Logo Polskiego Radia
Print

Чаму адны вераб'ёў любілі, а іншыя пракліналі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.02.2019 15:57
  • Чаму адны вераб'ёў любілі, а іншыя пракліналі.mp3
Супраць гэтых птушак выступалі прапаведнікі, паколькі вераб’і лічыліся птушкамі распусты.
czu_czu_PL/pixabay.com/CC0

Вераб’і – тэма сёньняшняй экалягічнай перадачы. Іх вынішчэньне ў мінулым стагодзьдзі ў Кітаі прывяло да масавага голаду кітайцаў. Вераб’і таксама былі ахвярай перакананьня, што яны зьяўляюцца сымбалем распусты. У цяперашні час колькасьць вераб’ёў рэзка зьменшылася. Ці будзе гэта мець уплыў на прыроду?
60 гадоў таму кітайскі лідар Мао Цзэдун распачаў вайну супраць вераб’ёў. Паводле яго, вераб’і былі шкоднікамі, якія зьядаюць зерне на палях. Кітайскія вучоныя падлічылі, што кожны верабей зьядае 4,5 кг насеньня, а кожны мільён птушак пазбаўляе ежы каля 60 тысяч чалавек. У птушак стралялі, іх травілі, нішчылі іх гнёзды. Апрача таго, «шкоднікаў» трэба было пужаць і не дапускаць, каб яны мелі нават хвіліну адпачынку. У ход пайшлі бубны. Птушкі паміралі ад стомленасьці. Сёньня мяркуецца, што ў выніку кампаніі Мао памерлі сотні мільёнаў жывёл, ня толькі вераб’і. Радасьць перамогі не была доўгай. У красавіку 1960 году на пачатку сяўбы кітайскія лідары зразумелі, што забітыя птушкі елі ня толькі зёрны, але і насякомых, а асаблівым чынам саранчу. У выніку адсутнасьці птушак саранча памножылася імгненна, на працягу некалькіх тыдняў яе колькасьць была велізарнай. Можна гаварыць пра нашэсьце насякомых, якія спусташылі палі. Дзясяткі мільёнаў чалавек былі прыгавораныя да голаду. Сёньня гаворыцца, што ў выніку трагічнага рашэньня кітайскіх уладаў ад голаду памерлі ад 45 да 78 мільёнаў чалавек.
Кожная жывёла, птушка, насякомае, рыба мае сваё месца ў прыродзе і адыгрывае ролю ў экасыстэме. Яшчэ 10-20 гадоў таму від вераб’я нікога не зьдзіўляў. Гэта быў сталы жыхар гарадоў і вёсак. Цяпер вераб’я сустрэць ня так лёгка. Колькасьць гэтых птушак за апошнія дзесяцігодзьдзі значна зьменшылася. Яцэк Карчэўскі з польскага зьвязу «Ptaki Polskie» (Польскія птушкі) гаворыць, што ёсьць месцы, дзе папуляцыя вераб’ёў зьнікла цалкам. Праблема тычыцца ўсёй Эўропы. Прычыны ніхто дакладна не дасьледаваў, але навукоўцы здагадваюцца, чаму так адбываецца – гаворыць Яцэк Карчэўскі.
Я. Карчэўскі: Галоўнай прычынай, як ня дзіўна, зьяўляецца адсутнасьць ежы. Дарослы верабей есьць тое, што і мы, людзі. То бок, нашыя фастфуды, зьмест сьметнікаў. Дарослыя вераб’і могуць выжыць, кормячыся гэтымі рэчамі, хоць яны кепска ўплываюць на іх здароўе. Але ім патрэбная добрая ежа для маладых. Гэта значыць насеньне травы, зёлак, а таксама насякомыя, чарвякі, вусені. А ў гарадах гэтага не знайсьці, паколькі гарады ўсё больш становяцца бэтоннымі. Гарады пазбаўляюцца ад натуральных участкаў прыроды, газонаў, дзе яшчэ ёсьць крыху дзікая трава ці зёлкі. У выніку вераб’і ня маюць чаго есьці.
Гаворачы пра вераб’ёў, арнітолягі зьвяртаюць увагу на паўсюдную вырубку кустоў у гарадах, якія ў жыцьці гэтых птушак вельмі важныя. Вераб’і вельмі любяць кампанію, яны зьбіраюцца дзясяткамі і разам бавяць час менавіта ў кустоўі.
Другая прычына – вераб’і трацяць месцы, дзе могуць засноўваць сваё гнёзды, і дзе могуць начаваць, хавацца ад марозу і ад драпежнікаў. Чарговай прычынай зьяўляюцца гарадзкія драпежнікі.
Я. Карчэўскі: Перш за ўсё гэта каты. Каты забіваюць ня толькі вераб’ёў, але і шмат іншых дробных птушак. Дарэчы, літаральна на днях паявіўся першы ў Польшчы рапарт, у якім паспрабавалі палічыць, колькі дробных жывёл у год могуць забіваць каты. Лічбы проста нерэальныя. Калі казаць пра птушак, то гэта 144 мільёны, у выпадку дробных млекакормячых – больш за 600 мільёнаў у год.
Кожная жывёла адыгрывае ў прыродзе сваю ролю і патрэбная цэлай экасыстэме. Яцэк Карчэўскі ня можа сабе ўявіць гарадоў без вераб’ёў.
Я. Карчэўскі: Няма больш гарадзкіх птушак, чым вераб’і. Яшчэ некалькі сотняў гадоў таму вераб’я ў Эўропе не было. Ён прыйшоў з Азіі. Аднак, птушка добра прыжылася, стала гарадзкой. Цяжка ўявіць горад без вераб’ёў, таму яны маюць і эстэтычна-пэйзажнае значэньне. А калі казаць пра больш сур’ёзную ролю вераб’я і іншых птушак, то яны ўсе ўплываюць на балянс у экасыстэме. Верабей вельмі ахвотна зьядае насякомых, вусені насякомых-шкоднікаў, насеньне пустазельля. Ён таксама зьяўляецца кормам для іншых, большых жывёл. Прыклад з Кітая таксама паказвае, якую ролю могуць адыгрываць вераб’і.
Верабей з самага пачатку быў моцна зьвязаны з чалавекам. Адны яго кахалі, іншыя пракліналі. Супраць гэтых птушак выступалі прапаведнікі, паколькі вераб’і лічыліся птушкамі-афрадытамі, птушкамі распусты. Касьцёл лічыў вераб’ёў нячыстымі птушкамі, выдаваліся нават адмысловыя дэкрэты на тэму. А з іншага боку, цэлымі стагодзьдзямі вераб’і былі афрадызіякамі, іх гатавалі і кармілі імі аб’екты захапленьня. А ўсё таму, што вераб’і вельмі часта спарваюцца, у шлюбным сэзоне нават больш за сто разоў у дзень. Такім чынам, сьціплы верабей, да віду якога мы прызвычаіліся, быў не такім ужо і сьціплым, але за гэта яму прыйшлося заплаціць немалую цану.

Вераб’і – тэма сёньняшняй экалягічнай перадачы. Іх вынішчэньне ў мінулым стагодзьдзі ў Кітаі прывяло да масавага голаду кітайцаў. Вераб’і таксама былі ахвярай перакананьня, што яны зьяўляюцца сымбалем распусты. У цяперашні час колькасьць вераб’ёў рэзка зьменшылася. Ці будзе гэта мець уплыў на прыроду?

60 гадоў таму кітайскі лідар Мао Цзэдун распачаў вайну супраць вераб’ёў. Паводле яго, вераб’і былі шкоднікамі, якія зьядаюць зерне на палях. Кітайскія вучоныя падлічылі, што кожны верабей зьядае 4,5 кг насеньня, а кожны мільён птушак пазбаўляе ежы каля 60 тысяч чалавек. У птушак стралялі, іх травілі, нішчылі іх гнёзды. Апрача таго, «шкоднікаў» трэба было пужаць і не дапускаць, каб яны мелі нават хвіліну адпачынку. У ход пайшлі бубны. Птушкі паміралі ад стомленасьці. Сёньня мяркуецца, што ў выніку кампаніі Мао памерлі сотні мільёнаў жывёл, ня толькі вераб’і.

Радасьць перамогі не была доўгай. У красавіку 1960 году на пачатку сяўбы кітайскія лідары зразумелі, што забітыя птушкі елі ня толькі зёрны, але і насякомых, а асаблівым чынам саранчу. У выніку адсутнасьці птушак саранча памножылася імгненна, на працягу некалькіх тыдняў яе колькасьць была велізарнай. Можна гаварыць пра нашэсьце насякомых, якія спусташылі палі. Дзясяткі мільёнаў чалавек былі прыгавораныя да голаду. Сёньня гаворыцца, што ў выніку трагічнага рашэньня кітайскіх уладаў ад голаду памерлі ад 45 да 78 мільёнаў чалавек.

Кожная жывёла, птушка, насякомае, рыба мае сваё месца ў прыродзе і адыгрывае ролю ў экасыстэме. Яшчэ 10-20 гадоў таму від вераб’я нікога не зьдзіўляў. Гэта быў сталы жыхар гарадоў і вёсак. Цяпер вераб’я сустрэць ня так лёгка. Колькасьць гэтых птушак за апошнія дзесяцігодзьдзі значна зьменшылася.

Яцэк Карчэўскі з польскага зьвязу «Ptaki Polskie» (Польскія птушкі) гаворыць, што ёсьць месцы, дзе папуляцыя вераб’ёў зьнікла цалкам. Праблема тычыцца ўсёй Эўропы. Прычыны ніхто дакладна не дасьледаваў, але навукоўцы здагадваюцца, чаму так адбываецца – гаворыць Яцэк Карчэўскі.

Я. Карчэўскі: Галоўнай прычынай, як ня дзіўна, зьяўляецца адсутнасьць ежы. Дарослы верабей есьць тое, што і мы, людзі. То бок, нашыя фастфуды, зьмест сьметнікаў. Дарослыя вераб’і могуць выжыць, кормячыся гэтымі рэчамі, хоць яны кепска ўплываюць на іх здароўе. Але ім патрэбная добрая ежа для маладых. Гэта значыць насеньне травы, зёлак, а таксама насякомыя, чарвякі, вусені. А ў гарадах гэтага не знайсьці, паколькі гарады ўсё больш становяцца бэтоннымі. Гарады пазбаўляюцца ад натуральных участкаў прыроды, газонаў, дзе яшчэ ёсьць крыху дзікая трава ці зёлкі. У выніку вераб’і ня маюць чаго есьці.Гаворачы пра вераб’ёў, арнітолягі зьвяртаюць увагу на паўсюдную вырубку кустоў у гарадах, якія ў жыцьці гэтых птушак вельмі важныя. Вераб’і вельмі любяць кампанію, яны зьбіраюцца дзясяткамі і разам бавяць час менавіта ў кустоўі.

Другая прычына – вераб’і трацяць месцы, дзе могуць засноўваць сваё гнёзды, і дзе могуць начаваць, хавацца ад марозу і ад драпежнікаў. Чарговай прычынай зьяўляюцца гарадзкія драпежнікі.

Я. Карчэўскі: Перш за ўсё гэта каты. Каты забіваюць ня толькі вераб’ёў, але і шмат іншых дробных птушак. Дарэчы, літаральна на днях паявіўся першы ў Польшчы рапарт, у якім паспрабавалі палічыць, колькі дробных жывёл у год могуць забіваць каты. Лічбы проста нерэальныя. Калі казаць пра птушак, то гэта 144 мільёны, у выпадку дробных млекакормячых – больш за 600 мільёнаў у год.

Кожная жывёла адыгрывае ў прыродзе сваю ролю і патрэбная цэлай экасыстэме. Яцэк Карчэўскі ня можа сабе ўявіць гарадоў без вераб’ёў.

Я. Карчэўскі: Няма больш гарадзкіх птушак, чым вераб’і. Яшчэ некалькі сотняў гадоў таму вераб’я ў Эўропе не было. Ён прыйшоў з Азіі. Аднак, птушка добра прыжылася, стала гарадзкой. Цяжка ўявіць горад без вераб’ёў, таму яны маюць і эстэтычна-пэйзажнае значэньне. А калі казаць пра больш сур’ёзную ролю вераб’я і іншых птушак, то яны ўсе ўплываюць на балянс у экасыстэме. Верабей вельмі ахвотна зьядае насякомых, вусені насякомых-шкоднікаў, насеньне пустазельля. Ён таксама зьяўляецца кормам для іншых, большых жывёл. Прыклад з Кітая таксама паказвае, якую ролю могуць адыгрываць вераб’і.

Верабей з самага пачатку быў моцна зьвязаны з чалавекам. Адны яго кахалі, іншыя пракліналі. Супраць гэтых птушак выступалі прапаведнікі, паколькі вераб’і лічыліся птушкамі-афрадытамі, птушкамі распусты. Касьцёл лічыў вераб’ёў нячыстымі птушкамі, выдаваліся нават адмысловыя дэкрэты на тэму. А з іншага боку, цэлымі стагодзьдзямі вераб’і былі афрадызіякамі, іх гатавалі і кармілі імі аб’екты захапленьня. А ўсё таму, што вераб’і вельмі часта спарваюцца, у шлюбным сэзоне нават больш за сто разоў у дзень. Такім чынам, сьціплы верабей, да віду якога мы прызвычаіліся, быў не такім ужо і сьціплым, але за гэта яму прыйшлося заплаціць немалую цану.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт