Польскія мужчыны ахвотна ідуць у дэкрэт 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        21.03.2018 13:51
                    
                                 
                
                
                    Бацькаўскі дэкрэтны адпачынак працягваецца два тыдні і цалкам платны. Яго можна выкарыстаць цягам двух гадоў.
                
                
                    
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          
Dziennik Gazeta Prawna
Сярод польскіх мужчын усё больш папулярнымі становяцца дэкрэтныя адпачынкі. Студзеньскі вынік паказвае, што ў гэтым годзе дэкрэтны можа выкарыстаць рэкордная колькасьць бацькаў – 200 тысяч чалавек.
У студзені ў бацькаўскі адпачынак пайшлі 15 тысяч польскіх мужчын. Гэта на 16% больш, чым у студзені мінулага году. У цэлым 2017 годзе ў адпачынак пайшло 174 тысяч мужчын, амаль на 20% больш, чым годам раней. 
“Гэта пазытыўная інфармацыя. Яна паказвае, што бацькі больш прыкладаюцца да апекі над дзецьмі”, - гавораць экспэрты. Задаволены таксама віцэ-міністар сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Барташ Марчук. “Усе дасьледаваньні даказваюць, што большы ўдзел абодвух бацькоў у апецы над дзецьмі схіляе іх да большай колькасьці дзяцей”, - гаворыць палітык.
Бацькаўскі дэкрэтны адпачынак працягваецца два тыдні і цалкам платны. Яго можна выкарыстаць цягам двух гадоў.
 Dziennik Gazeta Prawna: Сярод польскіх мужчын усё больш папулярнымі становяцца дэкрэтныя адпачынкі. Студзеньскі вынік паказвае, што ў гэтым годзе дэкрэтны можа выкарыстаць рэкордная колькасьць бацькаў – 200 тысяч чалавек.
У студзені ў бацькаўскі адпачынак пайшлі 15 тысяч польскіх мужчын. Гэта на 16% больш, чым у студзені мінулага году. У цэлым 2017 годзе ў адпачынак пайшло 174 тысячы мужчын, амаль на 20% больш, чым годам раней. “Гэта пазытыўная інфармацыя. Яна паказвае, што бацькі больш прыкладаюцца да апекі над дзецьмі”, - гавораць экспэрты.
Задаволены таксама віцэ-міністар сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Барташ Марчук. “Усе дасьледаваньні даказваюць, што большы ўдзел абодвух бацькоў у апецы над дзецьмі схіляе іх да большай колькасьці дзяцей”, - гаворыць палітык.
Бацькаўскі дэкрэтны адпачынак працягваецца два тыдні і цалкам платны. Яго можна выкарыстаць цягам двух гадоў.
ав