Пра малітвы ў справе дажджу і паводак
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        24.05.2019 14:59
                    
                                 
                
                
                    „Раней мы маліліся аб дажджы, а цяпер нам трэба памаліцца за тое, каб дождж спыніўся”.
                
                
                    
                         Белавеская пушчаAliaksandr Papko/radyjo.net
Белавеская пушчаAliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         „Раней мы маліліся аб дажджы, а цяпер нам трэба памаліцца за тое, каб дождж спыніўся”, - сказаў у чацьвер ў Кракаве кіраўнік ураду Матэвуш Маравецкі, нагадвае Gazeta Wyborcza.
Аўтар камэнтара, шырокавядомы ў Польшчы прыродазнавец і прыродаахоўнік Адам Вайрак замест маліцца за тое, каб дождж ішоў ці спыніўся, прапануе спыніць рэгуляваньне рэк, бо па такой рацэ вада хутка цячэ і пагаршае сытуацыю падчас ліўняў і падчас засухі.
Вайрак раіць не асушаць балоты, бо яны захоўваюць ваду; не паляваць на баброў, бо малыя плаціны, якія яны будуць, служаць рэгуляцыі цячэньня вады. Прыродазнавец таксама рэкамэндуе ахоўваць натуральны лес, а не замяняць яго ў плянтацыю дошак, так як гэта робяць у Карпатах ці Белавескай пушчы, таму што натуральныя экасыстэмы найбольш устойлівыя да гвалтоўных зьмен надвор’я. І яшчэ заклікае больш адказна ажыцьцяўляць прасторавае плянаваньне, бо сёньня мае значэньне тое, якую тэрыторыю людзі засяляюць.
яс