Logo Polskiego Radia
Print

Купляць жывога карпа - не гуманна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.12.2018 16:26
  • Купляць жывога карпа - не гуманна.mp3
Як штогод перад Калядамі экалягічныя арганізацыі зьвяртаюць увагу на праблему стаўленьня да гэтай рыбы.
Актор Бартламей Топа.Актор Бартламей Топа.фота: jeszczezywykarp.pl

У панядзелак каталіцкая Вігілія. Традыцыйнай стравай на сьвяточным стале зьяўляецца карп. Яго ўжо прадаюць амаль у кожнай краме, на кожным базары. Як штогод перад Калядамі экалягічныя арганізацыі зьвяртаюць увагу на праблему стаўленьня да гэтай рыбы.
Эколягі заклікаюць рэагаваць у справе не гуманнага стаўленьня да карпаў. Экалягічная арганізацыя «Клюб Гая» заклікала спажыўцоў перад Божым Нараджэньнем не купляць жывых карпаў і не заставацца абыякавымі да жорсткага стаўленьня да рыбы.
Напярэдадні сьвятаў эколягі распачалі ўжо традыцыйную акцыю «Яшчэ жывы карп», якая павінна зьвярнуць увагу палякаў на тое, што рыба таксама адчувае боль і стрэс.
Продаж жывой рыбы – гэта састарэлы звычай, які паходзіць з часоў Польскай Народнай Рэспублікі – гаворыць старшыня «Клюбу Гая» Яцэк Божэк. «Зьмена мысьленьня ў грамадзтве – гэта доўгі працэс. Пасьля многіх гадоў кампаніі ўсё больш крамаў адмаўляецца ад продажы жывых карпаў. Кліентам прапануюць карпа з лёду ці ў кавалках», – лічыць Яцэк Божэк.
У Польшчы карпаў абараняе Закон аб ахове жывёл. У 2016 годзе Вярхоўны суд у 2016 годзе пацьвердзіў, што ўтрымліваньне рыбы без вады зьяўляецца катаваньнем.
Я. Божэк: Карп зьяўляецца пазваночнай жывёлай. Ёсьць рашэньне Вярхоўнага суду са сьнежня 2016 году, якое адмяняе ўсе папярэднія рашэньні, якія не знаходзілі складу злачынства ў выпадках, калі жывых карпаў перавозілі без вады. Вярхоўны суд сьцьвердзіў адназначна: рыба павінна знаходзіцца ў вадзе.
Сёлета да акцыі далучылася гандлёвая сетка «Piotr i Paweł». «Жывымі нас ня возьмуць» – гэта лейтматыў гандлёвай сеткі, які непасрэдна зьвязаны з кампаніяй «Яшчэ жывы карп». Яцэк Божэк дадаў, што жывую рыбу не прадаюць іншыя гандлёвыя сеткі – Lidl, Biedronka i Bi1. Auchan і Selgros зьнялі яе з продажы ў частцы крам. «На жаль, жывых карпаў надалей прадаюць, між іншым, Kaufland, Carrefour i Tesco. Гэта мы, спажыўцы, можам зьмяніць лёс карпаў, да якіх падыходзяць як да прадмету, перакідваюць з кантэйнэра ў кантэйнэр, калечаць, прадаюць у плястыкавых пакетах без вады. Чым больш кліентаў напіша лісты ў крамы з заклікам зьняць з продажы жывых карпаў, тым хутчэй будзе прынятае такое рашэньне», – падкрэсьлівае Я. Божэк.
Эколягі апрацавалі даведнік для асоб, якія сустрэнуцца з парушэньнем правоў карпаў.
Па-першае, неабходна ацаніць сытуацыю: зьвярнуць увагу, ці рыба ляжаць без вады, параненая, знаходзіцца ў перапоўненым басэйне, як яе пакуюць, а таксама, ці рыбу забіваюць на вачах у дзяцей. Калі закон парушаецца, трэба пазваніць на нумар 112 ці паведаміць у паліцыю і пачакаць прыезду функцыянэраў. Абавязкова трэба паклапаціцца пра доказы: зрабіць здымкі, зьняць відэа мабільным тэлефонам, а таксама запісаць кантакты да іншых сьведак здарэньня. Варта паведаміць пра сытуацыю эколягам.
Кампанія «Яшчэ жывы карп» «Клюб Гая» распачаў 20 гадоў таму. У той час актывісты арганізавалі вулічныя акцыі і хэпэнінгі. Пачаткова яны зьвярталі ўвагу на тое, што рыбу забіваюць на вачах мінакоў, у тым ліку дзяцей. Інфармавалі грамадзян, гандляроў, вытворцаў і спажыўцоў пра магчымасьці спыненьня цярпеньня карпаў. Пасьлядоўная дзейнасьць прывяла да зьмены Закону аб ахове жывёл, а таксама да пашырэньня ведаў пра праблему. У чарговых гадах «Клюб Гая» засяродзіўся на спажыўцах, каб яны не куплялі жывога карпа. Акцыю падтрымліваюць вядомыя польскія акторы.


У панядзелак каталіцкая Вігілія. Традыцыйнай стравай на сьвяточным стале зьяўляецца карп. Яго ўжо прадаюць амаль у кожнай краме, на кожным базары. Як штогод перад Калядамі экалягічныя арганізацыі зьвяртаюць увагу на праблему стаўленьня да гэтай рыбы.

Эколягі заклікаюць рэагаваць у справе не гуманнага стаўленьня да карпаў. Экалягічная арганізацыя «Клюб Гая» заклікала спажыўцоў перад Божым Нараджэньнем не купляць жывых карпаў і не заставацца абыякавымі да жорсткага стаўленьня да рыбы.

Напярэдадні сьвятаў эколягі распачалі ўжо традыцыйную акцыю «Яшчэ жывы карп», якая павінна зьвярнуць увагу палякаў на тое, што рыба таксама адчувае боль і стрэс.

Продаж жывой рыбы – гэта састарэлы звычай, які паходзіць з часоў Польскай Народнай Рэспублікі – гаворыць старшыня «Клюбу Гая» Яцэк Божэк. «Зьмена мысьленьня ў грамадзтве – гэта доўгі працэс. Пасьля многіх гадоў кампаніі ўсё больш крамаў адмаўляецца ад продажы жывых карпаў. Кліентам прапануюць карпа з лёду ці ў кавалках», – лічыць Яцэк Божэк.

У Польшчы карпаў абараняе Закон аб ахове жывёл. У 2016 годзе Вярхоўны суд пацьвердзіў, што ўтрымліваньне рыбы без вады зьяўляецца катаваньнем.

Я. Божэк: Карп зьяўляецца пазваночнай жывёлай. Ёсьць рашэньне Вярхоўнага суду са сьнежня 2016 году, якое адмяняе ўсе папярэднія рашэньні, якія не знаходзілі складу злачынства ў выпадках, калі жывых карпаў перавозілі без вады. Вярхоўны суд сьцьвердзіў адназначна: рыба павінна знаходзіцца ў вадзе.

Сёлета да акцыі далучылася гандлёвая сетка «Piotr i Paweł». «Жывымі нас ня возьмуць» – гэта лейтматыў гандлёвай сеткі, які непасрэдна зьвязаны з кампаніяй «Яшчэ жывы карп». Яцэк Божэк дадаў, што жывую рыбу не прадаюць іншыя гандлёвыя сеткі – Lidl, Biedronka i Bi1. Auchan і Selgros зьнялі яе з продажы ў частцы крам. «На жаль, жывых карпаў надалей прадаюць, між іншым, Kaufland, Carrefour i Tesco. Гэта мы, спажыўцы, можам зьмяніць лёс карпаў, да якіх падыходзяць як да прадмету, перакідваюць з кантэйнэра ў кантэйнэр, калечаць, прадаюць у плястыкавых пакетах без вады. Чым больш кліентаў напіша лісты ў крамы з заклікам зьняць з продажы жывых карпаў, тым хутчэй будзе прынятае такое рашэньне», – падкрэсьлівае Я. Божэк.

Эколягі апрацавалі даведнік для асоб, якія сустрэнуцца з парушэньнем правоў карпаў.

Па-першае, неабходна ацаніць сытуацыю: зьвярнуць увагу, ці рыба ляжаць без вады, параненая, знаходзіцца ў перапоўненым басэйне, як яе пакуюць, а таксама, ці рыбу забіваюць на вачах у дзяцей. Калі закон парушаецца, трэба пазваніць на нумар 112 ці паведаміць у паліцыю і пачакаць прыезду функцыянэраў. Абавязкова трэба паклапаціцца пра доказы: зрабіць здымкі, зьняць відэа мабільным тэлефонам, а таксама запісаць кантакты да іншых сьведак здарэньня. Варта паведаміць пра сытуацыю эколягам.

Кампанія «Яшчэ жывы карп» «Клюб Гая» распачаў 20 гадоў таму. У той час актывісты арганізавалі вулічныя акцыі і хэпэнінгі. Пачаткова яны зьвярталі ўвагу на тое, што рыбу забіваюць на вачах мінакоў, у тым ліку дзяцей. Інфармавалі грамадзян, гандляроў, вытворцаў і спажыўцоў пра магчымасьці спыненьня цярпеньня карпаў. Пасьлядоўная дзейнасьць прывяла да зьмены Закону аб ахове жывёл, а таксама да пашырэньня ведаў пра праблему. У чарговых гадах «Клюб Гая» засяродзіўся на спажыўцах, каб яны не куплялі жывога карпа. Акцыю падтрымліваюць вядомыя польскія акторы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт