Logo Polskiego Radia
Print

Мамэркі – сэрца пляну Барбароса (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.08.2018 15:34
  • Мамэркі.mp3
Магчыма, што на тэрыторыі комплексу бункераў у Мамэрках немцы схавалі славуты бурштынавы пакой.
Бункеры ў МамэркахБункеры ў МамэркахPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Мамэркі – сэрца пляну Барбароса (ФОТА)
Магчыма, што на тэрыторыі комплексу бункераў у Мамэрках немцы схавалі славуты бурштынавы пакой.
На Мазурскім канале ў 8 кілямэтрах ад гарадка Вэнгажэва (Węgorzewo) на паўночным усходзе Польшчы знаходзяцца адны з найлепш захаваных нямецкіх бункераў часоў Другой сусьветнай вайны. У 1940-1944 гадах ля паселішча Мамэркі (Mamerki) для патрэб 40 генэралаў, фэльдмаршалаў і 1,5 тысячы жаўнераў вэрмахту быў пабудаваны комплекс 250 аб'ектаў, у тым ліку 30 жалезабэтонных бункераў, якія захаваліся непашкоджаныя да нашых часоў.
22 чэрвеня 1941 году больш за 3 мільёны нямецкіх жаўнераў (148 дывізій вэрмахту) напалі на Савецкі Саюз. Мамэркі былі камандным цэнтрам гэтай велізарнай ваеннай апэрацыі.
На тэрыторыі комплексу ў Мамэрках працавалі, між іншым, камандуючыя нямецкай выведкі генэралы Ліс (Liss) і Геглен (Gehlen). Тут упершыню генэрал Эрвін Ромэль (Erwin Rommel) сустрэўся зь вядомым стратэгам генэралам Эрыхам Манштэйнам (Erichem Mansteinem).
У сваю чагу ў жніўні 1941 году ў Мамэркі зь візытам прыбылі Адольф Гітлер й італьянскі дыктатар Бэніта Мусаліні.
Варта ўспомніць, што ў комплексе з чэрвеня 1941 году па люты 1943 году служыў палкоўнік Клаўс Штаўффэнбэрг (Claus Stauffenberg), які рыхтаваўся да зьвяржэньня Гітлера. Гэта ў цішыні тамтэйшага лесу палкоўнік вёў таемныя перамовы й вэрбаваў чарговых змоўшчыкаў. Тут захоўвалася выбуховае рэчыва, якое плянавалася выкарыстаць падчас замаху на Гітлера й сакрэтныя дакумэнты, датычныя захопу ўлады.
Гітлераўцы не пасьпелі падарваць гэтых будоўляў - пакінулі іх бяз бою ў студзені 1945 году.
У 1941-1944 гадах комплекс у Мамэрках быў самадастатковым „гарадком”, які ахоўваўся мэханізаваным батальёнам. Ён быў акружаны калючым дротам. Кожныя 300 мэтраў былі разьмешчаныя бэтонныя слупы з тэлефонамі й асьвятленьнем. За бясьпекай сачылі вартаўнікі, разьмешчаныя ў чатырох пунктах. Апрача бункераў, на тэрыторыі комплексу былі пабудаваныя дзясяткі баракаў для штабных афіцэраў, службы сувязі; была кухня, казіно, пошта, кіно, жылыя памяшканьні, бальніца, саўна й канюшня.
Бункеры, у залежнасьці ад тыпу, мелі ад двух да пяці пакояў, дзьве або чатыры амбразуры (інакш стрэльніцы), сыстэму вэнтыляцыі, паветраныя фільтры, электрычныя ўстаноўкі, тэлефон, цэнтральнае ацяпленьне й прыбіральню. Дзьверы былі браняваныя й газанепранікальныя.
Маскіроўка вонкавых сьцен, зробленая з марской травы, моху й бэтону ахоўвала ад удару з паветра. Нават цяпер, пасьля некалькіх дзясятках гадоў, бункеры зьлівацца з фонам лесу. Ваду ў комплекс пастаўлялі з возера Мамры (Mamry), дзякуючы помпам і станцыям ачысткі. Дзякуючы дызель-генэратарам, нават у выпадку спыненьня паставак электрычнасьці, на тэрыторыі комплексу быў доступ да электраэнэргіі. Ацяпленьне аб’ектаў гарантавалі ўласныя кацельні.
Бункеры былі спалучаныя тунэлямі. Таксама цяпер наведвальнікі могуць прайсьціся 30-мэтровым падземным тунэлем, які спалучае бункер нумар 28 з бункерам нумар 30.
У 2016-2017 гадах у Мамэрках праводзіліся пошукі бурштынавага пакою. Менавіта цяпер тут можна паглядзець ягоную рэпліку.
Бурштынавы пакой, або бурштынавы кабінэт — гэта знакаміты шэдэўр мастацтва XVIII стагодзьдзя, які бясьсьледна зьнік у час Другой сусьветнай вайны. Пакой быў створаны для прускага караля Фрыдрыха І і затым падораны Пятру І. У 1755 годзе па загадзе імпэратрыцы Лізаветы І бурштынавы кабінет быў зьмешчаны ў Царскім Сяле. Там быў пашыраны й узбагачаны. У 1941 годзе палац быў разрабаваны немцамі.
Бурштынавы пакой быў перавезены на замак у Кёнігсбэргу. Аднак калі 9 красавіка 1945 году Чырвоная Армія здабыла крэпасьць, то бурштынавага скарбу там не знайшла. Пошукі працягваюцца па сёньняшні дзень.
Чаму бурштынавы пакой паказваюць менавіта ў Мамэрках? Пасьля вайны польскія ўлады прывозілі з турмы ў Барчэве (Barczewo) Эрыха Коха (Erich Koch). Былы гаўляйтэр Усходняй Прусіі чакаў у тамтэйшай турме выкананьня сьмяротнага прысуду. Быццам бы Кох паказаў месца ў Мамэрках, дзе быў схаваны скарб. Польскія сапёры беспасьпяхова спрабавалі ўзарваць падмурак бункера нумар 31, каб дабрацца да скрыткі.
У Мамэрках можна паглядзець адзіны ў Эўропе музэй, прысьвечаны ўсходняй лініі фронту Другой сусьветнай вайны. Экспазыцыя налічвае больш за 1000 квадратных мэтраў. Тут паказваецца самы вялікі ў сьвеце макет Курскай бітвы, а таксама аблогі Сталінграда.
У сувязі з памерам некаторых бункераў узьнікла таксама іншая легенда, зьвязаная з Мамэркамі. Паводле яе, на тэрыторыі комплексу адбывалася зборка падводных лодак тыпу U-Boot.
Цяпер наведвальнікі могуць тут паглядзець копію падводнай лодкі даўжынёй у 25 мэтраў. Паводле легенды, пры дапамозе Мазурскага каналу немцы плянавалі пастаўляць падводныя лодкі на Балтыйскае мора.
У сваю чаргу з 38-мэтровай вежы найбольш адважныя наведвальнікі могуць палюбавацца навакольным краявідам, у тым ліку панарамай возера Мамры.
аз

На Мазурскім канале ў 8 кілямэтрах ад гарадка Вэнгажэва (Węgorzewo) на паўночным усходзе Польшчы знаходзяцца адны з найлепш захаваных нямецкіх бункераў часоў Другой сусьветнай вайны. У 1940-1944 гадах ля паселішча Мамэркі (Mamerki) для патрэб 40 генэралаў, фэльдмаршалаў і 1,5 тысячы жаўнераў вэрмахту быў пабудаваны комплекс 250 аб'ектаў, у тым ліку 30 жалезабэтонных бункераў, якія захаваліся непашкоджаныя да нашых часоў.

Бункеры
Бункеры ў Мамэрках. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

22 чэрвеня 1941 году больш за 3 мільёны нямецкіх жаўнераў (148 дывізій вэрмахту) напалі на Савецкі Саюз. Мамэркі былі камандным цэнтрам гэтай велізарнай ваеннай апэрацыі.

На тэрыторыі комплексу ў Мамэрках працавалі, між іншым, камандуючыя нямецкай выведкі генэралы Ліс (Liss) і Геглен (Gehlen). Тут упершыню генэрал Эрвін Ромэль (Erwin Rommel) сустрэўся зь вядомым стратэгам генэралам Эрыхам Манштэйнам (Erichem Mansteinem).

У сваю чагу ў жніўні 1941 году ў Мамэркі зь візытам прыбылі Адольф Гітлер й італьянскі дыктатар Бэніта Мусаліні.

Бункеры
Бункеры ў Мамэрках. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Варта ўспомніць, што ў комплексе з чэрвеня 1941 году па люты 1943 году служыў палкоўнік Клаўс Штаўффэнбэрг (Claus Stauffenberg), які рыхтаваўся да зьвяржэньня Гітлера. Гэта ў цішыні тамтэйшага лесу палкоўнік вёў таемныя перамовы й вэрбаваў чарговых змоўшчыкаў. Тут захоўвалася выбуховае рэчыва, якое плянавалася выкарыстаць падчас замаху на Гітлера й сакрэтныя дакумэнты, датычныя захопу ўлады.

Гітлераўцы не пасьпелі падарваць гэтых будоўляў - пакінулі іх бяз бою ў студзені 1945 году.

Бункеры
Бункеры ў Мамэрках. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У 1941-1944 гадах комплекс у Мамэрках быў самадастатковым „гарадком”, які ахоўваўся мэханізаваным батальёнам. Ён быў акружаны калючым дротам. Кожныя 300 мэтраў былі разьмешчаныя бэтонныя слупы з тэлефонамі й асьвятленьнем. За бясьпекай сачылі вартаўнікі, разьмешчаныя ў чатырох пунктах. Апрача бункераў, на тэрыторыі комплексу былі пабудаваныя дзясяткі баракаў для штабных афіцэраў, службы сувязі; была кухня, казіно, пошта, кіно, жылыя памяшканьні, бальніца, саўна й канюшня.

Бункеры, у залежнасьці ад тыпу, мелі ад двух да пяці пакояў, дзьве або чатыры амбразуры (інакш стрэльніцы), сыстэму вэнтыляцыі, паветраныя фільтры, электрычныя ўстаноўкі, тэлефон, цэнтральнае ацяпленьне й прыбіральню. Дзьверы былі браняваныя й газанепранікальныя.

Бункеры
Бункеры ў Мамэрках. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Маскіроўка вонкавых сьцен, зробленая з марской травы, моху й бэтону ахоўвала ад удару з паветра. Нават цяпер, пасьля некалькіх дзясятках гадоў, бункеры зьлівацца з фонам лесу. Ваду ў комплекс пастаўлялі з возера Мамры (Mamry), дзякуючы помпам і станцыям ачысткі. Дзякуючы дызель-генэратарам, нават у выпадку спыненьня паставак электрычнасьці, на тэрыторыі комплексу быў доступ да электраэнэргіі. Ацяпленьне аб’ектаў гарантавалі ўласныя кацельні.
Бункеры былі спалучаныя тунэлямі. Таксама цяпер наведвальнікі могуць прайсьціся 30-мэтровым падземным тунэлем, які спалучае бункер нумар 28 з бункерам нумар 30.

Бурштынавы
Бурштынавы пакой, рэплікa ў Мамэрках.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У 2016-2017 гадах у Мамэрках праводзіліся пошукі бурштынавага пакою. Менавіта цяпер тут можна паглядзець ягоную рэпліку.

Бурштынавы пакой, або бурштынавы кабінэт — гэта знакаміты шэдэўр мастацтва XVIII стагодзьдзя, які бясьсьледна зьнік у час Другой сусьветнай вайны. Пакой быў створаны для прускага караля Фрыдрыха І і затым падораны Пятру І. У 1755 годзе па загадзе імпэратрыцы Лізаветы І бурштынавы кабінет быў зьмешчаны ў Царскім Сяле. Там быў пашыраны й узбагачаны. У 1941 годзе палац быў разрабаваны немцамі. Бурштынавы пакой быў перавезены на замак у Кёнігсбэргу. Аднак калі 9 красавіка 1945 году Чырвоная Армія здабыла крэпасьць, то бурштынавага скарбу там не знайшла. Пошукі працягваюцца па сёньняшні дзень.

Чаму бурштынавы пакой паказваюць менавіта ў Мамэрках? Пасьля вайны польскія ўлады прывозілі з турмы ў Барчэве (Barczewo) Эрыха Коха (Erich Koch). Былы гаўляйтэр Усходняй Прусіі чакаў у тамтэйшай турме выкананьня сьмяротнага прысуду. Быццам бы Кох паказаў месца ў Мамэрках, дзе быў схаваны скарб. Польскія сапёры беспасьпяхова спрабавалі ўзарваць падмурак бункера нумар 31, каб дабрацца да скрыткі.

Mакет
Mакет аблогі Сталінграда. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У Мамэрках можна паглядзець адзіны ў Эўропе музэй, прысьвечаны ўсходняй лініі фронту Другой сусьветнай вайны. Экспазыцыя налічвае больш за 1000 квадратных мэтраў. Тут паказваецца самы вялікі ў сьвеце макет Курскай бітвы, а таксама аблогі Сталінграда.

У сувязі з памерам некаторых бункераў узьнікла таксама іншая легенда, зьвязаная з Мамэркамі. Паводле яе, на тэрыторыі комплексу адбывалася зборка падводных лодак тыпу U-Boot.

Падводная
Падводная лодка тыпу U-Boot. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Цяпер наведвальнікі могуць тут паглядзець копію падводнай лодкі даўжынёй у 25 мэтраў. Паводле легенды, пры дапамозе Мазурскага каналу немцы плянавалі пастаўляць падводныя лодкі на Балтыйскае мора.

38-мэтровая
38-мэтровая вежа. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У сваю чаргу з 38-мэтровай вежы найбольш адважныя наведвальнікі могуць палюбавацца навакольным краявідам, у тым ліку панарамай возера Мамры.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт