Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у музэй запалак у Быстшыцы Клодзкай (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.02.2019 14:11
  • музэй запалак.mp3
На працягу больш чым 50 гадоў музэй дасьледуе гісторыю агню.
ЗапалкіЗапалкіPhoto: Hans/pixabay.com/CC0 Public Domain

Запрашаем у музэй запалак у Быстшыцы Клодзкай (ФОТА)
На працягу больш чым 50 гадоў музэй дасьледуе гісторыю агню.
Сёньня я запрашаю ў незвычайную музэйную ўстанову, якая месьціцца ў гарадку Быстшыца Клодзка (Bystrzyca Kłodzka) на паўднёвым захадзе Польшчы. Гаворка ідзе пра Філюмэністычны музэй, які калекцыянуе этыкеткі з карабкоў ад запалак, каробкі, буклеты (кніжкі-запалкі), запалкі й іншыя прадметы, зьвязаныя зь гісторыяй распальваньня агню.
************************
Музэй разьмешчаны ў былым эвангелічным касьцёле й будынку былой парафіяльнай школы, якія былі пабудаваныя ў 1821- 1822 гадах.
Ідэя стварэньня Філюмэністычнага музэя ўзьнікла ў пачатку 1960-х гадоў. Ейнымі ініцыятарамі былі прадстаўнікі Таварыства разьвіцьця Заходніх тэрыторыяў Польшчы, Таварыства сяброў Быстшыцкай зямлі й жыхароў горада.
Прыстасаваньне будынку былой сьвятыні адбылося дзякуючы намаганьням мясцовых дзеячаў і падтрымцы прадпрымальнікаў, у асноўным Быстшыцкага запалкавага заводу. Афіцыйнае адкрыцьцё ўстановы адбылося 19 ліпеня 1964 году.
Ейным першым дырэктарам стала Гэлена Гэтэр (Helena Getter) – грамадзкая дзяячка, сузаснавальніца Таварыства сяброў Клодзкай Зямлі. Сваю функцыю яна выконвала да 1972 году.
***********
Філюмэністычны музэй лічыцца выключным як у Польшчы, так і ў Эўропе. Гэта адзіная ў краіне ўстанова, якая дасьледуе гісторыю распальваньня агню. Падобныя ўстановы месьцяцца таксама ў Чэхіі, Швэцыі й Вялікабрытаніі.
Аднак быстшыцкі музэй, апрача фулімэніі, дасьледуе таксама гісторыю жыцьця ў рэгіёне Быстшыцы Клодзкай, пачынаючы з самых старажытных часоў. Такім чынам установа выконвае таксама функцыю краязнаўчага музэя.
На працягу больш чым 50 гадоў музэй займаецца пошукам, зборам, навуковай распрацоўкай і дэмантрацыяй прадметаў, зьвязаных зь гісторыяй распальваньня агню й гісторыяй рэгіёну.
Асноўная частка калекцыі – гэта менавіта прадметы, якія выкарыстоўваліся да распальваньня агню, напрыклад, крэсівы. Сярод экспанатаў можна таксама пабачыць абсалютны розныя запальнічкі, у тым ліку розных памераў. Сярод іншага - мініяцюры ў выглядзе камэры, бутэлькі, губной памады, піўной бочкі, аўтамабіля й гэтак далей.
Прэзэнтуецца таксама багатая калекцыя этыкетак з запалкавых карабкоў, якія, дарэчы, выконвалі розныя функцыі. У тым ліку былі носьбітам інфармацыі, рэклямай, прыкладам выяўленчага мастацтва; выконвалі й адукацыйную функцыю.
На пастаяннай экспазыцыі прадстаўлены этыкеткі й карабкі запалак пачынаючы з канца XIX, пачатку XX стагодзьдзяў і заканчваючы сучасным дызайнам. Апрача польскіх карабкоў, можна пабачыць этыкеткі з розных краін сьвету, у тым ліку Францыі, Вялікабрытаніі, Расеі, ЗША, Індыі й Кітая. Разнароднасьць дэкаратыўных матываў - амаль неабмежаваная.
Музэй дазваляе таксама пазнаёміцца зь гісторыяй й помнікамі Быстшыцы Клодзкай. Тут паказаныя, між іншым, карціны, скульптуры, архіўныя фотаздымкі й часопісы, а таксама буйныя стэнды з багатым іканаграфічным матэрыялам. Экспазыцыю ўпрыгожвае ўнікальная сярэднявечная гарадзкая кніга, якая датуецца канцом XIV стагодзьдзя.
Тут можна ўбачыць адзіную ў Польшчы плаваючы мадэль карабля „Бісмарк”, які з 35 тысяч запалак зрабіў таленавіты малады мадэльер Гжэгаж Тшмялеўскі (Grzegorz Trzmielewski). На выраб мадэлі пайшлі 3 месяцы.
З 2011 году ў музэі можна паглядзець таксама выставу сатырычных рысункаў Анджэя Млечкі (Andrzej Mleczko) - вядомага кракаўскага сатырыка-ілюстратара.
Музэй таксама праводзіць адукацыйную дзейнасьць. Прапануе, між іншым, музэйныя ўрокі, якія тычацца гісторыі распальваньня агню, мясцовай гісторыі, тэорыі мастацтва. Установа запрашае таксама на рознага роду майстар-клясы. Дарэчы, пры музэі працуе клюб аматараў мастацтва, які арганізоўвае тэматычныя лекцыі.
З 2016 году ў музэі працуе невялікая выстава, прысьвечана філятэліі, то бок збору й вывучэньні паштовых марак.
***********************
У музэйнай касе можна набыць запалкі ў спэцыяльна распрацаваных каробках. Тут прадаюцца таксама музэйныя даведнікі й іншыя выданьні, прысьвечаныя мастацтву й гісторыі рэгіёну.
Філюмэністычны музэй у Быстшыцы Клодзкай працуе з аўторку па нядзелю. У панядзелкі ўстанова зачыненая. Паўнаплатны білет каштуе каля 2 эўра.
Анна Задрожна

Сёньня я запрашаю ў незвычайную музэйную ўстанову, якая месьціцца ў гарадку Быстшыца Клодзка (Bystrzyca Kłodzka) на паўднёвым захадзе Польшчы. Гаворка ідзе пра Філюмэністычны музэй, які калекцыянуе этыкеткі з карабкоў ад запалак, карaбкі, буклеты (кніжкі-запалкі), запалкі й іншыя прадметы, зьвязаныя зь гісторыяй распальваньня агню.

Музэй разьмешчаны ў былым эвангелічным касьцёле й будынку былой парафіяльнай школы, якія былі пабудаваныя ў 1821- 1822 гадах.
Ідэя стварэньня Філюмэністычнага музэя ўзьнікла ў пачатку 1960-х гадоў. Ейнымі ініцыятарамі былі прадстаўнікі Таварыства разьвіцьця Заходніх тэрыторыяў Польшчы, Таварыства сяброў Быстшыцкай зямлі й жыхароў горада.

Філюмэністычны
Філюмэністычны музэй разьмешчаны ў былым эвангелічным касьцёле й будынку былой парафіяльнай школы. By Jacek Halicki - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https: //commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=41906498

Прыстасаваньне будынку былой сьвятыні адбылося дзякуючы намаганьням мясцовых дзеячаў і падтрымцы прадпрымальнікаў, у асноўным Быстшыцкага запалкавага заводу. Афіцыйнае адкрыцьцё ўстановы адбылося 19 ліпеня 1964 году.

Ейным першым дырэктарам стала Гэлена Гэтэр (Helena Getter) – грамадзкая дзяячка, сузаснавальніца Таварыства сяброў Клодзкай Зямлі. Сваю функцыю яна выконвала да 1972 году.

Філюмэністычны музэй лічыцца выключным як у Польшчы, так і ў Эўропе. Гэта адзіная ў краіне ўстанова, якая дасьледуе гісторыю распальваньня агню. Падобныя ўстановы месьцяцца таксама ў Чэхіі, Швэцыі й Вялікабрытаніі.

Аднак быстшыцкі музэй, апрача філюмэніі, дасьледуе таксама гісторыю жыцьця ў рэгіёне Быстшыцы Клодзкай, пачынаючы з самых старажытных часоў. Такім чынам установа выконвае таксама функцыю краязнаўчага музэя.

На працягу больш чым 50 гадоў музэй займаецца пошукам, зборам, навуковай распрацоўкай і дэманcтрацыяй прадметаў, зьвязаных зь гісторыяй распальваньня агню й гісторыяй рэгіёну.

Запалкі.
Запалкі. Photo: motointermedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

Асноўная частка калекцыі – гэта менавіта прадметы, якія выкарыстоўваліся да распальваньня агню, напрыклад, крэсівы. Сярод экспанатаў можна таксама пабачыць абсалютны розныя запальнічкі, у тым ліку розных памераў. Сярод іншага - мініяцюры ў выглядзе камэры, бутэлькі, губной памады, піўной бочкі, аўтамабіля й гэтак далей.

Прэзэнтуецца таксама багатая калекцыя этыкетак з запалкавых карабкоў, якія, дарэчы, выконвалі розныя функцыі. У тым ліку былі носьбітам інфармацыі, рэклямай, прыкладам выяўленчага мастацтва; выконвалі й адукацыйную функцыю.

На пастаяннай экспазыцыі прадстаўлены этыкеткі й карабкі запалак пачынаючы з канца XIX, пачатку XX стагодзьдзяў і заканчваючы сучасным дызайнам. Апрача польскіх карабкоў, можна пабачыць этыкеткі з розных краін сьвету, у тым ліку Францыі, Вялікабрытаніі, Расеі, ЗША, Індыі й Кітая. Разнароднасьць дэкаратыўных матываў - амаль неабмежаваная.

Запалкі.
Запалкі. Photo: lromankova/pixabay.com/CC0 Public Domain

Музэй дазваляе таксама пазнаёміцца зь гісторыяй й помнікамі Быстшыцы Клодзкай. Тут паказаныя, між іншым, карціны, скульптуры, архіўныя фотаздымкі й часопісы, а таксама буйныя стэнды з багатым іканаграфічным матэрыялам. Экспазыцыю ўпрыгожвае ўнікальная сярэднявечная гарадзкая кніга, якая датуецца канцом XIV стагодзьдзя.

Тут можна ўбачыць адзіную ў Польшчы плаваючы мадэль карабля „Бісмарк”, які з 35 тысяч запалак зрабіў таленавіты малады мадэльер Гжэгаж Тшмялеўскі (Grzegorz Trzmielewski). На выраб мадэлі пайшлі 3 месяцы.

З 2011 году ў музэі можна паглядзець таксама выставу сатырычных рысункаў Анджэя Млечкі (Andrzej Mleczko) - вядомага кракаўскага сатырыка-ілюстратара.
Музэй таксама праводзіць адукацыйную дзейнасьць. Прапануе, між іншым, музэйныя ўрокі, якія тычацца гісторыі распальваньня агню, мясцовай гісторыі, тэорыі мастацтва. Установа запрашае таксама на рознага роду майстар-клясы. Дарэчы, пры музэі працуе клюб аматараў мастацтва, які арганізоўвае тэматычныя лекцыі.

З 2016 году ў музэі працуе невялікая выстава, прысьвечана філятэліі, то бок збору й вывучэньні паштовых марак.

Запалкі.
Запалкі. Photo: Vikifawn/pixabay.com/CC0 Public Domain

У музэйнай касе можна набыць запалкі ў спэцыяльна распрацаваных карaбках. Тут прадаюцца таксама музэйныя даведнікі й іншыя выданьні, прысьвечаныя мастацтву й гісторыі рэгіёну.

Філюмэністычны музэй у Быстшыцы Клодзкай працуе з аўторку па нядзелю. У панядзелкі ўстанова зачыненая. Паўнаплатны білет каштуе каля 2 эўра.

Анна Задрожна

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт