Logo Polskiego Radia
Print

Батанічны сад у Поўсіне - аазіс магнолій (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.04.2018 15:11
  • Батанічны сад.mp3
Толькі паўгадзіны трэба ехаць з Варшавы, каб убачыць багатую калекцыю расьліннасьці.
MагнолііMагнолііPhoto: MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

Батанічны сад у Поўсіне - аазіс магнолій (ФОТА)
Толькі паўгадзіны трэба ехаць з Варшавы, каб убачыць багатую калекцыю расьліннасьці.
Сёньня я запрашаю ў Батанічны сад Польскай Акадэміі навук у сталічным жылым раёне Поўсін (Powsin). Гэтае незвычайнае месца, аазіс спакою й багатая калекцыя расьліннасьці разьмешчаныя непадалёк ад цэнтра польскай сталіцы, туды можна даехаць за паўгадзіны, зручней за ўсё на гарадзкім транспарце.
&&&&&&&&&&&&&&
Батанічны сад Польскай Акадэміі Навук у Поўсіне быў заснаваны ў 1974 годзе. Яго першым дырэктарам быў Багуслаў Мольскі (Bogusław Molski). Сад займае плошчу ў 40 гектараў, зь якіх у 1990 годзе каля 27 гектараў былі адкрытыя для наведвальнікаў.
Сад падзелены на 5 асноўных частак. Гэта польская флёра, дэндрарый, дэкаратыўна-прыкладныя расьліны, дэкаратыўныя расьліны й экзатычныя расьліны. Усе яны падзяляюцца на асобныя калекцыі. Да гэтага часу Батанічны сад у Поўсіне сабраў больш за 9,5 тысячы гатункаў і разнавіднасьцяў расьлін.
Кожны год, асабліва ў красавіку й траўні батанічны сад наведвае натоўп турыстаў, якія зьязджаюцца з усяе Польшчы, каб пабачыць квітнеючыя магноліі. У Поўсіне расьце больш за 57 відаў і гатункаў гэтых незвычайных кветкавых дрэў і кустоў.
&&&&&&&&&&&
Калекцыю польскай флёры складаюць расьліны, якія натуральна выступаюць на тэрыторыі Польшчы. Калекцыя горных расьлін адлюстроўвае горны пэйзаж, а таксама сама прэзэнтуе найцікавейшыя віды расьлін, якія растуць у гарах. Яны былі пасаджаныя на трох штучных пагорках і на травяністым схіле.
Калекцыя садавіны ўключае ў сябе фруктовыя дрэвы, кусты й шматгадовыя расьліны. Акрамя добра вядомых, распаўсюджаных відаў і гатункаў, у Поўсіне можна пабачыць менш вядомыя, старыя гатункі.
Водныя гатункі расьлін растуць у водных рэзэрвуарах, а на іх берагах – расьліны, якія патрабуюць вільготных й балоцістых земляў.
У аранжарэях батанічнага саду сабраная багатая калекцыя экзатычных расьлін з субтрапічных і трапічных раёнаў сьвету. Гэтая калекцыя падзеленая на пяць частак паводле патрабаваньняў расьлінаў адносна клімату й асяродзьдзя пражываньня. Вялікую групу складаюць цытрусавыя расьліны. Іх калекцыя зьяўляецца найбуйнейшай у Польшчы.
Калекцыю дэкаратыўных расьлін складае больш за 900 відаў і разнавіднасьцяў флёры, сярод якіх асаблівай увагі заслугоўвае адкрыты ў 2000 годзе разарый, зь вялікай колькасьцю разнавіднасьцяў ружы.
&&&&&&&&&&&&&&&&
Батанічны сад варта наведаць у любы час году, паколькі гэта ідэальнае месца для адпачынку ад гарадзкога шуму, мітусьні й сьпешкі. На вельмі павярхоўнае азнаямленьне з садам варта прызначыць, як мінімум, некалькі гадзін.
Батанічны сад Польскай Акадэміі навук у Поўсіне зьяўляецца абавязковым пунктам на мапе сапраўдных аматараў сьвету расьлін. Варта нагадаць, што з 1996 году ў садзе адбываюцца канцэрты.
аз

Сёньня я запрашаю ў Батанічны сад Польскай Акадэміі навук у сталічным жылым раёне Поўсін (Powsin). Гэтае незвычайнае месца, аазіс спакою й багатая калекцыя расьліннасьці разьмешчаныя непадалёк ад цэнтра польскай сталіцы, туды можна даехаць за паўгадзіны, зручней за ўсё на гарадзкім транспарце.

Батанічны сад Польскай Акадэміі Навук у Поўсіне быў заснаваны ў 1974 годзе. Яго першым дырэктарам быў Багуслаў Мольскі (Bogusław Molski). Сад займае плошчу ў 40 гектараў, зь якіх у 1990 годзе каля 27 гектараў былі адкрытыя для наведвальнікаў.

By
By Crusier - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/ w/ index.php?curid=11918904

Сад падзелены на 5 асноўных частак. Гэта польская флёра, дэндрарый, дэкаратыўна-прыкладныя расьліны, дэкаратыўныя расьліны й экзатычныя расьліны. Усе яны падзяляюцца на асобныя калекцыі. Да гэтага часу Батанічны сад у Поўсіне сабраў больш за 9,5 тысячы гатункаў і разнавіднасьцяў расьлін.

Кожны год, асабліва ў красавіку й траўні батанічны сад наведвае натоўп турыстаў, якія зьязджаюцца з усяе Польшчы, каб пабачыць квітнеючыя магноліі. У Поўсіне расьце больш за 57 відаў і гатункаў гэтых незвычайных кветкавых дрэў і кустоў.

Mагноліі.
Mагноліі. Photo: Katzenfee50/pixabay.com/CC0 Public Domain

Калекцыю польскай флёры складаюць расьліны, якія натуральна выступаюць на тэрыторыі Польшчы. Калекцыя горных расьлін адлюстроўвае горны пэйзаж, а таксама прэзэнтуе найцікавейшыя віды расьлін, якія растуць у гарах. Яны былі пасаджаныя на трох штучных пагорках і на травяністым схіле.

Калекцыя садавіны ўключае ў сябе фруктовыя дрэвы, кусты й шматгадовыя расьліны. Акрамя добра вядомых, распаўсюджаных відаў і гатункаў, у Поўсіне можна пабачыць менш вядомыя, старыя гатункі.

Водныя гатункі расьлін растуць у водных рэзэрвуарах, а на іх берагах – расьліны, якія патрабуюць вільготных й балоцістых земляў.

У аранжарэях батанічнага саду сабраная багатая калекцыя экзатычных расьлін з субтрапічных і трапічных раёнаў сьвету. Гэтая калекцыя падзеленая на пяць частак паводле патрабаваньняў расьлінаў адносна клімату й асяродзьдзя пражываньня. Вялікую групу складаюць цытрусавыя расьліны. Іх калекцыя зьяўляецца найбуйнейшай у Польшчы.

Калекцыю дэкаратыўных расьлін складае больш за 900 відаў і разнавіднасьцяў флёры, сярод якіх асаблівай увагі заслугоўвае адкрыты ў 2000 годзе разарый, зь вялікай колькасьцю разнавіднасьцяў ружы.

By
By T.D. - Praca własna, CC BY-SA 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2184535

Батанічны сад варта наведаць у любы час году, паколькі гэта ідэальнае месца для адпачынку ад гарадзкога шуму, мітусьні й сьпешкі. На вельмі павярхоўнае азнаямленьне з садам варта прызначыць, як мінімум, некалькі гадзін.

Батанічны сад Польскай Акадэміі навук у Поўсіне зьяўляецца абавязковым пунктам на мапе сапраўдных аматараў сьвету расьлін. Варта нагадаць, што з 1996 году ў садзе адбываюцца канцэрты.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт