Праванс у польскай Мазовіі (ФОТА)
Запрашаем на лавандавую плянтацыю, разьмешчаную ля Плоцка ў 100 км на паўночны захад ад Варшавы.
Сёньня ў мяне ёсьць прапанова для ўсіх, хто мараць пра тое, каб наведаць Праванс – рэгіён на паўднёвым усходзе Францыі, вядомы па ўсім сьвеце перш за ўсё лавандай. Пакуль Вы зможаце паехаць у Францыю, прапаную пачаць з польскага рэгіёну Мазовія.
Недалёка ад гораду Плоцк (Płock), які разьмешчаны каля 100 км на паўночны захад ад Варшавы, знаходзіцца „Прыпынак Лаванда” - польская плянтацыя гэтай незвычайнай расьліны. Месца варта наведаць хаця б з увагі на цудоўны краявід. Лавандавая плянтацыя разьмешчана ў ціхім закутку, паміж лугамі й лясамі. Яна займае 2,5 тысячы квадратных мэтраў, на якіх расьце каля 1 300 расьлін.
У летнія месяцы ўладальнікі адкрываюць плянтацыю для наведвальнікаў. На месцы можна пазычыць аўдыёгід, дзякуючы якому прагулка па „Прыпынку Лаванда” будзе больш цікавая. Аўдыёгід дае госьцям магчымасьць пашырыць свае веды на тэму лаванды, у тым ліку знайсьці паасобныя гатункі расьлін, якія вырошчваюцца на плянтацыі.
На тэрыторыі плянтацыі знаходзіцца майстэрня, у якой можна пазнаёміцца з рознымі відамі рамяства, зьвязанымі з лавандай. Там ёсьць таксама невялікі шапік, у якім можна купіць прадукты з лаванды, напрыклад, букеты, вянкі, лялькі з лаванды, лавандавы алей, мяшочкі з духмянымі зёлкамі і іншыя натуральныя прадукты.
Дарэчы, аказваецца, што расьліна шырока выкарыстоўваецца, між іншым, у касмэтыцы, дызайне, ці кухні. Дастаткова нагадаць, што адзін з гатункаў лаванды - праванс – зьяўляецца кампанэнтам папулярнай сумесі, то бок праванскіх траваў.
Плянтацыя „Прыпынак Лаванда” атрымала статус Нацыянальнай калекцыі. Тут вырошчваюцца розныя віды й гатункі расьліны, якія адрозьніваюцца ня толькі выглядам і колерам, але таксама магчымасьцямі выкарыстоўваньня.
Наведваючы плянтацыю можна зь немалым зьдзіўленьнем адкрыць, што паасобныя гатункі лаванды моцна паміж сабой адрозьніваюцца.
На плянтацыі „Прыпынак Лаванда” вырошчваецца больш за 60 гатункаў гэтай расьліны. Гэта, напрыклад, цёмна-фіялетавыя гатункі Miss Dawnderry і Gros Bleu, моцна духмяны гатунак Groddo, а таксама гатункі Alba White і Blue Mountain, якія захопліваюць белымі кветкамі.
Наведваючы плянтацыю можна прыняць удзел у працэсе атрыманьня з лаванды 100-працэнтнага натуральнага алею. Паказы дыстыляцыі лаванды адбываюцца ў сэзоне, як правіла, па суботах.
Плянтацыя лаванды - гэта таксама арыгінальнае месца для фотасэсіі. У сэзоне квітненьня лаванды гэтае месца карыстаецца асаблівай папулярнасьцю сярод маладых сужонкаў. Тым ня менш, лаванда прыцягвае таксама іншых энтузіястаў фатаграфіі, як прафэсіяналаў, так і аматараў. Яны прыяжджаюць назіраць ня толькі за цудоўнымі фіялетавымі кветкамі, але таксама за тысячамі насякомых, якія тут жывуць.
У „Прыпынку Лаванда” кожны ахвотны можна таксама набыць саджанцы расьліны для свайго агароду або балькону.
Усім, хто вырашыць пабачыць цудоўныя фіялетавыя лугі лаванды ля Плоцка, раім загадзя заплянаваць экскурсію, паколькі гэтая незвычайная расьліна квітнее каротка, то бок зь сярэдзіны чэрвеня да канца ліпеня.
аз

Лаванда. Photo: Kaz/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лаванда. Photo: Han/pixabay.com/CC0 Public Domain
На плянтацыі „Прыпынак Лаванда” вырошчваецца больш за 60 гатункаў гэтай расьліны. Гэта, напрыклад, цёмна-фіялетавыя гатункі Miss Dawnderry і Gros Bleu, моцна духмяны гатунак Groddo, а таксама гатункі Alba White і Blue Mountain, якія захопліваюць белымі кветкамі.
Наведваючы плянтацыю можна прыняць удзел у працэсе атрыманьня з лаванды 100-працэнтнага натуральнага алею. Паказы дыстыляцыі лаванды адбываюцца ў сэзоне, як правіла, па суботах.
Плянтацыя лаванды - гэта таксама арыгінальнае месца для фотасэсіі. У сэзоне квітненьня лаванды гэтае месца карыстаецца асаблівай папулярнасьцю сярод маладых сужонкаў. Тым ня менш, лаванда прыцягвае таксама іншых энтузіястаў фатаграфіі, як прафэсіяналаў, так і аматараў. Яны прыяжджаюць назіраць ня толькі за цудоўнымі фіялетавымі кветкамі, але таксама за тысячамі насякомых, якія тут жывуць.
Лаванда. Photo: castleguard/pixabay.com/CC0 Public Domain