Жураў – славутая брама-кран у Гданьску (ФОТА)
Гданьскі жураў лічыцца найстарэйшым сярэднявечным грузавым кранам у Эўропе.
Гданьскі жураў – адзін зь нешматлікіх фрагмэнтаў архітэктуры Гданьска з XV стагодзьдзя. Гістарычная гарадзкая брама з функцыяй пад'ёмнага мэханізму сваё цяперашняе аблічча атрымала пасьля рэканструкцыі, якая адбылася на месцы арыгінальнага крана з другой паловы XIV стагодзьдзя.
Жураў у Гданьску лічыцца найстарэйшым сярэднявечным грузавым кранам у Эўропе й адным з неад'емных сымбаляў гораду.
Вышыня славутага крана-брамы ў Гданьску складае 30 мэтраў, даўжыня - 28 мэтраў, а шырыня - 10 мэтраў.
Асноўнай задачай канструкцыі была перагрузка тавараў з суднаў, але кран дапамагаў таксама, напрыклад, паднімаць мачты. Як адна з гарадзкіх брам, жураў выконваў функцыю гарадзкіх умацаваньняў, а яго першапачатковая функцыя мела абаронны характар. Толькі пазьней да брамы быў дабудаваны партовы кран, які мог паднімаць груз на вышыню 11-27 мэтраў.
На ніжнім паверсе таўшчыня сьценаў канструкцыі сягае чатырох мэтраў.
Атракцыёнам для турыстаў зьяўляецца ўжо сама магчымасьць падняцца па вузкай драўлянай лесьвіцы на верхні паверх. Там можна паглядзець мэханізм крана, праца якога абапіралася на вельмі просты прынцып.
Рухаючай сілай былі людзі, якія хадзілі ўнутры колаў, то бок тапчакоў. У гданьскім кране зьмешчаныя два такія колы дыямэтрам шэсьць мэтраў. Людзей, якія ўводзілі кран у рух, называлі жураўнікамі (żurawnik). Чатыры чалавекі маглі падняць нават 2 тоны грузу.
Паводле іншых гістарычных крыніцаў, рухаючай сілай крана былі ня людзі, але коні.
У XIX стагодзьдзі гданьскі кран страціў сваё першапачатковае перагрузачнае значэньне. Апошні майстар, які яго абслугоўваў, памёр у 1858 годзе, а будынак сталі выкарыстоўваць у іншых мэтах. Напрыклад, тут разьмяшчалася абутковая майстэрня й цырульня.
У 1945 годзе аб’ект спалілі жаўнеры Чырвонай Арміі. Згарэла драўляная частка канструкцыі. Моцна пацярпела таксама й каменная частка. Пасьля Другой сусьветнай вайны будынак быў грунтоўна адноўлены, атрымаўшы свой першапачатковы выгляд.
Унутры будынка арганізавана пастаянная выстава пад загалоўкам „Гданьск ад XVI да XVIII стагодзьдзяў - жыцьцё партовага горада”. Дзякуючы ёй мы можам пазнаёміцца са старажытнымі часамі й паглядзець на жыцьцё тагачасных людзей з пункту гледжаньня порту – то бок месца, у якое заходзілі судны са збожжам, дрэвам, півам, прадуктамі харчаваньня, тэкстыльнымі матэрыяламі, мастацкімі вырабамі і г.д.
Жыцьцё ў гэтым месцы было вельмі дынамічнае й круцілася вакол гандлю, транспарту, лягістыкі, мытных пошлін і суднаходзтва. Тут можна было сустрэць мноства прафэсій, якія не існуюць у сучасным сьвеце. Большасьць зь іх была зьвязаная з суднаходзтвам і рыбалоўствам.
Турыстам прапануецца купіць унівэрсальны білет, які дазваляе паглядзець ня толькі гданьскі кран, але таксама іншыя гістарычныя аб’екты, напрыклад, мясцовыя збожжасховішчы. Паколькі яны распаложаныя па розных баках ракі Матлавы (Motława), білет таксама ахоплівае рэйс па гэтай рацэ.
Варта дадаць, што дзякуючы сучаснаму асьвятленьню ноччу гданьскі жураў атрымлівае новы вельмі прыгожы выгляд.
Дарэчы, на паўднёвай сьцяне будынку разьмешчаны сонечны гадзіньнік з XVII стагодзьдзя. Зь ім зьвязаная легенда пра д'ябла й пончыкі.
Аднойчы падчас размовы пра сьмерць стары гданьскі муляр Мухэль пераконваў свайго сабутэльніка, што па яго не пасьмее прыйсьці нават самы адважны д'ябал. Вяртаючыся дадому сябры пабачылі, як з аднаго з суднаў выходзіць нейкая страшная постаць. Д’ябал паведаміў Мухэлю, што яго жыцьцё скончылася, а за ляноту й п’янства яму пагражае сур’ёзнае пакараньне.
Жонка Мухэля, якая даведалася пра захоп мужа, хутка прыбегла й стала дзякаваць д'яблу за вызваленьне ад лайдака й п'яніцы. У падзяку пачаставала д’ябла пончыкамі. Аднак, пончык амаль што не забіў д’ябла, які выплюнуў пачастунак на сьценку крана й уцёк.
Аказалася, што разумная жанчына схавала ў пончыку жалезныя цьвікі й якар. Паводле згаданай легенды, менавіта сонечны гадзіньнік, які цяпер можна паглядзець на сьцяне крана, гэта менавіта той няшчасны пончык, які выплюнуў д’ябал.
Пасьля рэканструкцыі ў 1950-х гадах у будынку крана разьмяшчаецца Марскі музэй у Гданьску.
Сярэдняя працягласьць наведваньня самога будынку гданьскага крана доўжыцца каля гадзіны.
Варта дадаць, што з вышыні каля 27 мэтраў на турыстаў чакае цудоўная панарама Гданьска.
аз
Гданьскі жураў – адзін зь нешматлікіх фрагмэнтаў архітэктуры Гданьска з XV стагодзьдзя. Гістарычная гарадзкая брама з функцыяй пад'ёмнага мэханізму сваё цяперашняе аблічча атрымала пасьля рэканструкцыі, якая адбылася на месцы арыгінальнага крана з другой паловы XIV стагодзьдзя.
Жураў у Гданьску лічыцца найстарэйшым сярэднявечным грузавым кранам у Эўропе й адным з неад'емных сымбаляў гораду.
Вышыня славутага крана-брамы ў Гданьску складае 30 мэтраў, даўжыня - 28 мэтраў, а шырыня - 10 мэтраў.
Асноўнай задачай канструкцыі была перагрузка тавараў з суднаў, але кран дапамагаў таксама, напрыклад, паднімаць мачты. Як адна з гарадзкіх брам, жураў выконваў функцыю гарадзкіх умацаваньняў, а яго першапачатковая функцыя мела абаронны характар. Толькі пазьней да брамы быў дабудаваны партовы кран, які мог паднімаць груз на вышыню 11-27 мэтраў.
На ніжнім паверсе таўшчыня сьценаў канструкцыі сягае чатырох мэтраў.
Атракцыёнам для турыстаў зьяўляецца ўжо сама магчымасьць падняцца па вузкай драўлянай лесьвіцы на верхні паверх. Там можна паглядзець мэханізм крана, праца якога абапіралася на вельмі просты прынцып.
Жураў – брама-кран у Гданьску.Photo: drzalek83/pixabay.com/CC0 Public Domain
Рухаючай сілай былі людзі, якія хадзілі ўнутры колаў, то бок тапчакоў. У гданьскім кране зьмешчаныя два такія колы дыямэтрам шэсьць мэтраў. Людзей, якія ўводзілі кран у рух, называлі жураўнікамі (żurawnik). Чатыры чалавекі маглі падняць нават 2 тоны грузу.
Паводле іншых гістарычных крыніцаў, рухаючай сілай крана былі ня людзі, але коні.
У XIX стагодзьдзі гданьскі кран страціў сваё першапачатковае перагрузачнае значэньне. Апошні майстар, які яго абслугоўваў, памёр у 1858 годзе, а будынак сталі выкарыстоўваць у іншых мэтах. Напрыклад, тут разьмяшчалася абутковая майстэрня й цырульня. У 1945 годзе аб’ект спалілі жаўнеры Чырвонай Арміі. Згарэла драўляная частка канструкцыі. Моцна пацярпела таксама й каменная частка. Пасьля Другой сусьветнай вайны будынак быў грунтоўна адноўлены, атрымаўшы свой першапачатковы выгляд.
Гданьск. Photo: rosemaria/pixabay.com/CC0 Public Domain
Унутры будынка арганізавана пастаянная выстава пад загалоўкам „Гданьск ад XVI да XVIII стагодзьдзяў - жыцьцё партовага горада”. Дзякуючы ёй мы можам пазнаёміцца са старажытнымі часамі й паглядзець на жыцьцё тагачасных людзей з пункту гледжаньня порту – то бок месца, у якое заходзілі судны са збожжам, дрэвам, півам, прадуктамі харчаваньня, тэкстыльнымі матэрыяламі, мастацкімі вырабамі і г.д.
Жыцьцё ў гэтым месцы было вельмі дынамічнае й круцілася вакол гандлю, транспарту, лягістыкі, мытных пошлін і суднаходзтва. Тут можна было сустрэць мноства прафэсій, якія не існуюць у сучасным сьвеце. Большасьць зь іх была зьвязаная з суднаходзтвам і рыбалоўствам.
Турыстам прапануецца купіць унівэрсальны білет, які дазваляе паглядзець ня толькі гданьскі кран, але таксама іншыя гістарычныя аб’екты, напрыклад, мясцовыя збожжасховішчы. Паколькі яны распаложаныя па розных баках ракі Матлавы (Motława), білет таксама ахоплівае рэйс па гэтай рацэ.
Варта дадаць, што дзякуючы сучаснаму асьвятленьню ноччу гданьскі жураў атрымлівае новы вельмі прыгожы выгляд.
Гданьскі жураў ноччу. Photo: clariston/pixabay.com/CC0 Public Domain
Дарэчы, на паўднёвай сьцяне будынку разьмешчаны сонечны гадзіньнік з XVII стагодзьдзя. Зь ім зьвязаная легенда пра д'ябла й пончыкі.
Аднойчы падчас размовы пра сьмерць стары гданьскі муляр Мухэль пераконваў свайго сабутэльніка, што па яго не пасьмее прыйсьці нават самы адважны д'ябал. Вяртаючыся дадому сябры пабачылі, як з аднаго з суднаў выходзіць нейкая страшная постаць. Д’ябал паведаміў Мухэлю, што яго жыцьцё скончылася, а за ляноту й п’янства яму пагражае сур’ёзнае пакараньне. Жонка Мухэля, якая даведалася пра захоп мужа, хутка прыбегла й стала дзякаваць д'яблу за вызваленьне ад лайдака й п'яніцы. У падзяку пачаставала д’ябла пончыкамі. Аднак, пончык амаль што не забіў д’ябла, які выплюнуў пачастунак на сьценку крана й уцёк. Аказалася, што разумная жанчына схавала ў пончыку жалезныя цьвікі й якар. Паводле згаданай легенды, менавіта сонечны гадзіньнік, які цяпер можна паглядзець на сьцяне крана, гэта менавіта той няшчасны пончык, які выплюнуў д’ябал.
Гданьскі жураў. Photo: drzalek83/pixabay.com/CC0 Public Domain
Пасьля рэканструкцыі ў 1950-х гадах у будынку крана разьмяшчаецца Марскі музэй у Гданьску. Сярэдняя працягласьць наведваньня самога будынку гданьскага крана доўжыцца каля гадзіны.