У Белавежы гучыць клясычная музыка
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        24.06.2018 16:39
                    
                                 
                
                    
                
                
                    На Падляшшы ўжо сёмы раз адбываюцца "Белавескія сустрэчы з арыяй".
                
                
                    
                         Мікалай Бушко. Фота: Я. ІванюкJ. Iwaniuk/radyjo.net
Мікалай Бушко. Фота: Я. ІванюкJ. Iwaniuk/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         У нядзелю 24 чэрвеня ў Белавежы на Падляшшы ўжо сёмы раз адбываюцца "Белавескія сустрэчы з арыяй". На гэты раз Фонд царкоўнай музыкі запрасіў удзельнічаць у падзеі Сымфанічны аркестар і салістаў з Магілёва.
На думку кіраўніка фонду Міколы Бушко, на гэты момант большасьць беларускіх імпрэзаў на Падляшшы прэзэнтуе фольклёр і папулярызуе народную культуру. Але ў гісторыі Беларусі, а яна адносіцца таксама да гісторыі Падляшша, была тут больш амбітная музыка, - падкрэсьлівае старшыня.
слухайце гутарку Яраслава Іванюка з Міколам Бушко ў далучаным гукавым файле