Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 31.01.2019 16:48
  • Gdzieś między Jakubowicz.mp3
Мартына Якубовіч разважае, ці яна грэшніца, ці, можа, сьвятая.
www.pixabay.com

Мартыну Якубовіч цяжка назваць вялікай зоркай польскай эстрады. У яе ёсьць пастаяннае кола прыхільнікаў, але яна сама хутчэй не падагравае атмасфэру вакол уласнай пэрсоны. Мартына належыць да таго пакаленьня, якое рэдка лічыла неабходным паяўляцца ў глянцавых выданьнях і пастаянна быць прысутным у сацсетках (ня так даўно іх яшчэ агулам не было).

Пані Якубовіч нарадзілася ў 1955 годзе ў Кракаве. Практычна ніякіх зьвестак няма пра яе дзяцінства і адукацыю. Вядома толькі, што яна – дачка вядомага журналіста, тэоляга, жаўнера Арміі Краёвай Тадэвуша Жыхлевіча. Выступаць на сцэне пачала ва ўзросьце 22 гадоў у студэнцкім клюбе «Рамонт» у Варшаве. Пазьней сьпявала і грала разам з гуртом «Robotnik sezonowy», з 1981 году выступала выключна на канцэртах музыкі блюз.

Першая кружэлка Мартыны Якубовіч пад назваю «Макіяж» выйшла ў 1983 годзе. Праз два гады яна выдала другі альбом. Тады ж распаўся яе гурт, пясьнярка выступала з рознымі артыстамі, між іншым, Анджэем Новакам, з якім нават заснавала ўласны музычны калектыў і нейкі час была зьвязаная ў прыватным жыцьці.

Музыка – не адзіная галіна дзейнасьці Мартыны Якубовіч. Яна заснавала ў Вроцлаве клюб «Гумовая ружа», які ўжо перастаў існаваць, але ў гэтай дзейнасьці дапамагала ёй дачка Патрыцыя. Мартына Якубовіч прымае ўдзел таксама ў канцэртнай трасе «Праект Грэхута» гурта «Plateau».

А я прапаную вашай увазе песьню Мартыны Якубовіч пад назваю «Дзесьці паміж» («Gdzieś między»).

Czasem myślę, że jestem grzesznicą

Czasem myślę, że jestem bez wad

A czasem zupełnie już nie wiem kim jestem

Lecz wiem, że są więksi święci niż ja

Gdzieś między złem i dobrocią

Między racją słuszną i nie

Gdzieś między sercem ciepłym i chłodnym

Między tym wszystkim spędzam swe dnie

Czasem jestem wściekła jak osa

A czasem słodka jak miód

A innym znów razem liczę błędy i skazy

I nie wiem, nie wiem kim jestem i już

Raz zajrzę Bogu do księgi

I sprawdzę stan swoich akt

I będę już wiedzieć piekło czy raj

Czy też mam się błąkać jak ptak

Часам я думаю, што я – грэшніца, а часам думаю, што ў мяне няма заганаў. А часам я зусім ужо ня ведаю, хто я, але ведаю, што ёсьць больш сьвятыя, чым я.

Дзесьці паміж злом і дабрынёй, паміж ісьцінай праўдзівай і не, дзесьці паміж сэрцам цёплым і халодным я праводжу свае дні.

Часам я злая як аса, а часам салодкая як мёд. А іншы раз я зноў жа лічу памылкі і заганы, і ня ведаю, ня ведаю, хто я, вось так.

Раз я зазірну Богу ў кнігу, і праверу стан сваіх актаў. І буду ўжо ведаць, пекла ці рай. Ці буду блукаць, як птушка.

«Дзесьці паміж» – сьпявала Мартына Якубовіч, якая зьяўляецца таксама аўтаркай тэксту, а музыку напісаў Анджэй Якубовіч (былы муж пясьняркі).

Jestem bez wad – я без заганаў. Wada – гэта не вада, а адмоўная рыса (характару або выгляду). А чалавек без wad – гэта чалавек ідэальны. У якім няма нічога дрэннага (ці такія існуюць?).

Lecz wiem, że są więksi święci niż ja – аднак я ведаю, што ёсьць больш сьвятыя, чым я. Lecz – гэта тое ж самае, што выраз але, ён ужываецца ў такім жа значэньні, хаця lecz больш літаратурнае слова, яно рэдка ўжываецца ў размоўнай мове.

Między złem a dobrocią – паміж злом і дабрынёй. Dobroć – гэта дабрыня, сынонім – dobro.

Racja słuszna – а вось тут таўталёгія. Слова racja само па сабе азначае нейкую праўду, ісьціну, а калі яна яшчэ і слушная (правільная), то гэта двайная праўда.

Spędzam swe dnie – я праводжу свае дні. Swe – гэта скарочаная форма ад поўнай формы прыналежнага займеньніка swoje (свае).

Liczę błędy i skazy – я лічу памылкі і заганы. Skaza – гэта нейкі парок, загана, дарэчы, падобны выраз, як wada, хаця skaza мае крыху больш моцнае значэньне, гэта больш сур’ёзная загана, чым wada.

Piekło czy raj – пекла ці рай. Па-польску рай – гэта месца, дзе жылі першыя людзі Адам і Эва, а вось месца, куды трапляе чалавек без грахоў пасьля сьмерці, паводле хрысьціянскай рэлігіі, гэта niebo.

Błąkać się jak ptak – блукаць як птушка. Błąkać się – гэта ў польскай мове зваротны дзеяслоў, а вось у беларускай – не.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт