Logo Polskiego Radia
Print

Усё бліжэй адмена віз у ЗША

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.10.2018 15:26
ЗША адмяняе візы для грамадзян краіны, калі адсотак адмоваў у выдачы візы - да 3%.
Photo: AIR FORCE ONE/flickr.com/Commercial use allowed

Ніколі яшчэ палякі не былі так блізка ад адмены віз у ЗША. Гэта ўжо неўзабаве можа стаць магчымым, паколькі адсотак адмоўных рашэньняў на заявы аб выдачы візы рэзка панізіўся. Як правіла Злучаныя Штаты Амэрыкі адмяняюць візы для грамадзян нейкай дзяржавы, калі іхнія консульствы адхіляюць ня больш чым тры працэнты візавых анкет – піша «Rzeczpospolita».

Неафіцыйна вядома, што з 1 кастрычніка 2017 году да канца ліпеня бягучага году для грамадзян Польшчы гэты паказчык складаў ад 3 да 4%. «Калі б у жніўні ды верасьні гэты паказчык упаў істотна ніжэй за 3%, то адмена віз будзе магчымая ўжо цяпер. Калі не, то гэтая важная падзея можа мець месца праз год», – гаворыць выданьню прэс-сакратар авіякампаніі LOT Адрыян Кубіцкі. Кампанія ўзначаліла кааліцыю звыш 300 прадпрыемстваў, якія прасоўваюць падарожжы ў ЗША. Калі ЗША адменяць візы для грамадзян Польшчы, то колькасьць пасажыраў кампаніі вырасьце ў некалькі разоў. Пакуль што LOT абслугоўвае сем авіяспалучэньняў з ЗША – пяць з Варшавы і па адным з Кракава і Жэшава, – дадае прадстаўнік фірмы.

Дарэчы, выданьне піша, што цяпер таксама самі амэрыканцы ўсё больш зацікаўленыя ў адмене віз для палякаў, паколькі Польшча стала важным эканамічным партнэрам ЗША. Бізнэсмэны са Штатаў уклалі ў Польшчы каля 43 млрд. даляраў, палякі маюць таксама амбітныя пляны маштабных закупак амэрыканскага звадкаванага газу ды ўзбраеньня.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт