Logo Polskiego Radia
Print

Саудаўская актывістка дорага заплаціла за сваю перамогу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.03.2019 17:12
Дзякуй Маналь аш-Шарыф жанчыны ў Саудаўскай Арабіі могуць езьдзіць на аўтамабілі.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаpixabay.com

Саудаўская актывістка Маналь аш-Шарыф адна з тых, што дамагліся таго, што жанчыны ў Саудаўскай Арабіі могуць самастойна езьдзіць на аўтамабілі.

«Мужчыны надалей трымаюць у сваіх руках жыцьцё жанчын у маёй краіне. Звычай, фетва звыш права, а рэформы, якія ўводзіць манарх, гэта звычайны падман. Аднак, мы зрабілі малую рэвалюцыю», – расказвае Маналь, якая пасьля перамогі была вымушана зьбегчы за мяжу.

Жанчына тлумачыць, што права кіраваць аўто ня мае нічога агульнага з правамі саудаўскіх жанчын. З боку ўладаў гэта прадуманае эканамічнае рашэньне. У краіны праблемы, вайна ў Емэне абыходзіцца вельмі дорага, і ўрад ведае, што жанчыны яму патрэбныя ў якасьці рабочай сілы. Саудыйкі павінны працаваць, а на працу трэба ж даехаць. Маналь прыгадвае, што ўсе актывісткі, якія змагаліся за права жанчын у Саудаўскай Арабіі самастойна езьдзіць на машыне, і засталіся на радзіме, сёньня знаходзяцца за кратамі. Цікава, што законы не забараняюць жанчынам быць кіроўцам, забараняюць гэта рэлігійныя лідэры.

Актывістка Маналь аш-Шарыф дорага заплаціла за сваю дзейнасьць – у яе забралі сына, пасадзілі ў турму, звольнілі з працы, і яна была вымушана бегчы з краіны, дзе жанчына ня мае ніякіх правоў, аб усім вырашае мужчына. Без яго ў Саудаўскай Арабіі жанчыну ня прымуць у шпіталь, нават, калі ў яе пачаліся роды.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт