Польшча не ўвайшла ў фінал конкурсу „Эўрабачаньне -2018”
Палякі абураныя тым, што іх прадстаўнік падчас выступу звычайна фальшывіў.
Прадстаўнікі Польшчы на 63-м Конкурсе песьні „Эўрабачаньне”, дуэт DJ-Gromee й швэдзкі вакаліст Люкас Мэер (Lukas Meijer), не ўвайшлі ў фінал эўрапейскага конкурсу эстраднай песьні, паведамляе партал interia.pl.
У другім паўфінале, які ўчора прайшоў у Партугаліі, спаборнічалі прадстаўнікі 18 краін, у тым ліку спэктакулярны пераможца „Эўрабачаньня” ў 2009 годзе, беларус Аляксандар Рыбак, які сёлета прадстаўляў Нарвэгію.
Адсутнасьць Польшчы сярод фіналістаў зьяўляецца сюрпрызам, таму што букмэкеры раней пераконвалі, што польскі дуэт не павінен мець з гэтым праблемаў. Аднак паводле шматлікіх інтэрнэт-камэнтатараў прадстаўнікам Польшчы не дапамог факт, што швэдзкі вакаліст падчас выступу звычайна фальшывіў.
Нагадаем, што ў фінал конкурсу пасьля другога паўфіналу ўвайшлі Сэрбія, Малдова, Вугоршчына, Украіна, Швэцыя, Аўстралія, Нарвэгія, Данія, Славенія й Нідэрлянды. Пасьля першага паўфіналу ў фінал увайшлі таксама прадстаўнікі Кіпру, Ізраіля, Эстоніі, Чэхіі, Балгарыі, Аўстрыі, Летувы, Альбаніі, Фінляндыі й Ірляндыі. У фінале, які адбудзецца 12 траўня ў Лісабоне, можна будзе паслухаць таксама прадстаўнікоў гэтак званай Вялікай пяцёркі - то бок Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Францыі, Гішпаніі, Італіі. Згаданыя краіны плацяць найбольшыя ўзносы ў Эўрапейскі вяшчальны саюз і таму аўтаматычна трапляюць у фінал. У фінале таксама будзе Партугалія як краіна, прадстаўнік якой летась перамог у конкурсе.
Нагадаем, сёлетні прадстаўнік Беларусі Alekseev таксама ў фінал конкурсу „Эўрабачаньне-2018” не ўвайшоў.
interia.pl/аз
аз
Прадстаўнікі Польшчы на 63-м Конкурсе песьні „Эўрабачаньне”, дуэт DJ-Gromee й швэдзкі вакаліст Люкас Мэер (Lukas Meijer), не ўвайшлі ў фінал эўрапейскага конкурсу эстраднай песьні, паведамляе партал interia.pl.
У другім паўфінале, які ўчора прайшоў у Партугаліі, спаборнічалі прадстаўнікі 18 краін, у тым ліку спэктакулярны пераможца „Эўрабачаньня” ў 2009 годзе, беларус Аляксандар Рыбак, які сёлета прадстаўляў Нарвэгію.
Адсутнасьць Польшчы сярод фіналістаў зьяўляецца сюрпрызам, таму што букмэкеры раней пераконвалі, што польскі дуэт не павінен мець з гэтым праблемаў. Аднак паводле шматлікіх інтэрнэт-камэнтатараў прадстаўнікам Польшчы не дапамог факт, што швэдзкі вакаліст падчас выступу звычайна фальшывіў.
Нагадаем, што ў фінал конкурсу пасьля другога паўфіналу ўвайшлі Сэрбія, Малдова, Вугоршчына, Украіна, Швэцыя, Аўстралія, Нарвэгія, Данія, Славенія й Нідэрлянды.
Пасьля першага паўфіналу ў фінал увайшлі таксама прадстаўнікі Кіпру, Ізраіля, Эстоніі, Чэхіі, Балгарыі, Аўстрыі, Летувы, Альбаніі, Фінляндыі й Ірляндыі.
У фінале, які адбудзецца 12 траўня ў Лісабоне, можна будзе паслухаць таксама прадстаўнікоў гэтак званай Вялікай пяцёркі - то бок Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Францыі, Гішпаніі, Італіі. Згаданыя краіны плацяць найбольшыя ўзносы ў Эўрапейскі вяшчальны саюз і таму аўтаматычна трапляюць у фінал. У фінале таксама будзе Партугалія як краіна, прадстаўнік якой летась перамог у конкурсе.
Нагадаем, сёлетні прадстаўнік Беларусі Alekseev таксама ў фінал конкурсу „Эўрабачаньне-2018” не ўвайшоў.
аз