Logo Polskiego Radia
Print

У Каталіцкім касьцёле сем новых сьвятых

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.10.2018 15:25
Францішак, сярод іншых, кананізаваў Папу рымскага Паўла VI, які стаў чацьвёртым сьвятым Папам ХХ стагодзьдзя.
Папа Рымскі Павал VI і прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі.Папа Рымскі Павал VI і прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі.By White House - US Government, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=36135469

У кастрычніку ў Каталіцкім касьцёле колькасьць сьвятых вырасла на сем чалавек. Францішак, сярод іншых, кананізаваў Папу рымскага Паўла VI, які стаў чацьвёртым сьвятым Папам ХХ стагодзьдзя.
Папа Рымскі Павал VI працягнуў і завяршыў (1965) працу Другога Ватыканскага сабору. Ён увёў абавязковы для ўсіх хрысьціян аднагадзінны эўхарыстычны пост. Ухваліў стварэньне сталага дыяканату для сьвецкіх асоб. Увёў новыя правілы ў царкоўны год і новы літургічны каляндар. Увёў дапушчэньні, якія палягчаюць утварэньне міжканфэсійных шлюбаў.
Павал VI быў першым папам за некалькі стагодзьдзяў, які быў у замежных падарожжах. У 1964 наведаў Сьвятую Зямлю, Індыю, выступаў на форуме ААН у Нью-Ёрку. Быў у Турцыі, Калюмбіі, Швайцарыі. У 1969 наведаў Афрыку (Уганда), у 1970 – Азію, Аўстралію, Акіянію. Быў у Фаціме, дзе пацьвердзіў сапраўднасьць яўленьняў.
Правёў сэрыю сустрэч з канстанцінопальскім патрыярхам Афінагорам, вынікам сустрэч стала адкліканьне абедзьвюма цэрквамі ўзаемных экскамунікаў (1965).
.....
Оскар Арнульфа Рамэра і Гальдамэс – каталіцкі сьвятар, чацьвёрты арцыбіскуп Сан-Сальвадорскі. На пасадзе выступаў супраць галечы, сацыяльнай няроўнасьці, забойстваў і катаваньняў. Ён сам быў забіты падчас служэньня ў родным Сальвадоры.
У 1997 году залічаны да Слугаў Божых, шануецца таксама ў англіканскай і лютэранскай цэрквах. Ягоная статуя знаходзіцца сярод дзесяці мучанікаў XX стагодзьдзя, разьмешчаных над Вялікімі заходнімі дзьвярыма Ўэстмінстэрскага абацтва ў Лёндане.
Ксёндз Франчэска Спінэлі – італьянскі сьвятар, папулярызатар эўхарыстычнай духоўнасьці. У 1875 годзе ва ўзросьце 22 гадоў стаў сьвятаром. Разам з Гертрудай Камэнсоні заснаваў Інстытут сясьцёр адаратарак найсьвяцейшага сакраманту. Яшчэ за жыцьця ксёндз Спінэлі меў характарыстыку сьвятога. Падчас бэатыфікацыі ў 1992 годзе быў абвешчаны апекуном бедных і самотных.
Ксёндз Вінцэнт Рамана – італьянскі сьвятар, які пасьля атрыманьня сьвятарскіх пасьвечаньняў вярнуўся ў родны Торэ-дэль-Грэка, дзе вёў звычайную душпастырскую дзейнасьць. Пасьля зьнішчэньня касьцёла ў выніку выбуху вулькана Вэзувія ў 1794 ці 1805 годзе ён заняўся ня толькі аднаўленьнем храма, але і пачаў апекавацца пацярпелымі. Асаблівую ўвагу зьвяртаў на дапамогу маладым людзям.
Сястра Катэрына Каспер нарадзілася ў шматдзетнай нямецкай сям’і. Пакліканьне да служэньня Богу яна адчувала з самога дзяцінства, але была вымушаная апекавацца сваімі бацькамі. Пасьля сьмерці бацькоў дзяўчына хацела пайсьці ў манастыр, але побач не было ніякага ордэну. У выніку яна сама заснавала ордэн Сясьцёр бедных слуг укрыжаванага Хрыста. Сёстры займаліся дзецьмі і дапамогай хворым.
У 1898 годзе сястра Марыя Катэрына памерла ад інфаркту. У дзень яе сьмерці заснаваны ёй ордэн налічваў больш за 1700 сясьцёр.
Шостай сьвятой стала сястра Назарыя Ігнасія ад сьвятой Тэрэза ад Езуса – заснавальніца Інстытут сясьцёр крыжовых місіянэрак Касьцёла. Людзі, якія яе ведалі, яшчэ пры жыцьці лічылі яе сьвятой.
Нунцыё Сульпрыцыё – малады сьвяты Каталіцкага касьцёла. Памёр ва ўзросьце 19 гадоў. Яго лёс быў вельмі цяжкім, перапоўненым цярпеньнем. Ён быў сіратою, якім пачаў апекавацца дзядзька, які прымушаў хлопчыка цяжка працаваць, біў яго, часьцяком не даваў есьці. У выніку цяжкіх умоваў жыцьця ў Нунцыя на назе разьвілася гангрэна, яму ампутавалі нагу, а праз год ён памёр.
Нягледзячы на цяжкі лёс, Нунцыё ніколі не наракаў, шчыра верыў Богу. Яго апошнія словы былі: «Радуйцеся, я буду вам дапамагаць з неба». Сьведкі яго сьмерці расказваюць, што яны адчувалі прыгожы пах руж, якімі пасьля сьмерці пахла цела Нунцыя.
Мясцовыя называлі Нунцыя Сульпрыцыё «малым сьвятым», а інфармацыя пра яго сьвятасьць вельмі хутка разышлася сярод нэапалітанцаў.

ав/Вікіпэдыя

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт