Logo Polskiego Radia
Print

Бразыльскі ўрад стварае пагрозу для Амазонскай пушчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.05.2019 16:19
Бразылія рыхтуецца здабываць мінэральныя выкапні і праводзіць сельскагаспадарчую дзейнасьць за кошт пушчы.
АмазоніяАмазоніяNeil Palmer/CIAT - Flickr, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=28390327

Бразылія рыхтуецца здабываць мінэральныя выкапні і праводзіць сельскагаспадарчую дзейнасьць за кошт тэрыторыі Амазонскай пушчы.

Новы прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару з першых дзён на пасадзе (1 студзеня 2019 г.) змагаецца супраць абаронцаў прыроды ды індзейцаў, абмяжоўвае тэрыторыю, прыналежную мясцовым плямёнам індзейцаў і нацыянальных паркаў. Урад заяўляе, што такім чынам вызваліць для гаспадаркі 15 мільярдаў даляраў ад натуральных выкапняў, жывёлагадоўлі і вырошчваньня збожжавых.

Навукоўцы з усяго сьвету б'юць трывогу. 600 вучоных з 28 краін ЭЗ напісалі ліст Эўрапейскай камісіі ў гэтай справе. Ліст падтрымалі галоўныя арганізацыі бразыльскіх плямён. Вучоныя хочуць, каб ЭЗ паставіў у залежнасьць гандлёвы абмен з Бразыліяй ад прытрымліваньня норм аховы прыроды і найперш Амазонскай пушчы. «Мы патрабуем, каб урад Бразыліі паважаў дэклярацыю ААН аб правах мясцовых народаў, і прасіў у іх дазвол на эксплёатацыю натуральных выкапняў. Трэба таксама правяраць, ці тавары, імпартаваныя з Бразыліі, не паходзяць з былой тэрыторыі пушчы». Навукоўцы падкрэсьліваюць, што калі Брусэль ахоўвае лясы і правы чалавека на Старым кантынэнце, то ня можа прымяняць іншыя крытэры ў дачыненьні да імпарту звонку Эўропы.

Gazeta Wyborcza нагадвае, што ў 2017 годзе краіны ЭЗ купілі ад Бразыліі на тры мільярды эўра жалезную руду з шахтаў, якія ўзьніклі на тэрыторыі зрубленай пушчы.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт