Logo Polskiego Radia
Print

Японцы баяцца цьвёрдага брэксіту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.03.2019 15:41
Лёндан гадамі прыцягваў японскія інвэстыцыі, спакушаючы доступам да свабоднага эўрапейскага рынку.
PAP/EPA/FRANCK ROBICHON

Rzeczpospolita
Японцы баяцца цьвёрдага брэксіту. Вялікабрытанія гадамі прыцягвала японскія інвэстыцыі, спакушаючы доступам да свабоднага эўрапейскага рынку. Ужо 29 сакавіка замежныя інвэстары ў Вялікабрытаніі прачнуцца ў цалкам іншай сытуацыі.
Ужо сам рэфэрэндум аб выхадзе з ЭЗ быў для Японіі шокам. Канчатковая форма «разводу» паміж Вялікабрытаніяй і Эўразьвязам ляжыць у стратэгічным інтарэсе японскага бюджэту.
«Для Японіі гэта сур’ёзная праблема, паколькі многія гады Лёндан спакушаў японскія фірмы доступам да 500 млн спажыўцоў на эўрапейскім рынку. Гэта цалкам памяняецца пасьля брэксіту. Таму мы выказваемся ў справе», – гаворыць Кіемі Касаі, мэнэджэр у найбуйнейшай японскай бізнэс-арганізацыі Keidanren.
Цяпер у Вялікабрытаніі працуе больш за тысячу філіялаў японскіх фірм. Для многіх з іх гэта адзінае бюро ў ЭЗ. Калі яны ня маюць іншых бюро, то цяпер вымушаныя засноўваць новыя ў Эўропе, каб ня страціць рынку. Папулярнымі месцамі сярод японскіх фірм становяцца Парыж, Франкфурт і Дублін.
Чаму брэксіт будзе такой сур'ёзнай праблемай для вытворцаў? Адсутнасьць свабоднага перамяшчэньня тавараў і людзей прывядзе да складанасьцяў у працы японскіх фабрык у Вялікабрытаніі, паколькі яны карыстаюцца таварамі, якія выпускаюць іншыя эўрапейскія фірмы. У сваю чаргу брэксіт без дамовы (цьвёрды) будзе для іх землятрусам, між іншым, у пытаньні лягістыкі. Усе спадзяюцца велізарных чэргаў фураў.

Rzeczpospolita

Ужо 29 сакавіка замежныя інвэстары ў Вялікабрытаніі прачнуцца ў цалкам іншай сытуацыі.Ужо сам рэфэрэндум аб выхадзе з ЭЗ быў для Японіі шокам. Канчатковая форма «разводу» паміж Вялікабрытаніяй і Эўразьвязам ляжыць у стратэгічным інтарэсе японскага бюджэту.

«Для Японіі гэта сур’ёзная праблема, паколькі многія гады Лёндан спакушаў японскія фірмы доступам да 500 млн спажыўцоў на эўрапейскім рынку. Гэта цалкам памяняецца пасьля брэксіту. Таму мы выказваемся ў справе», – гаворыць Кіемі Касаі, мэнэджэр у найбуйнейшай японскай бізнэс-арганізацыі Keidanren.

Цяпер у Вялікабрытаніі працуе больш за тысячу філіялаў японскіх фірм. Для многіх з іх гэта адзінае бюро ў ЭЗ. Калі яны ня маюць іншых бюро, то цяпер вымушаныя засноўваць новыя ў Эўропе, каб ня страціць рынку. Папулярнымі месцамі сярод японскіх фірм становяцца Парыж, Франкфурт і Дублін.

Чаму брэксіт будзе такой сур'ёзнай праблемай для вытворцаў? Адсутнасьць свабоднага перамяшчэньня тавараў і людзей прывядзе да складанасьцяў у працы японскіх фабрык у Вялікабрытаніі, паколькі яны карыстаюцца таварамі, якія выпускаюць іншыя эўрапейскія фірмы. У сваю чаргу брэксіт без дамовы (цьвёрды) будзе для іх землятрусам, між іншым, у пытаньні лягістыкі. Усе спадзяюцца велізарных чэргаў фураў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт