У сёньняшняй экалягічнай рубрыцы гаворка пойдзе пра вялікага арляца – гэтая птушка была выбраная птушкай 2019 года. Нацыянальную кампанію «Птушка года» АПБ праводзіць з 2000 года, каб прыцягнуць увагу людзей да дзікіх птушак Беларусі, іх праблемаў і неабходнасьці захаваньня тых месцаў, дзе яны жывуць. Увесь наступны год будуць праходзіць мерапрыемствы, прысьвечаныя вялікаму арляцу.
Вялікі арлец – адна з самых рэдкіх драпежных птушак Эўропы, якой пагражае глябальнае зьнікненьне. Адна з найбольшых яе папуляцый у сьвеце гняздуецца ў Беларусі. 120-150 пар гэтых птушак жывуць у беларускіх лясах – гэта больш, чым ва ўсім Эўразьвязе. Арляцы любяць глухія мясьціны на балотах і ля балот, вельмі баяцца турбаваньня чалавекам.
Пра вялікага арляца расказвае арнітоляг Дзяніс Кіцель са станцыі кальцаваньня «Сасновы бор».
Д. Кіцель: Гэта адзіны беларускі драпежнік, які жыве на балотах, прычым, на сапраўдных балотах. Звычайна, гэта нават комплексы, якія ўключаюць розныя віды балот. Больш усяго вялікі арлец сустракаецца на поўдні Беларусі, але ёсьць некалькі кропак і на поўначы, напрыклад, у Бярэзінскім запаведніку.
У вялікага арляца ёсьць некалькі небясьпек на працягу яго жыцьцёвага цыклу. Першая з іх – гэта міліярацыя балот. Другая прычына вынікае з першай. У Беларусі ёсьць двайнік вялікага арляца – гэта малы арлец. Справа ў тым, што гэтыя два віды могуць гібрыдызаваць. Гэта адбываецца тады, калі па прычыне зьнікненьня балот вялікі арлец перамяшчаецца ў іншыя месцы, дзе сустракае малога арляца. Яны ствараюць пары, у выніку атрымліваюцца гібрыдныя птушаняты. Адзін від раствараецца ў другім відзе. Гэта праблема. Мы ня страцім агулам арляцоў, але зьнікне канкрэтна вялікі арлец.
Для таго, каб захаваць папуляцыю вялікага арляца ў Беларусі, АПБ ужо некалькі гадоў праводзіць акцыю «Выратуй арляня!», грошы на якую сабіралі краўдфандынгам. У межах акцыі ладзяцца экспэдыцыі па пошуку гнёздаў гэтых птушак, каб потым аддаць гэтыя ўчасткі пад ахову, інспэктуюцца вядомыя гнёзды, каб папярэдзіць шкоду для арляцоў ці пакараць парушальніка. Штогод пасьля лістапада валанцёры АПБ бяруць удзел у пошуках гнёзд на новых гнездавых участках.
Вялікія арляцы ўжо адляцелі на поўдзень. Летась спэцыялісты АПБ прымацавалі перадатчыкі на 8 арляцоў. За іх міграцыяй і перамяшчэньнямі на зімоўцы ў Грэцыі і Афрыцы можна сачыць на карце ptushki.org/eagle.
Вялікі арлец – выбраны птушкай 2019 года. Нацыянальную кампанію «Птушка года» АПБ праводзіць з 2000 года, каб прыцягнуць увагу людзей да дзікіх птушак Беларусі, іх праблемаў і неабходнасьці захаваньня тых месцаў, дзе яны жывуць. Увесь наступны год будуць праходзіць мерапрыемствы, прысьвечаныя вялікаму арляцу.
Вялікі арлец – адна з самых рэдкіх драпежных птушак Эўропы, якой пагражае глябальнае зьнікненьне. Адна з найбольшых яе папуляцый у сьвеце гняздуецца ў Беларусі. 120-150 пар гэтых птушак жывуць у беларускіх лясах – гэта больш, чым ва ўсім Эўразьвязе. Арляцы любяць глухія мясьціны на балотах і ля балот, вельмі баяцца турбаваньня чалавекам.
Пра вялікага арляца расказвае арнітоляг Дзяніс Кіцель са станцыі кальцаваньня «Сасновы бор».
Д. Кіцель: Гэта адзіны беларускі драпежнік, які жыве на балотах, прычым, на сапраўдных балотах. Звычайна, гэта нават комплексы, якія ўключаюць розныя віды балот. Больш усяго вялікі арлец сустракаецца на поўдні Беларусі, але ёсьць некалькі кропак і на поўначы, напрыклад, у Бярэзінскім запаведніку.
У вялікага арляца ёсьць некалькі небясьпек на працягу яго жыцьцёвага цыклу. Першая з іх – гэта міліярацыя балот. Другая прычына вынікае з першай. У Беларусі ёсьць двайнік вялікага арляца – гэта малы арлец. Справа ў тым, што гэтыя два віды могуць гібрыдызаваць. Гэта адбываецца тады, калі па прычыне зьнікненьня балот вялікі арлец перамяшчаецца ў іншыя месцы, дзе сустракае малога арляца. Яны ствараюць пары, у выніку атрымліваюцца гібрыдныя птушаняты. Адзін від раствараецца ў другім відзе. Гэта праблема. Мы ня страцім агулам арляцоў, але зьнікне канкрэтна вялікі арлец.
Для таго, каб захаваць папуляцыю вялікага арляца ў Беларусі, АПБ ужо некалькі гадоў праводзіць акцыю «Выратуй арляня!», грошы на якую сабіралі краўдфандынгам. У межах акцыі ладзяцца экспэдыцыі па пошуку гнёздаў гэтых птушак, каб потым аддаць гэтыя ўчасткі пад ахову, інспэктуюцца вядомыя гнёзды, каб папярэдзіць шкоду для арляцоў ці пакараць парушальніка. Штогод пасьля лістапада валанцёры АПБ бяруць удзел у пошуках гнёзд на новых гнездавых участках.
Вялікія арляцы ўжо адляцелі на поўдзень. Летась спэцыялісты АПБ прымацавалі перадатчыкі на 8 арляцоў. За іх міграцыяй і перамяшчэньнямі на зімоўцы ў Грэцыі і Афрыцы можна сачыць на карце ptushki.org/eagle.
Поўная размова ў далучаным гукавым файле.
ав/АПБ