымі. І менавіта ў такіх месцах будуць пастаўленыя аўтаматы.

У Польшчы ПЭТ-бутэлькі складаюць 6% камунальных адкідаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт