Logo Polskiego Radia
Print

Рыхтуецца фільм пра мядзьведзя-жаўнера ў арміі Андэрса

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.10.2018 11:02
Лёс мядзьведзя Войтка можа расчуліць ледачоў на цэлым кантынэнце.
By nieznany - Imperial War Museum id: HU 16545, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=25241510

Прадусары польска-ангельскага фільму пра мядзьведзя Войтка, якога падчас вайны ў свае шэрагі прынялі жаўнеры ІІ Корпусу Арміі Андэрса, шукаюць сродкі для рэалізацыі здымкаў. Яны падкрэсьліваюць, што хочуць зацікавіць гісторыяй Войтка гледачоў у цэлай Эўропе. Паводле прадусара Ена Харві, дзякуючы сваёй надзвычайнасьці лёс жаўнера Войтка мае шанец расчуліць гледачоў на цэлым кантынэнце.
«Мой лейтматыў да гэтай гісторыя гучыць: на гэты раз магія здарылася сапраўды», – гаворыць Ен Харві.
На ўступным этапе падрыхтоўкі анімацыйнага фільму пра Войтка ўжо выдадзены 75 тысяч эўра. Агульны бюджэт ацэньваецца на 750 тысяч эўра. Частку зробленай працы прафінансавала, між іншым, Польская кінаакадэмія (Polski Instytut Sztuki Filmowej).
На працягу паўгадзіны гледачы пазнаёмяцца з мядзьведзем Войткам у момант яго нараджэньня ў Іраку. Пасьля будзе паказана яго роля ў арміі генэрала Андэрса, цэлы «шлях надзеі» ІІ Корпусу з Іраку, Сырыі, Палястыны, Эгіпту ў Італію, у гэтым бітву пад Монтэ-Касына.
Прапанаваная дата прэм’еры – 75 гадавіна перамогі, 8 траўня 2020 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт