Logo Polskiego Radia
Print

Рэйтынг перасьледу хрысьціян узначаліла Паўночная Карэя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.01.2019 08:09
  • Рэйтынг перасьледу хрысьціян.mp3
Праваабарончая арганізацыя Open Doors апублікавала сьпіс 50 краін сьвету, у якіх найбольш перасьледуюць хрысьціян.
pixabay.com/CC0

Праваабарончая арганізацыя Open Doors апублікавала сьпіс 50 краін сьвету, у якіх найбольш перасьледуюць хрысьціян. Узначаліла рэйтынг Паўночная Карэя, дзе хрысьціяне падвяргаюцца перасьледу з боку камуністычных уладаў. Другое і трэцяе месца занялі адпаведна Аўганістан і Самалі, дзе хрысьціян перасьледуюць мусульмане.
Ісламізм таксама зьяўляецца прычынай перасьледу хрысьціян у Лібіі, Пакістане, Судане, Емэне, Іране, Сырыі, Нігерыі, Ірака, Мальдывах, Саудаўскай Арабіі, Эгіпце, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, Алжыры, Малі, Маўрытаніі, Турцыі, Эфіопіі, Іарданіі, Марока, Брунеі, Катары, Кэніі, Расеі, Малайзіі, Кувэйце, Амане, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Бангладэш і Палестыне.
Іншы рэлігійны нацыяналізм у якасьці прычыны перасьледу хрысьціян характэрны для такіх індуісцкай-будысцкіх краін, як Індыя, Мʼянма, Нэпал, Бутан і Шры-Ланка, этнічны антаганізм – для Мэксікі і Калюмбіі.
Акрамя КНДР, камуністы больш за ўсё перасьледуюць хрысьціян у Лаосе, Віетнаме і Кітаі, а іншыя дыктатарскія рэжымы – у Эрытрэі, Узбэкістане, Туркмэністане, Таджыкістане, Казахстане і Азэрбайджане.

Узначаліла рэйтынг Паўночная Карэя, дзе хрысьціяне падвяргаюцца перасьледу з боку камуністычных уладаў.

Другое і трэцяе месца занялі адпаведна Аўганістан і Самалі, дзе хрысьціян перасьледуюць мусульмане.

Ісламізм таксама зьяўляецца прычынай перасьледу хрысьціян у Лібіі, Пакістане, Судане, Емэне, Іране, Сырыі, Нігерыі, Ірака, Мальдывах, Саудаўскай Арабіі, Эгіпце, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, Алжыры, Малі, Маўрытаніі, Турцыі, Эфіопіі, Іарданіі, Марока, Брунеі, Катары, Кэніі, Расеі, Малайзіі, Кувэйце, Амане, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Бангладэш і Палестыне.

Іншы рэлігійны нацыяналізм у якасьці прычыны перасьледу хрысьціян характэрны для такіх індуісцкай-будысцкіх краін, як Індыя, Мʼянма, Нэпал, Бутан і Шры-Ланка, этнічны антаганізм – для Мэксікі і Калюмбіі.

Акрамя КНДР, камуністы больш за ўсё перасьледуюць хрысьціян у Лаосе, Віетнаме і Кітаі, а іншыя дыктатарскія рэжымы – у Эрытрэі, Узбэкістане, Туркмэністане, Таджыкістане, Казахстане і Азэрбайджане.

krynica.info/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт