Logo Polskiego Radia
Print

Правільны экалягічны выбар зрабіць вельмі цяжка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.01.2019 16:35
  • Правільны экалягічны выбар.mp3
Калі правесьці эканамічны рахунак вытворчасьці экапрадуктаў і пабочных эфэктаў, то ўсё становіцца складаным.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Згодна з экалягічнай дактрынай, замест поліэтыленавых пакетаў трэба выкарыстоўваць папяровыя, шкляныя бутэлькі замест плястыкавых. Так трэба рабіць, каб жыць экалягічна. Аднак, калі правесьці эканамічны рахунак вытворчасьці экалягічных прадуктаў і пабочных эфэктаў, то ўсё пачынае быць больш складаным. Заўсёды застаецца пытаньне выкідаў дыяксіду вугляроду, ці выкарыстоўваньне для вытворчасьці гекталітраў вады – падкрэсьлівае Эва Хадкевіч, кіраўнік каманды стабільнага разьвіцьця экалягічнай арганізацыі WWF Polska.
Э. Хадкевіч: Калі б на кожным літровым апэльсінавым соку было напісана, што гэта зьвязана з выкідамі 100 кг CO2, калі б кожны з нас бачыў гэтую інфармацыю, то, думаю, нашыя спажывецкія выбары былі б крыху іншыя. Каб кава вырасла, трэба паліваць плянтацыю. Кожны ранішні кубак кавы – гэта 140 літраў вады – гэта сярэдняя ванна. Гэта экалягічны груз.
Поліэтыленавыя пакеты – галаўны боль эколягаў.
Яанна Шуберайска з парталу ekologia.pl заахвочвае выбіраць шматразовыя торбы.
Я. Шуберайска: Канешне, тут паяўляецца пытаньне, ці яны больш экалягічныя, паколькі, каб іх пашыць, трэба працаўладкаваць людзей, а машынкі для шыцьця таксама зьяўляюцца крыніцай вуглякіслага газу. Брытанскія навукоўцы правялі дасьледаваньні. Яны паказалі, што, каб мінімалізаваць адмоўныя наступствы баваўняных торбаў на навакольнае асяродзьдзе, трэба іх выкарыстаць прынамсі 350 разоў.
Вельмі часта паўтараецца міт пра бутэлькі для напояў – адзначае Катажына Гузэк з Грынпіс.
К. Гузэк: Міт, што ў выпадку транспарціроўкі шкляных бутэлек, у паветра выкідваецца больш забруджваньняў, паколькі такія бутэлькі цяжэйшыя. Таксама іх вытворчасьць зьвязаная з выкарыстаньнем значна большай колькасьці рэсурсаў. А плястыкавую бутэльку значна прасьцей выпусьціць. Праўда ў тым, што большасьць плястыкавых бутэлек увогуле не трапляе на перапрацоўку. Вытворчасьць адной шкляной бутэлькі сапраўды можа быць зьвязана з выкарыстаньнем большай колькасьці рэсурсаў, але яе можна выкарыстоўваць шматразова. А экалягічныя наступствы значна меншыя.
Падобныя праблемы выклікае перапрацоўка папяровых торбаў.
Я. Шуберайска: Менавіта перапрацоўка паперы зьяўляецца праблематычнай. Каб паперу можна было перапрацаваць, яна павінна выконваць адмысловыя ўмовы. Яна ня можа быць мокрай, тлустай. І з гэтага пункту гледжаньня сытуацыя з плястыкам выглядае лепш. Яго прасьцей перапрацаваць.
Часта ў такіх выпадках прыводзіцца прыклад баваўнянай цішоткі.
Я. Шуберайска: Агульна вытворчасьць бавоўны зьяўляецца энэргазатратнай. Для гэтага патрэбная вялікая колькасьць вады і сродкаў аховы расьлін. Людзі, якія працуюць пры вырошчваньні бавоўны, у выніку кантакту з пэстыцыдамі часта хварэюць. Часьцей за ўсё гэта жанчыны і дзеці. У Польшчы няма плянтацый бавоўны, яе трэба прывезьці, а гэта чарговыя выкіды.
Апошнім часам голасна стала пра авакада. Каб вырасьціць кіляграм авакада патрэбная ажно тысяча літраў вады.
Э. Хадкевіч: Пасьля гэтае авакада павінна да нас прыляцець з далёкай краіны, у краме часамі яно можа і папсавацца. І тут дадаецца праблема марнаваньня прадуктаў харчаваньня. Няма простых рашэньняў. Тое, што мы рэкамэндуем, гэта спажываць менш. Тут гаворка не пра суровую дыету, але гаворка пра тое, каб купляць з розумам. Не ў суботу на запас, бо крамы ў нядзелю зачыненыя. А купляць тое, што нам сапраўды патрэбна.
Дарэчы, некаторыя прэстыжныя рэстараны сьвету адмовіліся ад выкарыстоўваньня авакада, паколькі дзелі плянтацый вырубаюцца лясныя масівы, якім тысячы гадоў, а ў яго вырошчваньне замешаная мафія.

Згодна з экалягічнай дактрынай, замест поліэтыленавых пакетаў трэба выкарыстоўваць папяровыя, шкляныя бутэлькі замест плястыкавых. Так трэба рабіць, каб жыць экалягічна. Аднак, калі правесьці эканамічны рахунак вытворчасьці экалягічных прадуктаў і пабочных эфэктаў, то ўсё пачынае быць больш складаным. Заўсёды застаецца пытаньне выкідаў дыяксіду вугляроду, ці выкарыстоўваньне для вытворчасьці гекталітраў вады – падкрэсьлівае Эва Хадкевіч, кіраўнік каманды стабільнага разьвіцьця экалягічнай арганізацыі WWF Polska.

Э. Хадкевіч: Калі б на кожным літровым апэльсінавым соку было напісана, што гэта зьвязана з выкідамі 100 кг CO2, калі б кожны з нас бачыў гэтую інфармацыю, то, думаю, нашыя спажывецкія выбары былі б крыху іншыя. Каб кава вырасла, трэба паліваць плянтацыю. Кожны ранішні кубак кавы – гэта 140 літраў вады – гэта сярэдняя ванна. Гэта экалягічны груз.Поліэтыленавыя пакеты – галаўны боль эколягаў.

Яанна Шуберайска з парталу ekologia.pl заахвочвае выбіраць шматразовыя торбы.

Я. Шуберайска: Канешне, тут паяўляецца пытаньне, ці яны больш экалягічныя, паколькі, каб іх пашыць, трэба працаўладкаваць людзей, а машынкі для шыцьця таксама зьяўляюцца крыніцай вуглякіслага газу. Брытанскія навукоўцы правялі дасьледаваньні. Яны паказалі, што, каб мінімалізаваць адмоўныя наступствы баваўняных торбаў на навакольнае асяродзьдзе, трэба іх выкарыстаць прынамсі 350 разоў.

Вельмі часта паўтараецца міт пра бутэлькі для напояў – адзначае Катажына Гузэк з Грынпіс.

К. Гузэк: Міт, што ў выпадку транспарціроўкі шкляных бутэлек, у паветра выкідваецца больш забруджваньняў, паколькі такія бутэлькі цяжэйшыя. Таксама іх вытворчасьць зьвязаная з выкарыстаньнем значна большай колькасьці рэсурсаў. А плястыкавую бутэльку значна прасьцей выпусьціць. Праўда ў тым, што большасьць плястыкавых бутэлек увогуле не трапляе на перапрацоўку. Вытворчасьць адной шкляной бутэлькі сапраўды можа быць зьвязана з выкарыстаньнем большай колькасьці рэсурсаў, але яе можна выкарыстоўваць шматразова. А экалягічныя наступствы значна меншыя.

Падобныя праблемы выклікае перапрацоўка папяровых торбаў.

Я. Шуберайска: Менавіта перапрацоўка паперы зьяўляецца праблематычнай. Каб паперу можна было перапрацаваць, яна павінна выконваць адмысловыя ўмовы. Яна ня можа быць мокрай, тлустай. І з гэтага пункту гледжаньня сытуацыя з плястыкам выглядае лепш. Яго прасьцей перапрацаваць.

Часта ў такіх выпадках прыводзіцца прыклад баваўнянай цішоткі.

Я. Шуберайска: Агульна вытворчасьць бавоўны зьяўляецца энэргазатратнай. Для гэтага патрэбная вялікая колькасьць вады і сродкаў аховы расьлін. Людзі, якія працуюць пры вырошчваньні бавоўны, у выніку кантакту з пэстыцыдамі часта хварэюць. Часьцей за ўсё гэта жанчыны і дзеці. У Польшчы няма плянтацый бавоўны, яе трэба прывезьці, а гэта чарговыя выкіды.

Апошнім часам голасна стала пра авакада. Каб вырасьціць кіляграм авакада патрэбная ажно тысяча літраў вады.

Э. Хадкевіч: Пасьля гэтае авакада павінна да нас прыляцець з далёкай краіны, у краме часамі яно можа і папсавацца. І тут дадаецца праблема марнаваньня прадуктаў харчаваньня. Няма простых рашэньняў. Тое, што мы рэкамэндуем, гэта спажываць менш. Тут гаворка не пра суровую дыету, але гаворка пра тое, каб купляць з розумам. Не ў суботу на запас, бо крамы ў нядзелю зачыненыя. А купляць тое, што нам сапраўды патрэбна.

Дарэчы, некаторыя прэстыжныя рэстараны сьвету адмовіліся ад выкарыстоўваньня авакада, паколькі дзелі плянтацый вырубаюцца лясныя масівы, якім тысячы гадоў, а ў яго вырошчваньне замешаная мафія.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт