Музэй польскай песьні ў Аполі (ФОТА)
Выстава мае сучасны, мультымэдыйны характар і паказвае багатую гісторыю польскай песьні. 
Сёньня я запрашаю ў Аполе, горад у паўднёва-заходняй Польшчы, у Музэй польскай песьні. Музэйная ўстанова была адкрытая ўлетку 2016 году ў Амфітэатры Тысяччагодзьдзя, у якім штогод адбываецца вядомы Фэстываль польскай песьні „Аполе”. 
&&&&&&&&&&&&&&&
Выстава мае сучасны, мультымэдыйны характар. Яна паказвае гісторыю польскай песьні, пачынаючы з 20-х гадоў ХХ стагодзьдзя па сучаснасьць. 
На двух сьценках залі, у якой знаходзіцца выстава, зьмешчаныя сэнсарныя экраны. На іх можна пабачыць музычныя кліпы, фэстывальныя канцэрты, праграмы, справаздачы й размовы з артыстамі. 
У гэтых „музычных сьценках” таксама ўсталяваныя лінзы, празь якія, як праз дзірку ад ключа, наведвальнікі могуць паглядзець ролікі зь гістарычнымі падзеямі з розных пэрыядаў.
&&&&&&&&&&&&&
Кожны наведвальнік перад уваходам у музэй атрымлівае аўдыягід з камфартабельнымі навушнікамі. Гэта дазваляе госьцям наведваць выставу індывідуальна, напрыклад, самому выбіраць любімыя песьні й слухаць іх колькі заўгодна.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&& 
Гітом музэйнай установы нязьменна застаюцца кабіны, у якіх, як у прафэсійнай студыі, можна прасьпяваць і запісаць сваю любімую песьню, а пазьней адправіць запіс на сваю электронную пошту. Такі запіс можа стаць цікавай памяткай зь візыту ў музэі.
Варта дадаць, што выстава падкрэсьлівае значэньне супрацы кампазытара й аўтара тэксту песьні. Яна нагадае, што без гэтых двух асобаў не было б многіх польскіх гітоў.  
У Музэі польскай песьні аматары фэстывалю ў Аполі змогуць знайсьці падрабязную інфармацыю аб амаль кожным выпуску гэтага музычнага мерапрыемства. Змогуць таксама паглядзець узнагароды, плякаты, архіўныя фотаздымкі, а нават музычныя інструмэнты перададзеныя некаторымі музыкамі. 
У адмысловых „музычных шарах”, то бок кабінах у выглядзе шароў, аматары музыкі могуць правесьці шмат гадзінаў гледзячы рэпартажы й фрагмэнты канцэртаў любімых выканаўцаў і гуртоў. 
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
У музэі шмат месца прысьвячаецца таксама эстраднай модзе. Тут можна пабачыць арыгінальныя касьцюмы зорак польскай эстрады, а дзякуючы віртуальнай рэчаіснасьці можна іх нават памераць. 
Музэй запрашае на сустрэчы з артыстамі, на канцэрты, музэйныя ўрокі й адукацыйныя мерапрыемствы для дзяцей.
Ён адкрыты штодзённа з аўторку па нядзелю. Білеты каштуюць ад 2 да 4 эўра.
аз
 Сёньня я запрашаю ў Аполе, горад у паўднёва-заходняй Польшчы, у Музэй польскай песьні. Музэйная ўстанова была адкрытая ўлетку 2016 году ў Амфітэатры Тысяччагодзьдзя, у якім штогод адбываецца вядомы Фэстываль польскай песьні „Аполе”. 
Выстава мае сучасны, мультымэдыйны характар. Яна паказвае гісторыю польскай песьні, пачынаючы з 20-х гадоў ХХ стагодзьдзя па сучаснасьць. 
На двух сьценках залі, у якой знаходзіцца выстава, зьмешчаныя сэнсарныя экраны. На іх можна пабачыць музычныя кліпы, фэстывальныя канцэрты, праграмы, справаздачы й размовы з артыстамі. 
 
By Adaś17 - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons. wikimedia.org/ w/ index.php?curid=27399330
 
 
У гэтых „музычных сьценках” таксама ўсталяваныя лінзы, празь якія, як праз дзірку ад ключа, наведвальнікі могуць паглядзець ролікі зь гістарычнымі падзеямі з розных пэрыядаў.
Кожны наведвальнік перад уваходам у музэй атрымлівае аўдыягід з камфартабельнымі навушнікамі. Гэта дазваляе госьцям наведваць выставу індывідуальна, напрыклад, самому выбіраць любімыя песьні й слухаць іх колькі заўгодна.
Гітом музэйнай установы нязьменна застаюцца кабіны, у якіх, як у прафэсійнай студыі, можна прасьпяваць і запісаць сваю любімую песьню, а пазьней адправіць запіс на сваю электронную пошту. Такі запіс можа стаць цікавай памяткай зь візыту ў музэі.
Варта дадаць, што выстава падкрэсьлівае значэньне супрацы кампазытара й аўтара тэксту песьні. Яна нагадае, што без гэтых двух асобаў не было б многіх польскіх гітоў.  
 
By Bieniecki Piotr - http://www.fototeo.pl Praca własna, CC BY 3.0, https:// commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=59564012
 
 
У Музэі польскай песьні аматары фэстывалю ў Аполі змогуць знайсьці падрабязную інфармацыю аб амаль кожным выпуску гэтага музычнага мерапрыемства. Змогуць таксама паглядзець узнагароды, плякаты, архіўныя фотаздымкі, а нават музычныя інструмэнты перададзеныя некаторымі музыкамі. 
У адмысловых „музычных шарах”, то бок кабінах у выглядзе шароў, аматары музыкі могуць правесьці шмат гадзінаў гледзячы рэпартажы й фрагмэнты канцэртаў любімых выканаўцаў і гуртоў. 
У музэі шмат месца прысьвячаецца таксама эстраднай модзе. Тут можна пабачыць арыгінальныя касьцюмы зорак польскай эстрады, а дзякуючы віртуальнай рэчаіснасьці можна іх нават памераць. 
Музэй запрашае на сустрэчы з артыстамі, на канцэрты, музэйныя ўрокі й адукацыйныя мерапрыемствы для дзяцей. Ён адкрыты штодзённа з аўторку па нядзелю. Білеты каштуюць ад 2 да 4 эўра.
аз