"Уласныя гісторыі" Марыны Бацюковай
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
31.08.2018 16:46
На экспазыцыі фатографа сабраныя здымкі з розных часоў, якія перазьняла аўтарка.
Ілюстрацыйны здымак.Photo: pixabay.com
«Уласныя гісторыі» – так называецца фота-выстава беларускага фатографа Марыны Бацюковай, якую можна паглядзець у Беластоку. На экспазыцыі сабраныя здымкі з самых розных часоў, якія перазьняла аўтарка. Можна тут знайсьці і партрэты з пачатку 20-га стагодзьдзя, і сучасныя сямейныя фатаграфіі. Па словах Марыны Бацюковай, выстава, паказаная ў Беластоку – гэта частка шырокага праекту, які ўвесь час папаўняецца.
Фота-выстава ''Уласныя гісторыі'' прэзэнтуецца ў Беластоку ў рамках фэстывалю ''Усход культуры – іншае вымярэньне''. Кожны год яго частку складаюць і беларускія элемэнты: спэктаклі, канцэрты, выставы.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл
Міхась Сьцепанюк