Вількасы – вядомы турыстычны цэнтар на Мазурах (ФОТА)
Адным з асноўных козыраў мясцовасьці зьяўляецца разьмяшчэньне паміж чатырма азёрамі.
Сёньня запрашаю ў вёску Вількасы (Wilkasy) у рэгіёне Мазуры ў паўночна-ўсходняй Польшчы. Гэта адна з буйнейшых вёсак Вармінска-мазурскага ваяводзтва, разьмешчаная ў Гіжыцкім павеце. Да 1945 году вёска называлася Wolfsee.
*********************
Вількасы - гэта адна з самых вядомых і папулярных сярод турыстаў мясцовасьцяў на Мазурах. Вёска распаложаная ля нацыянальнай дарогі № 59, непадалёк горада Гіжыцка (Giżycko), які лічыцца сталіцай паруснага спорту ў Польшчы.
Адным з асноўных козыраў вёскі зьяўляецца разьмяшчэньне паміж чатырма азёрамі. Згаданыя азёры - гэта: Негоцін (Niegocin), Тайты (Tajty), Вількасы Малыя (Wilkasy Małe) і Вількасы Вялікія (Wilkasy Duże).
**********************
Прыродныя ўмовы вёскі спрыяюць у разьвіцьці розных відаў спорту, ня толькі водных. Таксама вялікая колькасьць турыстаў, якія штогод прыбываюць на арганізаваныя ў рэгіёне шматлікія культурніцкія мерапрыемствы, спрыяе ўзьнікненьню й пашырэньню турыстычнай інфраструктуры, як Вількасаў, так і навакольных мясцовасьцяў.
Варта ўспомніць, што ў суседнім Гіжыцку штогод арганізоўваецца Air Show, фэстываль арганнай музыкі ці марскіх песень. Культурніцкія й спартыўныя мерапрыемствы традыцыйна прыцягваюць тысячы турыстаў з усяе Польшчы.
Крыніцай даходаў мясцовых жыхароў перш за ўсё зьяўляецца агратурызм, арэнда кватэраў, праца ў гатэлях, рэстаранах і шматлікіх турыстычных цэнтрах. У вёсцы дзейнічае таксама шмат кропак, у якіх можна арэндаваць, напрыклад, лодку, байдарку ці вадны ровар. Зь Вількасаў можна таксама адправіцца ў рэйс суднаходам па навакольных азёрах.
**********************
У Вількасах знаходзіцца сучасны порт для яхтаў з усёй неабходнай інфраструктурай. Тут яхтсмэны могуць папоўніць запасы прадуктаў харчаваньня, заправіць яхту, а таксама скарыстацца санітарным сэрвісам, то бок пральнай або пасудамыйнай машынай.
Побач з портам дзейнічаюць многія бары й рэстараны, якія кожны вечар рыхтуюць для турыстаў розныя атракцыёны, напрыклад, канцэрты, караоке і г.д.
Непадалёк порту знаходзіцца вясковы пляж. Гэта прыгожа мадэрнізаванае месца, дзе можна выдатна адпачыць. Побач з пляжам разьмяшчаецца амфітэатар. Тут, асабліва ў летні сэзон, адбываюцца шматлікія культурніцкія мерапрыемствы.
**********************
Вількасы - гэта таксама выгадная зыходная база для тых мабільных турыстаў, якія хочуць пазнаёміцца з усім рэгіёнам. Адтуль недалёка да іншых прывабных мазурскіх мясцовасьцяў, напрыклад, Гіжыцка, Кэнтжына (Kętrzyn), Рэшэля (Reszel), Сьвятой Ліпкі (Święta Lipka). У кожным з гэтых гарадоў знойдзем шмат цікавых помнікаў архітэктуры ці іншых прываблівасьцей.
Зь Вількасаў таксама лёгка дабрацца да такіх гістарычных аб’ектаў, як былая штаб-кватэра Адольфа Гітлера „Ваўчынае логава” у Герлажы (Gierłoż), комплекс нямецкіх бункераў у мясцовасьці Мамэркі (Mamerki), ці крэпасьць Boyen у Гіжыцку.
******************
У Вількасах дзейнічае Водны парк, які дазваляе актыўна адпачываць нават падчас дрэннага надвор’я. Тым, якія аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку, прапаную таксама шпацыры па беразе возера Негоцін.
аз
Сёньня запрашаю ў вёску Вількасы (Wilkasy) у рэгіёне Мазуры ў паўночна-ўсходняй Польшчы. Гэта адна з буйнейшых вёсак Вармінска-мазурскага ваяводзтва, разьмешчаная ў Гіжыцкім павеце. Да 1945 году вёска называлася Wolfsee.
Вількасы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Вількасы - гэта адна з самых вядомых і папулярных сярод турыстаў мясцовасьцяў на Мазурах. Вёска распаложаная ля нацыянальнай дарогі № 59, непадалёк горада Гіжыцка (Giżycko), які лічыцца сталіцай паруснага спорту ў Польшчы.
Адным з асноўных козыраў вёскі зьяўляецца разьмяшчэньне паміж чатырма азёрамі. Згаданыя азёры - гэта: Негоцін (Niegocin), Тайты (Tajty), Вількасы Малыя (Wilkasy Małe) і Вількасы Вялікія (Wilkasy Duże).
Вількасы, Негоцін. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Прыродныя ўмовы вёскі спрыяюць у разьвіцьці розных відаў спорту, ня толькі водных. Таксама вялікая колькасьць турыстаў, якія штогод прыбываюць на арганізаваныя ў рэгіёне шматлікія культурніцкія мерапрыемствы, спрыяе ўзьнікненьню й пашырэньню турыстычнай інфраструктуры, як Вількасаў, так і навакольных мясцовасьцяў.
Вількасы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Варта ўспомніць, што ў суседнім Гіжыцку штогод арганізоўваецца Air Show, фэстываль арганнай музыкі ці марскіх песень. Культурніцкія й спартыўныя мерапрыемствы традыцыйна прыцягваюць тысячы турыстаў з усяе Польшчы.
Крыніцай даходаў мясцовых жыхароў перш за ўсё зьяўляецца агратурызм, арэнда кватэраў, праца ў гатэлях, рэстаранах і шматлікіх турыстычных цэнтрах. У вёсцы дзейнічае таксама шмат кропак, у якіх можна арэндаваць, напрыклад, лодку, байдарку ці вадны ровар. Зь Вількасаў можна таксама адправіцца ў рэйс суднаходам па навакольных азёрах.
Вількасы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
У Вількасах знаходзіцца сучасны порт для яхтаў з усёй неабходнай інфраструктурай. Тут яхтсмэны могуць папоўніць запасы прадуктаў харчаваньня, заправіць яхту, а таксама скарыстацца санітарным сэрвісам, то бок пральнай або пасудамыйнай машынай.
Вількасы, порт. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Побач з портам дзейнічаюць многія бары й рэстараны, якія кожны вечар рыхтуюць для турыстаў розныя атракцыёны, напрыклад, канцэрты, караоке і г.д.
Непадалёк порту знаходзіцца вясковы пляж. Гэта прыгожа мадэрнізаванае месца, дзе можна выдатна адпачыць. Побач з пляжам разьмяшчаецца амфітэатар. Тут, асабліва ў летні сэзон, адбываюцца шматлікія культурніцкія мерапрыемствы.
Вількасы, вясковы пляж i амфітэатар. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Анна Задрожна