Адзінота раўняецца выпальваньню 15 цыгарэт у дзень
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        30.03.2018 14:11
                    
                                 
                
                
                    Сучасныя маладыя людзі з тэлефонамі ў руках усё больш адзінокія. 
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com
Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньняшнія падлеткі кажуць, што яны любяць свае тэлефоны з доступам да інтэрнэту больш, чым жывых людзей. Пра эпідэмію адзіноты ў моры лайкаў піша «Dziennik Gazeta Prawna». Падлеткі праводзяць усё больш часу са сваім смартфонам, а ўсё менш – з равесьнікамі. Дасьледаваньні былі праведзеныя ў ЗША, але гэтае правіла датычыць таксама польскай моладзі. Сярод амэрыканскіх трынаццацігадовых дзяцей, якія інтэнсіўна карыстаюцца сецівам, узровень адзіноты і дэпрэсіўнасьці на 27% вышэйшы, чым у іх равесьнікаў, якія менш часу праводзяць у сацсетках.
Чаму перад уваходам у дарослае жыцьцё людзі столькі часу прысьвячаюць сеціву, якое іх зьнішчае? Гэта сапраўдная патрэба ды ілжывая абяцаньне. Людзі вераць, што іх знаёмствы ў сеціве ствараюць сыстэму бясьпекі, падтрымкі й аховы ад адзіноты. Толькі пазьней яны адкрываюць, што сетка сувязяў на самой справе абмяжоўваецца да сям’і, некалькіх сяброў і жменькі знаёмых. Сацсеткі зусім не аблягчаюць будаўніцтва капіталу падтрымкі. Назіраючы за жыцьцём некалькіх соцень знаёмых на Фэйсбуку, мы ня маем часу, каб дбаць пра рэальныя знаёмствы, а толькі такія сябры могуць нам аказаць сапраўдную падтрымку.
Парадаксальна, у выніку распаўсюду сацсетак на нашых вачах расьце першае пакаленьне, якое ніколі ня вызваліцца ад адзіноты. А гэты стан прыносіць чалавеку пакуты, паколькі ніколі ня быў для людзей натуральным. Адзінота зьнішчае ня толькі міжчалавечыя сувязі ды эмоцыі, яна таксама зьнішчае людзей у фізычным пляне. Адзінота пагаршае здароўе ў такой жа ступені, як атлусьценьне ці выпальваньне 15 цыгарэт у дзень.
Dziennik Gazeta Prawna/нг