Logo Polskiego Radia
Print

Вугоршчына - імпэрыя купалень

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.03.2019 15:03
  • Вугоршчына - імпэрыя купалень.mp3
У краіне каля 70-80% тэрыторыі, дзе ёсьць лячэбныя і тэрмальныя воды.
Хэвіз.Хэвіз.ivabalk/pixabay.com/CC0

Сёньняшняя экалягічная рубрыка будзе крыху нетыповай. Яна будзе прысьвечаная тэрмальным водам у Вугоршчыне. Цёплыя купаньні ў гэтай краіне – гэта ня толькі адпачынак для ўсёй сям’і, але таксама мноства карысьцяў для здароўя.
Згодна старажытнай легендзе, калі дзе-небудзь у Вугоршчыне падарожнік уваткне ў зямлю дарожны кіёк, то адтуль пацячэ лячэбная вада. І гэта не перабольшаньне: у краіне каля 70-80% тэрыторыі, дзе ёсьць лячэбныя і тэрмальныя воды.
Наяўнасьць надзвычай багатых мінэраламі крыніц вады паслужыла асновай для будаўніцтва аздараўленчых комплексаў, якія на працягу дзясяткаў гадоў пастаянна разьвіваліся і ўдасканаліліся.
Калі зазірнуць у турыстычныя даведнікі, то адно з першых месцаў, якое рэкамэндуюць наведаць у Вугоршчыне – гэта тэрмальнае возера Хэвіз. Гэта адна з пэрлаў Вугоршчыны – кажа перакладчыца, аўтарка турыстычных даведнікаў і блёга «Вугорскае спатканьне» Анна Бутрым.
А. Бутрым: Па-першае таму, што гэта самае вялікае ў сьвеце, прыдатнае для выкарыстаньня, гэта значыць у ім можна купацца, тэрмальнае возера. Яно натуральнае, біялягічна актыўнае. На ім цьвітуць вадзяныя ліліі. У ім плаваюць рыбы, нягледзячы на тэмпэратуру, а летам яна можа сягаць нават 40 градусаў, зімой – 24 градусы, ня трэба быць морсам, каб купацца ў гэтым возеры. Некаторыя нават аддаюць перавагу купаньню зімой, паколькі дадаткова над вадой падымаюцца аблокі пары, якія карысна ўплываюць на дыхальныя шляхі.
Калі казаць пра возера Хэвіз, то прапанова вельмі багатая. Чаму возера мае такі ўнікальны склад? Чаму варта ў ім купацца, і чаму варта карыстацца гразямі з гэтага возера?
А. Бутрым: Туды запрашаюць тых, у каго праблемы з суставамі, са скурай, дыхальнымі шляхамі. Запрашаюць людзей, якія стомленыя працай і адчуваюць, што знаходзяцца на мяжы стомленасьці. Можна паехаць у Хэвіз, дзе 38,5 мэтраў пад зямлёй у пячоры выбівае крыніца, якая пастаўляе ваду ў возера. Вада мяняецца кожныя 72 гадзіны. Паколькі вада стала падымаецца ўверх, то ёсьць пачуцьцё натуральнага масажу. Трэба зьвяртаць увагу на правілы, колькі часу можна правесьці ў такой вадзе аднаразова, каб не было за шмат, паколькі вада мае лячэбныя ўласьцівасьці.
У мясцовасьці можна карыстацца паслугамі лекараў, які «прапішуць» час водных працэдур.
Хэвіз – гэта невялічкая мясцовасьць, але вельмі добра прыстасаваная да турыстаў. Вакол ёсьць мноства пансіянатаў, домікаў, гатэляў – таму кожны знойдзе нешта для сябе.
Гэта не адзіная «цёплая» прычына, чаму варта паехаць у Вугоршчыну. Агулам у краіне 1300 тэрмальных крыніц – адзначае Анна Бутрым. Калі Вугоршчыну называюць імпэрыяй купалень, то яе сталіцу Будапэшт па праве лічаць горадам купалень. Тут больш за сто крыніц з лячэбнай вадой, якія даюць больш за 70 млн. літраў вады ў дзень з тэмпэратурай ад 24 да 78 градусаў.
А. Бутрым: У самым Будапэшце ёсьць 123 актыўныя крыніцы. Напэўна, варта наведаць лазьню Сэчэні. Зімой там таксама можна купацца ў вонкавым басэйне, а пасьля хуценька забегчы ў цёплыя памяшканьні. Можна зазірнуць у тэрмы ў Мішкальц-Тапольцы, дзе адзіныя ў Эўропе лазьні ў сапраўдных пячорах. Гэта сапраўдная пэрліна.
У сусьветным маштабе Вугоршчына займае лідзіруючыя пазыцыі ў бальнэалячэньні. Краіна ўваходзіць у лік пяці самых багатых тэрмальнымі водамі краін сьвету.
У Вугоршчыне знаходзіцца: 55 прызнаных водалячэбніц, 5 лячэбных пячор, 5 прызнаных лячэбных гразяў, 67 тэрмальных гатэляў, 49 гасьцініц вэлнэс, 4 аквапаркі, 1 мафета (вуглякіслая ванна).

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт