Сьвяточны стрэс стамляе палякаў
Польшча знаходзіцца ў лідарах дзяржаваў з найбольшай спажывецкай групай, у якой сьвяточныя пакупкі выклікаюць найгоршыя эмоцыі. Так вынікае з дасьледаваньняў, пра якія піша Rzeczpospolita. Таму палякі ўсё больш ахвотна купляюць праз інтэрнэт, а не ў стацыянарных крамах.
Адкладваючы сьвяточныя пакупкі на другую палову сьнежня, мы гарантуем сабе вялікі стрэс, пры гэтым на фоне іншых народаў вельмі высокі. Аказалася, што палякі найбольш за ўсіх перажываюць стрэс у сувязі з навагоднімі пакупкамі. Для 66% праблемай зьяўляюцца коркі на вуліцах, перапоўненыя крамы. Больш за палову (54%) перажываюць, што ня знойдуць адпаведнага падарунку, а кожны другі паляк баіцца, што не ўкладзецца ў бюджэт. З дасьледаваньня Kantar Millward Brown таксама вынікае, што для 42% палякаў праблемай зьяўляецца недастатковая колькасьць часу для пакупкі падарунку.
Дасьледуючы стрэс, зьвязаны з навагоднімі падарункамі, вышэйшую пазыцыю занялі толькі чэхі. У сваю чаргу менш за ўсіх перажываюць галяндцы. Хоць для большасьці народаў найбольшы стрэс выклікаюць узмоцнены рух, то, напрыклад, у Ізраілі самай частай праблемай называецца непрыемная атмасфэра ў чэргах – 58% апытаных.

ав