Белавежа - гэта месца, вядомае ў Польшчы зубрамі й старой пушчай. Аднак нямногія ведаюць, што вёска знаходзіцца ў непасрэднай блізкасьці ад магічнага месца – скажам так, падляскага Стоўнхэндж.
Месца моцы, Белавежа. ФОТА: Anna Zadrożna PdZPR Redakcja Białoruska.
Месца моцы – гэта кропка асаблівай канцэнтрацыі стымулюючых сілаў прыроды. У такім месцы на чалавека ўзьдзейнічае дзіўная, не да канца спазнаная энэргія. Маўляў, хворы арганізм хутчэй вяртаецца да здароўя, а стомлены – адпачывае. У сваю чаргу розум пачынае працаваць эфэктыўна, актывізуецца інтуіцыя.
Асабліва чульлівыя асобы могуць адчуваць у гэтым месцы лёгкія вібрацыі, якія ў выпадку некаторых прычыняюцца да ачышчэньня розуму, што дае поўнае расслабленьне, і нават парушае раўнавагу цела. Гаворыцца, што быццам бы асабліва ўразьлівыя людзі маюць праблемы з тым, каб увайсьці ў сярэдзіну каменнага круга.
Месца моцы, Белавежа. ФОТА: Anna Zadrożna PdZPR Sekcja Białoruska.
Месцы моцы раскіданыя па ўсім сьвеце. Яны разьмешчаныя, напрыклад, у пірамідзе ў Гізе, Мачу-Пікчу, скальным храме ў Ерусаліме ды ў капліцы на Вавэлі.
Лічыцца, што ўсе гэткія кропкі на Зямлі злучаныя энэргетычнымі лініямі, якія ўтвараюць сетку. Самыя моцныя месцы моцы разьмешчаныя на скрыжаваньні гэтых ліній. Прынамсі такім чынам кажуць прыхільнікі геамантыі, то бок людзі, якія вераць у магчымасьць выкарыстоўваньня пазытыўнай энэргіі Зямлі й космасу дзеля ўласнага здароўя й шчасьця.

Магічнае месца на Падляшшы тым больш незвычайнае, што знаходзіцца ў сярэдзіне пушчы й выразна адрозьніваецца ад астатняй часткі лесу. Замест тыповых лясных дрэваў тут растуць яблыні, грушы й глог. Цалкам магчыма, што ў XІX стагодзьдзі тут быў лягер пастухоў, якія ў лесе пасьвілі жывёлу. Аднак гэта не тлумачыць тое, чаму многія дрэвы - гэта „мутанты”, то бок маюць вельмі незвычайны кшталт.
Апрача таго, нельга не заўважыць разьмешчаных па кругу камянёў зь вялізным валуном у сярэдзіне. Гэта добра бачна з назіральнай вышкі.

Лічыцца, што месца моцы ля Белавежы магло быць месцам пакланеньня старажытных славян. Паводле старой легенды, у Белавескай пушчы было месца, дзе зьбіраліся людзі, надзеленыя выключнай моцай. Выкарыстоўваючы сілу камянёў яны стараліся абясшкоджваць ворагаў і злыя сілы. Магчыма, гэтыя старажытныя рытуалы адбываліся менавіта тут. Гэтага нельга выключыць, паколькі непадалёк разьмешчанае ўрочышча называлася Чортавыя балоты.

Гэтае ўнікальнае месца выпадкова ў студзені 1993 году адкрылі мясцовыя жыхары. Яны зьвярнулі ўвагу на тое, што ўваходзячы на паляну ў лесе сталі вельмі добра сябе адчуваць. Радыестазіёлягі пацьвердзілі, што ў гэтым месцы заўважаецца павышанае электрамагнітнае выпраменьваньне.

Падляскі Стоўнхэндж разьмешчаны ля Белавежы па дарозе ў Гайнаўку. Туды лёгка можна дабрацца на аўтамабілі, а апошні кілямэтар прайсьці пешшу.
аз
Запрашаем: Стоўнхэндж на Падляшшы (ФОТА)
Лічыцца, што магічная лясная паляна ля Белавежы магла быць месцам пакланеньня старажытных славян.
Белавежа - гэта месца, вядомае ў Польшчы зубрамі й старой пушчай. Аднак нямногія ведаюць, што вёска знаходзіцца ў непасрэднай блізкасьці ад магічнага месца – скажам так, падляскага Стоўнхэндж.
***********************
Месца моцы – гэта кропка асаблівай канцэнтрацыі стымулюючых сілаў прыроды. У такім месцы на чалавека ўзьдзейнічае дзіўная, не да канца спазнаная энэргія. Маўляў, хворы арганізм хутчэй вяртаецца да здароўя, а стомлены – адпачывае. У сваю чаргу розум пачынае працаваць эфэктыўна, актывізуецца інтуіцыя.
Асабліва чульлівыя асобы могуць адчуваць у гэтым месцы лёгкія вібрацыі, якія ў выпадку некаторых прычыняюцца да ачышчэньня розуму, што дае поўнае расслабленьне, і нават парушае раўнавагу цела. Гаворыцца, што быццам бы асабліва ўразьлівыя людзі маюць праблемы з тым, каб увайсьці ў сярэдзіну каменнага круга.
************************
Месцы моцы раскіданыя па ўсім сьвеце. Яны разьмешчаныя, напрыклад, у пірамідзе ў Гізе, Мачу-Пікчу, скальным храме ў Ерусаліме ды ў капліцы на Вавэлі.
Лічыцца, што ўсе гэткія кропкі на Зямлі злучаныя энэргетычнымі лініямі, якія ўтвараюць сетку. Самыя моцныя месцы моцы разьмешчаныя на скрыжаваньні гэтых ліній. Прынамсі такім чынам кажуць прыхільнікі геамантыі, то бок людзі, якія вераць у магчымасьць выкарыстоўваньня пазытыўнай энэргіі Зямлі й космасу дзеля ўласнага здароўя й шчасьця.
**************************