У Атэнах паставілі лаўку Шапэна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        21.03.2019 12:28
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Прафінансавала яе польская амбасада ў 100-ю гадавіну дыпляматычных стасункаў.
                
                
                    
                         фота: Амбасада Польшчы ў Атэнах
фота: Амбасада Польшчы ў Атэнах
                     
                
                
                
               
                
                         У парку вакол Цэнтра культуры фонду Стаўраса Нярхоса у Атэнах пастаўленая мультымэдыйная лаўка з музыкай Фрыдэрыка Шапэна. Прафінансавала яе польская амбасада ў рамках сьвяткаваньня 100-й гадавіны дыпляматычных стасункаў Польшчы і Грэцыі.
Цэнтар культуры фонду Стаўраса Нярхоса – гэта адно з самых папулярных месцаў у Атэнах, якое ў мінулым годзе наведала больш за 5 мільёнаў чалавек.  Кіраўнік Цэнтра культуры Лідзія Коньёрду падкрэсьліла, што лаўка ідэальна пасуе да месца, якое зьяўляецца спалучэньнем культурнага цэнтра з клопатам пра навакольнае асяродзьдзе.
Лаўка Шапэна – гэта інавацыйны прадукт аднаго з польскіх стартапаў – фірмы Seedia. Яна працуе выключна дзякуючы сонечнай энэргіі і мае шмат мультымэдыйных функцый.  На лаўцы зьмешчаны здымак і нататка пра Фрыдэрыка Шапэна.
ав