Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятая Ліпка – Чэнстахова паўночнай Польшчы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.10.2018 14:15
  • Сьвятая Ліпка.mp3
Базыліка ў Сьвятой Ліпцы - гэта жамчужына польскай архітэктуры ў стылі барока.
Санктуарый у Сьвятой Ліпцы.Санктуарый у Сьвятой Ліпцы.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Сьвятая Ліпка – Чэнстахова паўночнай Польшчы (ФОТА)
Базыліка ў Сьвятой Ліпцы - гэта жамчужына польскай архітэктуры ў стылі барока.
Сьвятая Ліпка (Święta Lipka) - невялікая вёска, вядомая ўжо ў XV стагодзьдзі як папулярнае месца паломніцтваў каталіцкіх вернікаў. Яна распаложаная на возеры Дэйнова (Dejnowo) недалёка ад горада Кэнтшын (Kętrzyn).
Кожны год больш за 100 тысяч турыстаў, якія адпачываюць у рэгіёне Мазуры, наведваюць санктуарый Маці Божай у Сьвятой Ліпцы. З-за сваёй папулярнасьці гэты рэлігійны цэнтар часта называюць Чэнстаховай Поўначы.
Па дарозе з гораду Рэшэль (Reszel) у Сьвятую Ліпку мы можам пабачыць барокавыя каплічкі, разьмешчаныя на адрэзку каля 6 кілямэтраў. Касьцёл у Сьвятой Ліпцы знаходзіцца на месцы раней існуючых капліцаў. Першая зь іх была пабудаваная каля 1400 году. Другая - у 1619 годзе па ініцыятыве каралеўскага сакратара Стэфана Садорскага (Stefan Sadorski).
У склад законнага комплексу ўваходзяць базыліка, кружганкі й дом айцоў-езуітаў, якія апякуюцца санктуарыем.
На касьцельны двор мы ўваходзім праз багата ўпрыгожаныя вароты ў стылі барока зь першай паловы XVIII стагодзьдзя. У сьвятыні можам палюбавацца арганам з рухомымі фігуркамі. Арган быў пабудаваны ў 1721 годзе. Цяпер турысты могуць паслухаць гэты незвычайны інструмэнт падчас кароткіх канцэртаў.
У сваю чаргу на галоўным алтары зьмешчаная карціна Панны Марыі Сьвенталіпскай.
Ужо зь сярэднявечча санктуарый у Сьвятой Ліпцы прыцягваў паломнікаў ня толькі з рэгіёну Вармі, Прусіі, але таксама з самых далёкіх куткоў Польшчы.
Апрача рэлігійнага вымярэньня, касьцёл у Сьвятой Ліпцы мае таксама важнае гістарычнае й архітэктурнае значэньне. Сьвятыня лічыцца адным з найпрыгажэйшых прыкладаў архітэктуры ў стылі позьняга барока ў Польшчы.
У архітэктурным ансамблі ў выдатным стане захаваліся багатыя й разнастайныя ўпрыгожаньні. Гаворка ідзе пра скульптуры, фрэскі, карціны на палатне, ювэлірныя вырабы й велізарную колькасьць мастацкіх кавальскіх работ.
Цягам апошніх гадоў Сьвятая Ліпка стала таксама месцам адпачынку. Навакольныя лясы й азёры прыцягваюць усё больш турыстаў.
Чаму настолькі прыгожая й багатая сьвятыня была пабудаваная не ў нейкім славутым горадзе, а сярод балот і лясоў? Гэта тлумачыць мясцовая легенда.
Паводле яе, сьмяротніку, які ў Кэнтшыне чакаў выкананьня прысуду, паказалася Багародзіца. Божая Маці папрасіла мужчыну, каб ён выканаў ейную скульптуру зь дзіцём і зьмясьціў на ліпе. Сьмяротнік зрабіў настолькі прыгожую скульптуру, што яго памілавалі й вызвалілі з турмы.
Мужчына ішоў дарогай у Рэшэль, дзякаваў Багародзіцы за выратаваньне жыцьця й шукаў дрэва, пра якое казала Маці Божая. Гэтае дрэва ён знайшоў дакладна ў месцы, дзе цяпер знаходзіцца касьцёл.
Дрэва са скульптурай стала вядомым цудамі й аздараўленьнямі, якія там адбываліся. Пробашч парафіі ў Кэнтшыне некалькі разоў спрабаваў перанесьці цудатворную скульптуру ў касьцёл у горадзе. Аднак яна адтуль зьнікала й зьяўлялася на сваім старым месцы. Тады было вырашана пабудаваць капліцу.
У выніку сэкулярызацыі Прусіі каталіцкія практыкі ў рэгіёне былі забароненыя, у тым ліку забароненыя былі таксама паломніцтвы. Падбухтораныя пратэстанты з Кэнтшына разбурылі капліцу ў 1525 годзе, а скульптуру Маці Божай кінулі ў возера. Не пашанцавала таксама старой ліпе. Дрэва вырэзалі, а на яго месцы паставілі шыбеніцу.
Тым ня менш, мясцовыя жыхары сакрэтна прыходзілі на месцы капліцы й маліліся. Гэтая сытуацыя працягвалася амаль 100 гадоў. У 1618 годзе каталікі атрымалі назад свабоду веравызнаньня, а мясцовую зямлю купіў сакратар караля Жыгімонта ІІІ Стэфан Садорскі й перадаў у адміністрацыю езуітам.
Законьнікі хутка адбудавалі капліцу, што запачаткавала адраджэньне рэлігійнага культу. Таксама намаганьнямі езуітаў быў пабудаваны, а ў 1693 годзе кансэкраваны цяперашні касьцёл.
У галоўным алтары касьцёла знаходзіцца карціна Маці Божай, напісаная паводле вобраза Божай Маці з рымскай базылікі Санта-Марыя-Маджорэ. Па просьбе езуітаў яе выканаў у 1640 годзе Варфаламей Пэнс – бэльгійскі мастак, які нейкі час жыў у Эльблёнгу (Elbląg), а пазьней пераехаў у Вільню.
Указам Папы рымскага Яна Паўла ІІ ад 24 лютага 1983 году касьцёл у Сьвятой Ліпцы атрымаў тытул малой базылікі.
Анна Задрожна

Bароты
Bароты ў стылі барока зь першай паловы XVIII стагодзьдзя. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На касьцельны двор мы ўваходзім праз багата ўпрыгожаныя вароты ў стылі барока зь першай паловы XVIII стагодзьдзя. У сьвятыні можам палюбавацца арганам з рухомымі фігуркамі. Арган быў пабудаваны ў 1721 годзе. Цяпер турысты могуць паслухаць гэты незвычайны інструмэнт падчас кароткіх канцэртаў.
У сваю чаргу на галоўным алтары зьмешчаная карціна Панны Марыі Сьвенталіпскай.

Ужо зь сярэднявечча санктуарый у Сьвятой Ліпцы прыцягваў паломнікаў ня толькі з рэгіёну Вармі, Прусіі, але таксама з самых далёкіх куткоў Польшчы.

Санктуарый
Санктуарый у Сьвятой Ліпцы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Апрача рэлігійнага вымярэньня, касьцёл у Сьвятой Ліпцы мае таксама важнае гістарычнае й архітэктурнае значэньне. Сьвятыня лічыцца адным з найпрыгажэйшых прыкладаў архітэктуры ў стылі позьняга барока ў Польшчы.

У архітэктурным ансамблі ў выдатным стане захаваліся багатыя й разнастайныя ўпрыгожаньні. Гаворка ідзе пра скульптуры, фрэскі, карціны на палатне, ювэлірныя вырабы й велізарную колькасьць мастацкіх кавальскіх работ.

Прыклад
Прыклад мастацкіх кавальскіх работ у Сьвятой Ліпцы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Цягам апошніх гадоў Сьвятая Ліпка стала таксама месцам адпачынку. Навакольныя лясы й азёры прыцягваюць усё больш турыстаў.

Чаму настолькі прыгожая й багатая сьвятыня была пабудаваная не ў нейкім славутым горадзе, а сярод балот і лясоў? Гэта тлумачыць мясцовая легенда.

Паводле яе, сьмяротніку, які ў Кэнтшыне чакаў выкананьня прысуду, паказалася Багародзіца. Божая Маці папрасіла мужчыну, каб ён выканаў ейную скульптуру зь дзіцём і зьмясьціў на ліпе. Сьмяротнік зрабіў настолькі прыгожую скульптуру, што яго памілавалі й вызвалілі з турмы.

Мужчына ішоў дарогай у Рэшэль, дзякаваў Багародзіцы за выратаваньне жыцьця й шукаў дрэва, пра якое казала Маці Божая. Гэтае дрэва ён знайшоў дакладна ў месцы, дзе цяпер знаходзіцца касьцёл.

Санктуарый
Санктуарый у Сьвятой Ліпцы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Дрэва са скульптурай стала вядомым цудамі й аздараўленьнямі, якія там адбываліся. Пробашч парафіі ў Кэнтшыне некалькі разоў спрабаваў перанесьці цудатворную скульптуру ў касьцёл у горадзе. Аднак яна адтуль зьнікала й зьяўлялася на сваім старым месцы. Тады было вырашана пабудаваць капліцу.

Санктуарый
Санктуарый у Сьвятой Ліпцы, фрэскі. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У выніку сэкулярызацыі Прусіі каталіцкія практыкі ў рэгіёне былі забароненыя, у тым ліку забароненыя былі таксама паломніцтвы. Падбухтораныя пратэстанты з Кэнтшына разбурылі капліцу ў 1525 годзе, а скульптуру Маці Божай кінулі ў возера. Не пашанцавала таксама старой ліпе. Дрэва вырэзалі, а на яго месцы паставілі шыбеніцу.

Тым ня менш, мясцовыя жыхары сакрэтна прыходзілі на месцы капліцы й маліліся. Гэтая сытуацыя працягвалася амаль 100 гадоў. У 1618 годзе каталікі атрымалі назад свабоду веравызнаньня, а мясцовую зямлю купіў сакратар караля Жыгімонта ІІІ Стэфан Садорскі й перадаў у адміністрацыю езуітам.

Санктуарый
Санктуарый у Сьвятой Ліпцы, кружганкі. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Законьнікі хутка адбудавалі капліцу, што запачаткавала адраджэньне рэлігійнага культу. Таксама намаганьнямі езуітаў быў пабудаваны, а ў 1693 годзе кансэкраваны цяперашні касьцёл.

У галоўным алтары касьцёла знаходзіцца карціна Маці Божай, напісаная паводле вобраза Божай Маці з рымскай базылікі Санта-Марыя-Маджорэ. Па просьбе езуітаў яе выканаў у 1640 годзе Варфаламей Пэнс – бэльгійскі мастак, які нейкі час жыў у Эльблёнгу (Elbląg), а пазьней пераехаў у Вільню.

Санктуарый
Санктуарый у Сьвятой Ліпцы, aрган быў пабудаваны ў 1721 годзе. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Указам Папы рымскага Яна Паўла ІІ ад 24 лютага 1983 году касьцёл у Сьвятой Ліпцы атрымаў тытул малой базылікі.

Анна Задрожна

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт