Запрашаем: Касьцёл сьвятога Анджэя Апостала ў Броку
Гэта адзін з цікавейшых аб’ектаў на турыстычным шляху пад назовам „Мазавецкая скарбніца”.
Сёньня я запрашаю ў гарадок Брок (Brok), разьмешчаны ў Мазовіі ў даліне Ніжняга Буга й ракі Брок, дзе прапаную бліжэй пазнаёміцца з выключным помнікам архітэктуры, то бок касьцёлам сьвятога Анджэя Апостала.
Будаўніцтва цяперашняга мураванага касьцёла пачалося ў 1542-1545 гадах па ініцыятыве плоцкага біскупа Самуэля Мацеёўскага (Samuel Maciejowski), а закончылася ў 1560 годзе дзякуючы намаганьням біскупа Анджэя Наскоўскага (Andrzej Noskowski).
Праектантам будынку лічыцца Ян Баптыст Вэнэцыянін (Jan Baptysta Wenecjanin) - працуючы на тэрыторыі Мазовіі рэнэсансавы архітэктар, які спалучаў традыцыю цаглянага позьнегатычнага будаўніцтва зь італьянскім рэнэсансам.
Да 1620 году дзякуючы намаганьням мясцовага пробашча ксяндза Якуба Аджыволка Капусты (Jakub Odrzywołek Kapusta) да сьвятыні была дабудаваная паўночная капліца, а ў другой палове XIX стагодзьдзя - паўднёвая капліца й галоўная крухта з захаду – абедзьве ў нэагатычным стылі.
Сьвятыня была неаднойчы рэстаўраваная, між іншым, у 1744 і 1945 гадах. Таму ў яе архітэктуры й абсталяваньні прысутнічаюць гатычныя, рэнэсансныя й барочныя элемэнты.
Падчас чарговых працаў па рэстаўрацыі ў 1969-1970 гадах унутры сьвятыні былі выяўленыя фрагмэнты рэнэсансавай паліхроміі часоў будаўніцтва касьцёла.
Касьцёл сьв. Анджэя Апостала зьяўляецца гэтак званай арыентаванай сьвятыняй, то бок пабудаванай паводле восі „усход- захад” з галоўным уваходам ад захаду. Гатычна-рэнэсансная цагляная будоўля складаецца з трохаркавага галоўнага нэфа й крыху вузейшага прэзьбітэрыюма, закончанага ніжэйшай паўцыркулярнай абсыдай. Побач з прэзьбітэрыюмам знаходзіцца рызьніца, пабудаваная адначасова з касьцёлам. Унутры сьвятыні ўвагу зьвяртае багатае цыліндрычнае скляпеньне.
На што варта зьвярнуць увагу ўнутры касьцёла?
- Гэта галоўны алтар сьв. Анджэя Апостала з першай паловы XVIII стагодзьдзя, у якім зьмешчаныя абразы Маці Божай Чэнстахоўскай і абраз „Хрыстос укрыжаваны” з канца XVIII стагодзьдзя. Па баках зьмешчаныя дзьве фігуры – гэта сьвяты Ян Непамуцкі й сьвяты Ян з Кент. У верхняй частцы алтара знаходзіцца абраз сьвятога Анджэя Апостала й вока божага провіду.
- Бакавы алтар з першай паловы XVIII стагодзьдзя мае кшталт Ясэевага дрэва, то бок алегарычнага малюнка радаводу Ісуса Хрыста. У яго верхняй частцы знаходзіцца абраз Маці Божай зь Дзіцяткам Езус зь першай паловы XVIII стагодзьдзя.
- Драўляная купель мае форму чары й датуецца 1969 годам.
- На левым баку галоўнага алтара знаходзіцца драўляная катэдра.
- Выяўленая падчас рэстаўрацыі ў 1969 годзе паліхромія прадстаўляе постаці са Старога Запавету, у тым ліку, Майсея й Саламона, а таксама звычайных людзей - рыбакоў, мужчын ці жанчын.
Побач з касьцёлам знаходзіцца :
- Каплічка Маці Божай зь цікавым ружанцам, выкананым быццам бы з каменных жорнаў.
- У непасрэднай блізасьці ад касьцёла расьце Папскі дуб, выгадаваны з пасьвечанага Янам Паўлам ІІ жолуда самага старога дуба „Балеслаў Храбры”. Дуб быў пасаджаны ў 2006 годзе ў прысутнасьці Ломжыньскага біскупа Станіслава Стэфанэка (Stanisław Stefanek).
- Парк з XVIII стагодзьдзя зь вялікай колькасьцю манумэнтальнага памеру дрэў. Частка зь іх у 1972 годзе была ўнесеная ў сьпіс помнікаў прыроды.
Варта дадаць, што касьцёл сьвятога Анджэя Апостала знаходзіцца на турыстычным шляху рэлігійных аб’ектаў Мазовіі пад назовам „Мазавецкая скарбніца 2”.
У часы Рэчы Паспалітай Брок быў прыватным касьцельным гарадком. Таму, прабываючы ў ім, варта наведаць таксама руіны замку плоцкіх біскупаў, які ў 1607 годзе пабудаваў біскуп Генрык Фірлей (Henryk Firlej). Аб’ект спалучаў функцыі летняга палацу й абароннай крэпасьці.
У юнацтве тут вучыўся, між іншым, пазьнейшы кароль Польшчы й вялікі князь літоўскі Міхал Вішнявецкі. Замак быў зьнішчаны падчас Швэдзкага патопу ў 1657 годзе. У 1716 годзе яго адбудаваў біскуп Людвік Залускі (Ludwik Załuski). У 1822 годзе палац адабралі ў касьцельных уладаў, а ў 1831 годзе аб’ект згарэў. Сёньня можна пабачыць выключна руіны вежы й падмурка.
аз
Сёньня я запрашаю ў гарадок Брок (Brok), разьмешчаны ў Мазовіі ў даліне Ніжняга Буга й ракі Брок, дзе прапаную бліжэй пазнаёміцца з выключным помнікам архітэктуры, то бок касьцёлам сьвятога Анджэя Апостала.
Будаўніцтва цяперашняга мураванага касьцёла пачалося ў 1542-1545 гадах па ініцыятыве плоцкага біскупа Самуэля Мацеёўскага (Samuel Maciejowski), а закончылася ў 1560 годзе дзякуючы намаганьням біскупа Анджэя Наскоўскага (Andrzej Noskowski).
Kасьцёл сьвятога Анджэя Апостала, гарадок Брок. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Праектантам будынку лічыцца Ян Баптыст Вэнэцыянін (Jan Baptysta Wenecjanin) - працуючы на тэрыторыі Мазовіі рэнэсансавы архітэктар, які спалучаў традыцыю цаглянага позьнегатычнага будаўніцтва зь італьянскім рэнэсансам.
Да 1620 году дзякуючы намаганьням мясцовага пробашча ксяндза Якуба Аджыволка Капусты (Jakub Odrzywołek Kapusta) да сьвятыні была дабудаваная паўночная капліца, а ў другой палове XIX стагодзьдзя - паўднёвая капліца й галоўная крухта з захаду – абедзьве ў нэагатычным стылі.
Kасьцёл сьвятога Анджэя Апостала, гарадок Брок. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Сьвятыня была неаднойчы рэстаўраваная, між іншым, у 1744 і 1945 гадах. Таму ў яе архітэктуры й абсталяваньні прысутнічаюць гатычныя, рэнэсансныя й барочныя элемэнты.
Падчас чарговых працаў па рэстаўрацыі ў 1969-1970 гадах унутры сьвятыні былі выяўленыя фрагмэнты рэнэсансавай паліхроміі часоў будаўніцтва касьцёла.
Касьцёл сьв. Анджэя Апостала зьяўляецца гэтак званай арыентаванай сьвятыняй, то бок пабудаванай паводле восі „усход- захад” з галоўным уваходам ад захаду.
Kасьцёл сьвятога Анджэя Апостала, гарадок Брок. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Гатычна-рэнэсансная цагляная будоўля складаецца з трохаркавага галоўнага нэфа й крыху вузейшага прэзьбітэрыюма, закончанага ніжэйшай паўцыркулярнай абсыдай. Побач з прэзьбітэрыюмам знаходзіцца рызьніца, пабудаваная адначасова з касьцёлам. Унутры сьвятыні ўвагу зьвяртае багатае цыліндрычнае скляпеньне.
Kасьцёл сьвятога Анджэя Апостала, гарадок Брок. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
На што варта зьвярнуць увагу ўнутры касьцёла?
- Гэта галоўны алтар сьв. Анджэя Апостала з першай паловы XVIII стагодзьдзя, у якім зьмешчаныя абразы Маці Божай Чэнстахоўскай і абраз „Хрыстос укрыжаваны” з канца XVIII стагодзьдзя. Па баках зьмешчаныя дзьве фігуры – гэта сьвяты Ян Непамуцкі й сьвяты Ян з Кент. У верхняй частцы алтара знаходзіцца абраз сьвятога Анджэя Апостала й вока божага провіду.
Kасьцёл сьвятога Анджэя Апостала, гарадок Брок. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
- Бакавы алтар з першай паловы XVIII стагодзьдзя мае кшталт Ясэевага дрэва, то бок алегарычнага малюнка радаводу Ісуса Хрыста. У яго верхняй частцы знаходзіцца абраз Маці Божай зь Дзіцяткам Езус зь першай паловы XVIII стагодзьдзя.
- Драўляная купель мае форму чары й датуецца 1969 годам.
Kасьцёл сьвятога Анджэя Апостала, гарадок Брок. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
- На левым баку галоўнага алтара знаходзіцца драўляная катэдра. - Выяўленая падчас рэстаўрацыі ў 1969 годзе паліхромія прадстаўляе постаці са Старога Запавету, у тым ліку, Майсея й Саламона, а таксама звычайных людзей - рыбакоў, мужчын ці жанчын.
Kасьцёл сьвятога Анджэя Апостала, гарадок Брок. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Побач з касьцёлам знаходзіцца:
- Каплічка Маці Божай зь цікавым ружанцам, выкананым быццам бы з каменных жорнаў.
Каплічка Маці Божай. Kасьцёл сьвятога Анджэя Апостала, гарадок Брок.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
- У непасрэднай блізасьці ад касьцёла расьце Папскі дуб, выгадаваны з пасьвечанага Янам Паўлам ІІ жолуда самага старога дуба „Балеслаў Храбры”. Дуб быў пасаджаны ў 2006 годзе ў прысутнасьці Ломжыньскага біскупа Станіслава Стэфанэка (Stanisław Stefanek).
Папскі дуб пасаджаны ў 2006 годзе. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
- Парк з XVIII стагодзьдзя зь вялікай колькасьцю манумэнтальнага памеру дрэў. Частка зь іх у 1972 годзе была ўнесеная ў сьпіс помнікаў прыроды.
Kасьцёл сьвятога Анджэя Апостала, гарадок Брок. Званіца. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ