Logo Polskiego Radia
Print

На шэсьць гадоў зьняволеньня асуджаны "наркадылер зорак"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.04.2019 17:26
Яго какаін быў самым чыстым таварам на польскім рынку.
Imagens Evangélicas/flickr.com

«Gazeta Wyborcza» паведамляе пра прысуд Цэзары П., якога СМІ назвалі «дылерам зорак». 51-гадовы мэханік па адукацыі цягам шасьці гадоў гандляваў какаінам, за два гады да затрыманьня ў яго купілі наркотык як мінімум 250 чалавек, у тым ліку акторы, палітыкі (кандыдат «Права й справядлівасьці» у дэпутаты і сэнатар «Грамадзянскай плятформы»), а таксама іх сваякі. Меркаваньнем сьледчых, какаін, які дылер прадаваў па 500 злотых, быў самым чыстым таварам на польскім рынку. Пракурор патрабаваў васьмі гадоў пазбаўленьня волі, адвакат прапанаваў падсуднага апраўдаць. Сам абвінавачаны не прызнаваў сваю віну, казаў, што какаін быў для яго ўласнага карыстаньня, на боль.

Учора суд прыгаварыў Цэзары П. да шасьці гадоў турэмнага зьняволеньня. Судзьдзя казала, што доказы не пакідаюць сумненьняў: мужчына быў наркадылерам. Акрамя самога Цэзары П., на лаве падсудных былі 11 іншых чалавек, якія, меркаваньнем пракуратуры, супрацоўнічалі з дылерам, у тым ліку яго жонка і дачка.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт