Logo Polskiego Radia
Print

Распачалася эўрапейская ініцыятыва «Канец эпохі клетак»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.09.2018 12:24
  • Клеткі.mp3
Каб спыніць утрымліваньне жывёл у клетках на пачатку неабходна сабраць 1 мільён подпісаў грамадзян ЭЗ.
Photo: pixabay.com/CC0

25 верасьня распачалася Эўрапейская грамадзянская ініцыятыва «Канец эпохі клетак». Гэта пачатак канца вырошчваньня жывёл у клетках. Гэта акцыя, якая аб'ядноўвае цэлы кантынэнт у змаганьні за лепшае жыцьцё для жывёл – гавораць аўтары ініцыятывы.
Польшча зьяўляецца адной з сямі краін, якія ствараюць афіцыйны Камітэт эўрапейскай ініцыятывы. Аўтарам праекту, які прапануе зьмену заканадаўства, зьяўляецца міжнародная арганізацыя CIWF (Compassion in World Farming). Камітэт ініцыятывы ствараюць Польшча, Францыя, Грэцыя, Нямеччына, Галяндыя, Італія і Чэхія. Да аўтара ініцыятывы далучыліся 130 арганізацый з цэлага Эўразьвязу.
Сярод польскіх арганізацый, якія далучыліся да ініцыятывы, ёсьць экалягічная арганізацыя “Клюб Гая”. Яе старшыня Яцэк Божэк адзначае, што гэта вельмі важная ініцыятыва.
Я. Божэк: У Эўропе каля 300 мільёнаў жывёл гадуюцца ў клетках. Мы лічым, што Эўропа зьяўляецца настолькі багатым месцам, якое гатовае да такіх зьмен. Неабходна спыніць гэтую зьверскую практыку. Тым больш, што мы ў пэўнай ступені залежныя ад гэтых жывёл. Яны даюць нам мяса, косьці, скуру, яйка. Гэтая жывёла нас корміць. Закрываньне іх у клетках зьяўляецца цяпер непрымальным.
Каб спыніць такую практыку на пачатку неабходна сабраць 1 мільён подпісаў грамадзян ЭЗ. Пасьля гэтага Эўрапейская грамадзянская ініцыятыва зможа зьвярнуцца ў Эўрапейскую камісію з просьбай, падрыхтаваць законапраект. Арганізатары просяць ЭК запрапанаваць закон, які забараняе выкарыстоўваць усе клеткі ў жывёлагадоўлі: курэй, трусаў, перапёлак, качак і гусей, індывідуальных загарадзяў для цялят.
Эўрапейскія арганізацыі маюць 1 год, каб сабраць прынамсі 1 мільён подпісаў. Інцыятыву можна падпісваць онлайн і ў папяровай вэрсіі. Калі ініцыятыва закончыцца посьпехам, то можа мець вялікі ўплыў на жыцьцё жывёл у гісторыі Эўропы.
Я. Божэк: Канешне, мы спадзяемся вялікага супраціву. Шматлікае лобі будзе змагацца з тым, што мы прапануем. Трэба ўзяць пад увагу, што такая зьмена не зьяўляецца лёгкай. Аднак, я думаю, што яна магчымая. Вельмі важна тое, што, зьбіраючы гэтыя подпісы ў цэлай Эўропе пад адной пэтыцыяй, мы таксама будзем інфармаваць грамадзян ЭЗ пра праблему – як гэтыя жывёлы жывуць, навошта мы гэта робім. Трэба ўзяць пад увагу велізарнае адукацыйнае значэньне гэтай акцыі.
Ці Польшча нечым адрозьніваецца на фоне іншых эўрапейскіх краін?
Я. Божэк: У Польшчы дастаткова вялікая гадоўля курэй. Польшча – адзін з найбольшых вытворцаў яек у Эўропе. Ёсьць немалая гадоўля пушных жывёл. Пра гэтую праблему гаворыцца ўжо многія гады. Фэрмы, якія ўжо не мясьціліся, напрыклад, у Галяндыі, былі перанесеныя да нас. Гэта таксама трэба ўзяць пад увагу. Магчыма, Польшча не адрозьніваецца вельмі моцна ад іншых, але клеткавай жывёлагадоўлі ў нас шмат.
З агоды пачатку ініцыятывы «Канец эпохі клетак» у першых двух тыднях кастрычніка ў цэлым Эўразьвязе адбудуцца падзеі і хэпэнінгі, якія ўрачыста дадуць старт ініцыятыве.

25 верасьня распачалася Эўрапейская грамадзянская ініцыятыва «Канец эпохі клетак». Гэта пачатак канца вырошчваньня жывёл у клетках. Гэта акцыя, якая аб'ядноўвае цэлы кантынэнт у змаганьні за лепшае жыцьцё для жывёл – гавораць аўтары ініцыятывы.

Польшча зьяўляецца адной з сямі краін, якія ствараюць афіцыйны Камітэт эўрапейскай ініцыятывы. Аўтарам праекту, які прапануе зьмену заканадаўства, зьяўляецца міжнародная арганізацыя CIWF (Compassion in World Farming). Камітэт ініцыятывы ствараюць Польшча, Францыя, Грэцыя, Нямеччына, Галяндыя, Італія і Чэхія. Да аўтара ініцыятывы далучыліся 130 арганізацый з цэлага Эўразьвязу.

Сярод польскіх арганізацый, якія далучыліся да ініцыятывы, ёсьць экалягічная арганізацыя “Клюб Гая”. Яе старшыня Яцэк Божэк адзначае, што гэта вельмі важная ініцыятыва.

Я. Божэк: У Эўропе каля 300 мільёнаў жывёл гадуюцца ў клетках. Мы лічым, што Эўропа зьяўляецца настолькі багатым месцам, якое гатовае да такіх зьмен. Неабходна спыніць гэтую зьверскую практыку. Тым больш, што мы ў пэўнай ступені залежныя ад гэтых жывёл. Яны даюць нам мяса, косьці, скуру, яйка. Гэтая жывёла нас корміць. Закрываньне іх у клетках зьяўляецца цяпер непрымальным.

Каб спыніць такую практыку на пачатку неабходна сабраць 1 мільён подпісаў грамадзян ЭЗ. Пасьля гэтага Эўрапейская грамадзянская ініцыятыва зможа зьвярнуцца ў Эўрапейскую камісію з просьбай, падрыхтаваць законапраект.

Арганізатары просяць ЭК запрапанаваць закон, які забараняе выкарыстоўваць усе клеткі ў жывёлагадоўлі: курэй, трусаў, перапёлак, качак і гусей, індывідуальных загарадзяў для цялят. Эўрапейскія арганізацыі маюць 1 год, каб сабраць прынамсі 1 мільён подпісаў. Інцыятыву можна падпісваць онлайн і ў папяровай вэрсіі. Калі ініцыятыва закончыцца посьпехам, то можа мець вялікі ўплыў на жыцьцё жывёл у гісторыі Эўропы.

Я. Божэк: Канешне, мы спадзяемся вялікага супраціву. Шматлікае лобі будзе змагацца з тым, што мы прапануем. Трэба ўзяць пад увагу, што такая зьмена не зьяўляецца лёгкай. Аднак, я думаю, што яна магчымая. Вельмі важна тое, што, зьбіраючы гэтыя подпісы ў цэлай Эўропе пад адной пэтыцыяй, мы таксама будзем інфармаваць грамадзян ЭЗ пра праблему – як гэтыя жывёлы жывуць, навошта мы гэта робім. Трэба ўзяць пад увагу велізарнае адукацыйнае значэньне гэтай акцыі.

Ці Польшча нечым адрозьніваецца на фоне іншых эўрапейскіх краін?

Я. Божэк: У Польшчы дастаткова вялікая гадоўля курэй. Польшча – адзін з найбольшых вытворцаў яек у Эўропе. Ёсьць немалая гадоўля пушных жывёл. Пра гэтую праблему гаворыцца ўжо многія гады. Фэрмы, якія ўжо не мясьціліся, напрыклад, у Галяндыі, былі перанесеныя да нас. Гэта таксама трэба ўзяць пад увагу. Магчыма, Польшча не адрозьніваецца вельмі моцна ад іншых, але клеткавай жывёлагадоўлі ў нас шмат.

З нагоды пачатку ініцыятывы «Канец эпохі клетак» у першых двух тыднях кастрычніка ў цэлым Эўразьвязе адбудуцца падзеі і хэпэнінгі, якія ўрачыста дадуць старт ініцыятыве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт